Сантус: горад у Бразыліі

Са́нтус (па-партугальску: Santos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу.

Быў заснаваны партугальскім шляхцічам Брашам Кубашам. Асноўная частка гораду разьмешчана на востраве Сан-Вісэнці, на якім акрамя Сантуса месьціцца яшчэ горад Сан-Вісэнці. Насельніцтва складае 433 тысячы чалавек паводле стану на 2020 год. У горадзе маецца музэй кавы, дзе некалі дамаўляліся аб сусьветных коштах на каву. Існуе таксама футбольны мэмарыял, прысьвечаны найвялікшым гульцам гораду, у тым ліку Пэле, які большую частку сваёй кар’еры правёў у мясцовым клюбе «Сантус». Берагавая лінія цягнецца больш чым на 5 км, дзякуючы чаму Сантус занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса як горад з самым вялікім пляжным садам у сьвеце.

Сантус
Сантус: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы
Сантус: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы
Герб Сантусу
Дата заснаваньня: 1546
Краіна: Бразылія
Кіраўнік: Ражэрыю Сантус[d]
Плошча:
  • 280,3 км²
Насельніцтва:
  • 418 608 чал. (2022)
Тэлефонны код: 13
Паштовы індэкс: 11100-000
Геаграфічныя каардынаты: 23°56′0.9557″ пд. ш. 46°19′43.1036″ з. д. / 23.933598806° пд. ш. 46.328639889° з. д. / -23.933598806; -46.328639889 46°19′43.1036″ з. д. / 23.933598806° пд. ш. 46.328639889° з. д. / -23.933598806; -46.328639889
Сантус на мапе Бразыліі
Сантус
Сантус
Сантус
Сантус: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.santos.sp.gov.br/

Гісторыя

Паведамленьні пра востраў Сан-Вісэнці ўпершыню зьявіліся разам з экспэдыцыяй Амэрыга Вэспуччы ўсяго праз два гады пасьля афіцыйнага адкрыцьця Бразыліі ў 1502 годзе. Цікавасьць Партугаліі да месца аднавілася ў 1531 годзе праз заняпад гандлю партугальскае кароны ў Індыі. Кароль Жуан III накіраваў атрад дзеля дасьледваньня тэрыторыяў на востраў Сан-Вісэнці. Тамака новая экспэдыцыя знайшла партугальскае паселішча, якое заснавалі яшчэ пры Вэспуччы. Паселішча было захопленае, аднак капітан Мартым Афонсу дзі Соўза гарантаваў жыхарам правы на паселішча. У 1543 годзе, пасьля завяршэньня будаўніцтва Луішам дзі Гойшам капліцы на пагорку ў гонар Санта-Катарыны, Браш Кубаш загадаў перанесьці порт крыху ў іншае месца, дзе было больш спакойна, каб палегчыць гандлёвы патэнцыял. Да таго ж гэты партугальскі шляхціч аддаў загад аб будаўніцтве другога ў гісторыі Бразыліі шпіталя. Новае паселішча тады было вядомае як Тодуш-уж-Сантус.

Сантус: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы 
Порт Сантуса на фатаздымку XIX стагодзьдзя.

