Баляда Рамантычнасьць

Рамантычнасьць — баляда Адама Міцкевіча, паўсюдна ўзнаваная за літаратурны маніфэст польскага рамантызму.

Рамантычнасьць
Romantyczność
Баляда Рамантычнасьць
Рамантычнасьць
З тому Балядаў і рамансаў
Жанр: баляда
Аўтар: Адам Міцкевіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1821
Публікацыя: 1822
Выдавецтва: Юзэф Завадзкі
Электронная вэрсія
Баляда Рамантычнасьць Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору
Баляда Рамантычнасьць
Малады Адам Міцкевіч

Баляда была напісана ў канцы студзеня 1821 у Вільні, выдана як першы − калі не лічыць сэнтымэнтальнага ўступу пад назвай Ключыкі (па-польску: Pierwiosnek) − твор тому Балядаў і рамансаў з 1822. Такім чынам, верш стаў унікальным крэда й адкрыцьцём, ня толькі дэбютанцкага твору паэзыі Міцкевіча, але таксама цэлага будучага творчага шляху паэта. Працягам гэтай кароткай баляды зьяўляецца матыў пакутаў віны Густава з IV часткі Дзядоў.

Сюжэт твору заснаваны на матыве каханьня ашалелай з каханьня Карусі й памерлага Ясенька (Яся), стала для таго часу падствай гучнай спрэчкі за новыя аўтарытэты маралі й пазнаньня(pl). Гэта таксама быў дыялёг паміж галасамі эпохі, паміж голасам, што сыходзіць у эпоху асьветніцтва(pl), і маладым пакаленьнем рамантыкаў, што ўносіла экзыстэнцыйную якасьць, заснаваную на «пачуцьцю й веры». У тым часе твор выклікаў скандал, бо ўтрымліваў свайго роду разьлічэньне паэта са сваім былым прафэсарам −Янам Сьнядэцкім(pl), а таксама нібы залішнюю эротыку.

Сюжэт

У цэнтры баляды «Рамантычнасьць» Адама Міцкевіча дзяўчына Каруся, у якой два гады таму памёр яе нарачоны Ясенька. Дзяўчына бачыць яго ноччу й размаўляе зь ім, але людзі ёй ня вераць. Яна просіць Ясенку застацца да раніцы, каб людзі ўбачылі яго й не лічылі яе вар’яткай. Але Ясенка сыходзіць яшчэ да сьвітаньня. Людзі зьбіраюцца й выклікаюць старога мудраца, які заяўляе, што ў дзяўчыны галюцынацыі. Людзі вераць мудрацу, а не дзяўчыне.

Чытач можа альбо паверыць Карусі й яе рамантычнай аргумэнтацыі, альбо мудрацу — ягоннай рацыяналістычнай аргумэнтацыі. Тэма прывідаў працягнецца і ў наступных творах Адама Міцкевіча. У Рамантычнасьці Ясенька як ў народных паданьнях адыходзіць зь першымі сьпевамі пеўня.

Агульная інфармацыя

Некаторыя дасьледнікі прапануюць падзел рамантызму на дзьве фазы.

  1. нэгатыўны рамантызм
  2. пазытыўны рамантызм

Рамантычнасьць зьяўляецца першасным творам раньняй фазы разьвіцьця польскага рамантызму, абумоўленага «нэгатыўным рамантызмам». Гэтая клясыфікацыя вынікае з адмаўленьня, якім напоўнены твор; асноўны элемэнт пасланьня — бунт і «зварот да ўяўленьня». Такім чынам, асноўны пасыл рамантызму — гэта заклік да разбурэньня асьветніцкага парадку замест жаданьня пабудаваць новы, заснаваны на паэтычным геніі і шатабрыянаўскага «генія хрысьціянства», якім было імкненьне, што характарызавала пазьнейшы рамантызм, званым «пазытыўным рамантызмам».

Філязофскія асновы

Баляда Рамантычнасьць 
Пачатак твору з выданьня 1823 году

Mind’s eyes − «пачуцьцё й вера»

Дэвізам твору Міцкевіч абраў цытату з Гамлета Шэксьпіра:

Падаецца, я бачу… Дзе?
– Перад вачыма душы маёй.

Zdaje mi się, że widzę… Gdzie?
– Przed oczyma duszy mojej.

Methinks, I see… where?
– In my mind’s eyes.

