Сьпяваючая Рэвалюцыя

Сьпява́ючая рэвалю́цыя — сэрыя мірных акцыяў пратэсту ў рэспубліках Прыбалтыкі ў 1987—1991 роках, галоўнай мэтаю якіх было аднаўленьне дзяржаўнага сувэрэнітэту Латвіі, Летувы і Эстоніі.

Тэрмін быў прапанаваны эстонскім актывістам Гайнцам Валькам у артыкуле пра падзеі 10—11 чэрвеня 1988 року, калі на Сьпеўным полі Таліну адбылася спантанная начная сьпеўная дэманстрацыя.

Сьпяваючая Рэвалюцыя
Мітынг падчас прыезду ў Шаўлі (Летува) Міхаіла Гарбачова

Панятак «Сьпяваючая рэвалюцыя» найперш тычыцца Эстоніі і Латвіі, у меншай ступені — Летувы. Сымбалямі рэвалюцыі сталі народныя песьні прыбалтыйскіх народаў (у Латвіі — дайны), якія сьпявалі на мітынгах, насустрач праходзячым савецкім танкам ці падчас начных масавых сходак на мескіх плошчах.

Немалую вядомасьць атрымаў і жывы ланцуг людзей даўжынёй 600 км (Талін — Рыга — Вільня) 23 жніўня 1989, які атрымаў назву «Балтыйскі шлях».

Мэта рэвалюцыі была дасягнутая практычна без ахвяраў і разбурэньняў, за выняткам расстрэлу чатырнаццаці мірных дэманстрантаў у Вільні 13 студзеня 1991 року, забойства жаўнерамі Рыскім аддзелам АМАП МУС СССР двух латвійскіх міліцыянтаў і трох грамадзянаў у Рызе 20 студзеня 1991 і, разам з байцамі Віленскага АМАПу МУС СССР, васьмі летувіскіх мытнікаў і паліцыянтаў на граніцы Летувы зь Беларускай ССР 31 ліпеня 1991.

Падзеі ў Эстоніі

З 1987 пачаліся масавыя дэманстрацыі з выкананьнем нацыянальных песьняў і гімнаў. Найбольшы падобны мітынг адбыўся 11 верасьня 1988 у часе музычнага фэсту «Песьня Эстоніі» на Сьпеўным полі Таліну, дзе сабраліся каля 300 000 эстонцаў, то бок каля чвэрці жыхароў Эстоніі.

Вынікі

    Глядзіце таксама: Неграмадзяне (Эстонія) і Неграмадзяне (Латвія)

У выніку Сьпеўнае рэвалюцыі ў дзяржавах Прыбалтыкі вылучыліся і свае актывісты, якія па аднаўленьні незалежнасьці склалі першыя нацыянальныя эліты.

Крыніцы

Tags:

ЛатвіяЛетуваПрыбалтыкаСувэрэнітэтТалінскае сьпеўнае полеЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аркадзь КуляшоўШпакБеларуская літаратураФартэпіянаЖырандоляМастацтваВадзім БолбасРаіса БаравіковаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)СтурчурканТыраспальДарога Р6 (Беларусь)ДыплёмТутэйшыя (фільм, 2007)Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Нестар МахноСтаражытны РымСельская гаспадаркаГрудзіАнатоль БутэвічОндрэй ДудаРусіфікацыяПарнаграфія ў БеларусіБуценьУладзімер Ленін10 студзеняЛеанід ДайнекаАдвечным шляхамРодныя гоні (1927)Віленскі ўнівэрсытэтHromadske.TVЗьміцер СанькоÆ16 красавікаТэхналёгіяЗянон ПазьнякІталіяХрысьціянстваПасталыКарэйская моваАнтонімыМайкрасофтПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуБярозка (часопіс)633Міра (імя)ПрыказкаБісэксуальная парнаграфіяВялейкаВіды сувязі словаўРэжым ЛукашэнкіІгар БабкоўНямеччынаСьпіс гарадоў БеларусіПімен ПанчанкаКастрычніцкі пераваротВіктар ШніпЮры Гумянюк1896Ягор ВосіпаўПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)ГейтартАлена МаслаАнатоль ЗэкаўЖомайдзь (Клецкі раён)Банкаўскі рахунакГісторыя БеларусіРожаваВадзім СаранчукоўПошукавая сыстэмаБДСМ🡆 More