Уяўляе сабой стандартызаваны пералік базавых лексэмаў дадзенай мовы, прыблізна (але не дакладна) упарадкаваны па зьмяншэньні іхняй «базавасьці» або гістарычнай устойлівасьці.
Мінімальны набор найважнейшай («ядзернай») лексыкі ўтрымоўваецца ў 100-слоўным сьпісе Сўодэша. У Вікіпэдыі прынята выкарыстаньне больш састарэлых і меней сэмантычна ўстойлівых, але затое больш падрабязных 200- і 207-слоўных сьпісаў.
Мэтад
Сьпіс Сўодэша выкарыстоўваецца ў лексыкастатыстыцы і глётахраналёгіі, каб усталяваць прыблізную дату «першага аддзяленьня» ад генэтычна роднасных моваў, прычым выкарыстоўвацца могуць таксама сьпісы зь іншых моваў. Такім чынам, ступень сваяцтва двух моваў прапарцыянальная ліку роднасных словаў, якія знаходзяцца ў сьпісе. Прычына для ўжываньня ўсталяванага сьпісу лексэмаў замест іхняй выпадковай выбаркі заключаецца ў тым, што асноўны лексычны запас мовы, які быў набыты яшчэ ў дзяцінстве, вельмі нязначна зьмяняецца на працягу доўгага часу.
Пры гэтым трэба зважаць, што зусім ня проста так усталёўваецца колькасьць роднасных словаў у сьпісе, бо яны не адразу выглядаюць падобнымі, і распазнаньне роднасных словаў прадугледжвае наяўнасьць некаторых ведаў аб правілах вымаўленьня, руху зычных і г. д. У той час як сьпісы Сўодэша — гэта карысны дапаможны сродак для атрыманьня кароткага агляду, большасьць лінгвістаў вельмі скептычна ставяцца наконт таго, што датычыцца сьцьвярджэньняў аб ступені сваяцтва ў сьпісах Сўодэша.
Часам таксама ўсталёўваецца адсоткавая стаўка для словаў. Напрыклад для тых, якія захаваліся пасьля прамежку часу ў 500 рокаў, гэтая стаўка складае ў сярэднім каля 86% для 100-слоўнікавага сьпісу, то бок праз 1000 гадоў ужо каля 74% (86% ад 86%) і г. д.
207-слоўны сьпіс Сўодэша для беларускай мовы
- я
- ты
- ён
- мы
- вы (мн. лік)
- яны, тыя
- гэты, гэта (максымальна блізкі прадмет)
- той, тая, тое (максымальна аддалены прадмет)
- тут (максымальна блізка)
- там (максымальна далёка)
- хто
- што
- дзе
- калі
- як
- не
- усё (на сьвеце); таксама дазваляецца «усе (людзі)»
- шмат, багата (вялікая колькасьць)
- некалькі, колькі (сярэдняя колькасьць)
- няшмат, небагата, мала (малая колькасьць)
- іншы (чалавек)
- адзін
- два
- тры
- чатыры
- пяць
- вялікі (прадмет)
- доўгі (прадмет)
- шырокі
- тоўсты (прадмет)
- цяжкі
- маленькі
- кароткі
- вузкі
- тонкі (прадмет)
- жанчына, кабета, баба
- мужчына
- чалавек
- дзіця, дзіцёнак
- жонка
- муж
- маці
- бацька
- жывёла, зьвер, істота
- рыба
- птушка
- сабака
- вош
- зьмяя
- чарвяк (дажджавы чарвяк)
- дрэва
- лес
- кій, палка
- плод (садавіна)
- насеньне (расьліны)
- ліст, лісьце
- корань, карэньне
- кара (дрэва)
- кветка
- трава
- вяроўка, аборка, ланцуг
- скура
- мяса
- кроў
- костка
- тлушч (жывёльны)
- яйка
- рог
- хвост
- пяро, пер’е
- валасы, валосьсе, косы
- галава
- вуха
- вока
- нос
- рот, вусны
- зуб
- язык
- пазур, пазногаць
- ступня
- нага (ад ступні да сьцягна)
- калена
- рука далонь
- крыло
- бруха, пуза (ад пупка да пахвіны)
- вантробы
- шыя
- сьпіна
- грудзі
- сэрца
- печань
- піць (ваду)
- есьці
- грызьці
- ссаць, смактаць
- пляваць
- ванітаваць
- дзьмуць (пра вецер)
- дыхаць
- сьмяяцца, рагатаць
- бачыць
- чуць, слухаць
- ведаць
- думаць
- нюхаць
- баяцца
- спаць
- жыць
- паміраць
- забіваць
- змагацца, біцца, ваяваць (з ворагам)
- паляваць (у лесе)
- ударыць (аднакратна рукой)
- рэзаць (прадмет нажом)
- раздзяліць, падзяліць
- кальнуць, устрыкнуць
- драпаць
- капаць, рыць (яму)
- плаваць («умее плаваць»)
- лётаць
- ісьці, хадзіць (крокам)
- прыходзіць, прыйсьці
- ляжаць (чалавек на зямлі)
- сядзець
- стаяць
- круціць, паварочваць
- па́даць (вэртыкальна ўніз)
- даваць
- трымаць (рукой)
- сьціскаць (рукой з сілай)
- церці (шматкроць)
- мыць (рукі)
- выціраць (пыл)
- цягнуць (на сябе)
- штурхаць, пхаць (наперад, ад сябе)
- кідаць (камень)
- вязаць; зьвязваць (вяроўкай)
- шыць (кашулю)
- лічыць (лікі)
- размаўляць, казаць, гутарыць
- сьпяваць (песьню)
- гуляць («дзеці гуляюць»)
- плыць, плаваць («дрэва плыве, ня тоне»)
- цячы («рака цячэ»)
- зьмерзнуць («вада зьмерзла»)
- пухнуць («нага распухла»)
- сонца
- месяц (поўны; касьмічны аб’ект)
- зорка
- вада
- дождж (сярэдняй сілы)
- рака (буйная або сярэдняя)
- возера
- мора
- соль
- камень («кінуў камень»)
- пясок
- пыл
- зямля (грунт)
- хмара, воблака
- імгла, туман (досыць густа)
- неба
- вецер
- сьнег
- лёд
- дым
- агонь
- попел (ад вогнішча)
- паліць
- дарога, шлях
- гара (дастаткова высокая)
- чырвоны
- зялёны
- жоўты
- белы
- чорны
- ноч
- дзень
- год
- цёплы (пра надвор’е)
- халодны, сьцюдзёны, зімны
- поўны (шклянка)
- новы
- стары (прадмет або чалавек)
- добры (якасны)
- благі, кепскі, дрэнны
- гнілы (аб яблыку)
- брудны (магчыма, дзіця)
- просты (лінія, дарога)
- круглы
- востры (нож)
- тупы (нож)
- гладкі (навобмацак)
- мокры, вільготны
- сухі
- правільны, слушны
- блізкі («жыве блізка»)
- далёкі («жыве далёка»)
- правы
- левы
- каля, ля, пры
- у/ў («у хаце»)
- з, са (разам з кімсьці)
- і, ды
- калі
- бо, таму што
- імя (чалавека)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сьпіс Сўодэша, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.