Сьвяты Баніфацый: хрысьціянскі сьвяты і пакутнік

Баніфацый ці Ваніфатый (па-лацінску: Bonifatius), таксама Вінфрыд (па-лацінску: Winfried, Winfrid, Wynfreth; 672/673, Крэдытон, каралеўства Ўэсэкс (цяпер — графства Дэван на паўднёвым захадзе Англіі) — 5 чэрвеня 754, каля Докуму, цяпер — Фрысьлянд) — хрысьціянскі пакутнік, архіепіскап ў Майнцы, найбольш значны місіянэр і рэфарматар царквы дзяржаве франкаў, вядомы як Апостал усіх немцаў.

Сьвяты Баніфацый
Сьвяты Баніфацый: Жыцьцяпіс, Выявы, Ушанаваньне
Сьвяты
Нарадзіўся каля 675
Памёр 5 чэрвеня 754
Дзень памяці 5 чэрвеня і 5 чэрвеня
Сьвяты Баніфацый: Жыцьцяпіс, Выявы, Ушанаваньне
Помнік сьв. Баніфацыю ў Фульдзе

Жыцьцяпіс

Быў выхаванцам бэнэдыктынцаў. Праз пэўны час Баніфацый сам уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і ўзначаліў адну з манаскіх школаў. Ва ўзросьце 40 гадоў пачаў займацца навуковай дзейнасьцю, складаючы першую пісьмовую ангельскую граматыку. У 718 году Папа Грыгорыюс ІІ скіраваў Баніфацыя з эвангэлізацыйнай місіяй у паганскую ў тыя часы Цюрынгію.

Некалькі гадоў Баніфацый пасьпяхова працаваў па ўсёй Нямеччыне, абвяшчаючы Божае слова і засноўваючы дыяцэзыі. Усяго на нямецкіх землях ён заснаваў 7 дыяцэзый. У 722 годзе Баніфацый быў кансэкраваны як біскуп-місіянэр, а праз 10 гадоў стаў арцыбіскупам і папскім вікарыем у Нямеччыне.

Некаторыя крыніцы паведамляюць пра адну незвычайную падзею, якая нібыта мела месца на поўначы Гэсэну, блізу Гайсмару: непадалёк ад памежнага ўмацаваньня франкаў расло сьвятое для немцаў-паганцаў дрэва — Дуб Донара (Дуб Тора). Баніфацый адважыўся сьсекчы яго. Прысутныя пры гэтым паганцы чакалі гневу свайго бога, але, як аказалася, дарэмна. Яны былі ўражаны тым, як лёгка ўпала іх сьвятыня. Са сьсечанага сьвяшчэннага дрэва Баніфацый распарадзіўся ўзьвесьці ў Фрыцлары капэлу Сьв. Пятра. Сёньня на гэтым месцы знаходзіцца манастыр і царква Сьв. Пятра.

5 чэрвеня 754 году падчас аднаго з місіянэрскіх падарожжаў на тэрыторыі Нідэрляндаў Баніфацый разам з 52 паплечнікамі быў забіты паганцамі. Цела Баніфацыя было спачатку дастаўлена ў Майнц, а потым пахавана ў саборы гораду Фульда.

Выявы

Сьвятога Баніфацыя малююць у вобразе бэнэдыктынскага манаха або біскупа. Іканаграфічнымі атрыбутамі Сьвятога зьяўляюцца сьсечаны дуб, сякера і прабітая мячом кніга (эвангеліярый). Найбольш старая вядомая выява — на вечку вокладкі «Codex aureus» з Эхтэрнаху, датуецца 983—991 гадамі.

Ушанаваньне

Сьвяты Баніфацый: Жыцьцяпіс, Выявы, Ушанаваньне 
Частка мошчаў сьв. Баніфацыя

Успамін сьвятога Баніфацыя у каталіцкім касьцёле — 5 чэрвеня. Баніфацый зьяўляецца апекуном краўцоў і півавараў.

Сваёй дзейнасьцю сьвяты Баніфацый заклаў падмурак еднасьці хрысьціянскай Эўропы, і таму яго называюць «апосталам Нямеччыны» і «заснавальнікам Захаду і Эўропы». Да рэліквій сьвятога, якія знаходзяцца у заснаваным ім кляштары ў Фульдзе, на працягу стагоддзяў прыходзілі і працягваюць прыходзіць шматлікія пілігрымы.

Штогод у Фульдзе, дзе пахаваны Баніфацый, зьбіраецца канфэрэнцыя нямецкіх біскупаў. Частка мошчаў сьвятога Баніфацыя знаходзіцца ў царкве Сьв. Хільдэгарды і Яна ў Эйбінгене (Рэйнгаў), дзе Гільдэгардай Бінгенскай былі сабраны мошчы многіх сьвятых.

У 1250-ю гадавіну сьмерці сьвятога пакутніка Баніфацыя ў чэрвені 2004 году былі праведзены шматлікія памятныя мерапрыемствы ў Крэдытоне, Докуме і Фульдзе. Акрамя таго, быў пастаўлены мюзікл Bonifatius — das Musical, які распавядае пра жыцьцё Баніфацыя.

Крыніцы

Літаратура

  • Erhard Gorys: Lexikon der Heiligen. München: DTV 1997. ISBN 3-423-32507-0
  • Lutz E. von Padberg: Bonifatius. Missionar und Reformer. München: Beck 2003. ISBN 3-406-48019-5
  • Bonifatius in Mainz — Neues Jahrbuch für das Bistum Mainz, Hrsg.: Barbara Nichtweiß, Zabern-Verlag Mainz. ISBN 3-8053-3476-1
  • Dirk Schümer: Apostel der Europäer (артыкул у газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung ад 5 чэрвеня 2004 г.)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвяты Баніфацый ЖыцьцяпісСьвяты Баніфацый ВыявыСьвяты Баніфацый УшанаваньнеСьвяты Баніфацый КрыніцыСьвяты Баніфацый ЛітаратураСьвяты Баніфацый Вонкавыя спасылкіСьвяты Баніфацый5 чэрвеня672673754ЎэсэксАнгліяДэванЛацінская моваМайнцФрысьлянд (Нідэрлянды)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Байкі (Берасьцейская вобласьць)Ягайла (імя)Напалеон ОрдаНямецка-савецкая вайнаУкраіна13 чэрвеняМарат МаркаўАфарызмСтрахаваньнеКандрат КрапіваЭймантБраціславаРэформа беларускага правапісу 1933 годуГрэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)ISO 4217ГерэйкаСкалістыя горыБялкаў (Слубіцкі павет)Злучаныя Штаты АмэрыкіЭратычнае мастацтваБел-чырвона-белы сьцягАбцугіAizoaceaeЯкса (дзяржава)Міхаіл (арханёл)1947КейданыНовая зямляКамэрунІван ШамякінЧорная ночВаймарскі клясыцызмМужчына зьверхуMozilla FirefoxАгінскіяСлуцкі збройны чынЯн Павал IIIRCНазоўнікВасіль ЖуковічВіктар ГардзейІслам у ЭстонііАляксандар ТвардоўскіКітайДзейнікЖанчына з жанчынайЧэская моваКубаСусьветная арганізацыя здароўяАнтон Сокал-КутылоўскіНаркотыкАляксандар ВіхорСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРІльля Дубінец1525Бітва пад ВоршайПарнаграфія ў ЗШАГімн БеларусіВаложынКультура (радыё)СуботнікіРамяствоНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьМаёнтакМікалай СьлюнькоўДанюшаваНаша НіваЛітваЖак Карт’е🡆 More