Другая палова XVI стагодзьдзя адзначылася адкрыцьцём мытні ў 1550 годзе. У тым жа годзе ў Сантус прыбылі сьвятары-езуіты, якія праводзілі хрышчэньне мясцовага насельніцтва — індзейцаў тупі. У 1552 годзе абарона порту была ўмацаваная, а ў 1589 годзе ў горадзе зьявіўся ордэн кармэлітаў. Тым ня менш, у гэты ж час Сантус пакутваў ад уварваньняў і рабаваньняў карсараў, бо лічыўся даволі квітнеючым портам. Асабліва вызначыўся ангельскі пірат Томас Кэвэндыш, які ў 1591 разрабаваў вёску, зьяўляючыся адным з адказных за заняпад гандлю цукровага трысьнёгу капітанства Сан-Вісэнці. У XVI стагодзьдзе Сантус зьведаў пэўны заняпад, вымусіўшы жыхароў пакідаць паселішча і запісвацца ў бандэйрасы. Аднак у канцы XVIII стагодзьдзя вёска аднавіла сваё разьвіцьцё, і ейнае насельніцтва пачало расьці. З будаўніцтвам тракту да Сан-Паўлу пачаўся росквіт Сантуса, што паскорыла разьвіцьцё места. 26 студзеня 1839 году Сантус атрымаў статус гораду на загад асамблеі правінцыі. Эканоміка гораду пераарыентавалася на каву. Адкрыцьцё ў 1867 годзе чыгункі Сан-Паўлу, якая злучыла Сантас з кававымі плянтацыямі Жундыяі, імгненна ўзбагаціла горад. У 1888 годзе ў горадзе быў адкрыты першы вялікі тэатар. З адменай рабства ў горад накіраваліся італьянскія і японскія імігранты. У 1899 годзе Сантус стаў першым бразыльскім горадам, куды была завезеная бубонная чума.

У 1910-я гады Сантус стаў турыстычным местам з пабудовай шэрагу гатэляў і будаўніцтвам садоў на ўскрайку гораду ў 1935 годзе. За часам бразыльскай вайсковай дыктатуры Сантус зьведаў скасаваньне палітычнай аўтаноміі, бо найбуйнейшы порт Бразыліі быў вызнаны зонай нацыянальнай бясьпекі. Горад, такім чынам, страціў права на абіраньне мэра. У пачатку 1980-х гадоў з паслабленьнем рэжыму ўзмацніўся палітычны ціск на вяртаньне аўтаноміі. Нарэшце, у 1983 годзе Сантус аднавіў свой былы статус. У кастрычніку 2006 году ля берагу ў раёне Сантуса былі знойдзеныя запасы нафты.

Эканоміка

Порт Сантуса зьяўляецца найбуйнейшым марскім портам у Лацінскай Амэрыцы, апрацаваўшы ў 2010 годзе тавараў у эквіваленце 96 млн тон. Паводле стану на 2014 год Сантус быў шостым паводле велічыні горадам-экспартэрам Бразыліі, гандлюючы таварамі на суму 4,36 млрд даляраў ЗША. Асноўнымі таварамі, якія экспартуюцца з Сантуса, былі цукар (23% ад агульнага аб’ёму экспарту), нафта (16%), кава (15%) і соя (13%). Іншыя пазыцыі экспарту ўлучаюць сталь, аўтамабілі, апэльсіны, бананы і бавоўну.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сантус ГісторыяСантус ЭканомікаСантус КрыніцыСантус Вонкавыя спасылкіСантусБразыліяКніга рэкордаў ГінэсаПартугальская моваПэлеСан-Вісэнці (Сан-Паўлу)Сан-Паўлу (штат)Сантус (футбольны клюб)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская МарсэльезаЗбожжаҐБеларускі фонд культурыСарвід.sh.grМы выйдзем шчыльнымі радамі2003.bs.am.cn1946.clМаксім ГарэцкіВіцебская вобласьць.asКаракал.lcЧэхіяСырыцыюс (папа рымскі).tcМэтабалізм.ytВусякіЛюцыян Жалігоўскі.la.mx38Язэп Лёсік.gfБялынічы.byБелсат1925Тутэйшыя (п’еса)КілямэтарАнальны сэкс.sv.aeАркадзь КуляшоўПрапаршчык.tw2020МантывілРэжым ЛукашэнкіІвонка СурвілаМаркёр.yu.gp.prАнатоль СысГімн БеларусіАнтонімы.gb16Ян ПазьнякГішпаніяСэкс-турызм.vc50.mpЧэрвеньВігіліюс (папа рымскі)444Кантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуДжозэф Рабінэт БайдэнКлаўдзі Дуж-ДушэўскіПрыназоўнікВікізьвесткіПагоня (песьня)🡆 More