Аднак міцкевічаўскія «Вочы душы» не абмяжоўваюцца толькі шэксьпіраўскай сытуацыяй, бо іх роля ў творы пацьвярджаецца найперш багатай філязафічнай традыцыяй.Рамантычныя размовы аб кагнітыўных здольнасьцях чалавека ў нерацыянальных катэгорыях мелі свой фармальны пачатак у дуалістычнай філязофіі Плятона. У яго падыходзе «вочы душы» — гэта бесьцялесная сутнасьць, здольная непасрэдна бачыць плятонаўскія ідэі, «форма вернага быцьця». Гэтае разважаньне працягнулі Цыцэрон і Люкрэцыюс, уводзячы паняцьце «ўнутранага вока», а таксама хрысьціянская рэлігія з пасланьнем Паўла з Тарсу.

У раньні новы час гэтай зьявай займалася філязофія Асьветніцтва. Нікаля Буалё-Дэпрэа казаў пра «духоўныя вочы», але пад гэтым тэрмінам ён меў на ўвазе ня менш як — душу, якая можа бачыць толькі дзякуючы розуму. У сваю чаргу, паводле Жана Батыста Расіна «бачыць у духу» азначала прарочае бачаньне, такое ж, як тое, што паказвалі вялікія біблейскія дзеячы. Але ўсе гэтыя канцэпцыі адрозьніваліся ад бачаньня Міцкевіча, а за ім — і польскіх рамантыкаў. Першым мысьляром, які заклаў асновы новай якасьці пазнаньня, быў Сэм’юэл Тэйлар Колрыдж. Далейшымі апорамі апынуліся: апалягет «уяўленьня» Ўільям Блэйк і Ёган Готліб Фіхтэ.

У першую чаргу, «вочы душы» Рамантычнасьці пагарджалі пачуцьцёвым пазнаньнем. Побач паэты ў першых шэрагах той крытыкі стаяў Маўрыцы Махнацкі, які пісаў, што «звычайнае вока» не ў стане пранікнуць ані да «ядра натуры», ані да «таямніцаў сэрца». Міцкевічаўскія «пачуцьцё й вера мацьней гавораць мне» выяўляе асаблівасьці ірацыянальныя. У гэтым кантэксьце духоўныя бачаньне Карусі становіцца нейкай звышнатуральнай ласкай спасьціжэньня сутнасьці схаванага ад «зьнешняга бачаньня», абмежаванага пачуцьцямі ці розумам. Назіраецца ўзаемасувязь «вока душы» і паэтычнага уяўленьня — (творчай — imagination, а пераймальнай − fancy), творчая сіла пераўтварэньня фантазыі ў рэальнасьць. У гэтай якасьці Міцкевіч вызначаў і рамантычнае «Абсалютнае Я».

Эротыка Рамантычнасьці

Баляда Міцкевіча калісьці выклікала скандал ня толькі таму, што сьмела скінула з п’едэсталаў найвялікшых асьветніцкіх аўтарытэтаў. Спрыялі гэтаму − пэрвэрсыйныя на той час − тэмы эратызму у паводзінах галоўнай гераіні твору, пастаўленыя аўтарам у цэнтар увагі. Каруся, якая замяніўшы дзень у ноч, ап’яняла свае пачуцьці і лашчылася са сваім памерлым каханым, больш за тое — на людзкім гарадзкім рынку, тым самым выклікала абурэньне старэйшага пакаленьня, якое ахоўвала старое разуменьне маралі.

Сюды пакладзі, сюды мне на грудзі,
Прыцісьні мяне, вусны да вуснаў!

Tutaj połóż, tu na łonie,
Przyciśnij mnie, do ust usta!

Як напісаў Адам Важык, «гэты эксьгібіцыянізм быў тым больш гарачым, бо быў чульлівы, усеяным ласкавымі памяншальнымі словамі».

Адсылкі

У пэўным сэнсе працягам Рамантычнасьці стаў маналёг роспачы Густава з IV часткі Дзядоў.

Нядобра, дзеткi, што вы кпiце. Я калiсьцi,
Паслухайце, i сам быў хлапчуком някемным,
Жанчыну бачыў — выгляд як i мой, нiкчэмны:
Сукенка рваная, на скронях — лiсьце,—
Да вёскi падышла; сяляне ўсiм натоўпам
Нябогу абступiлi, з гiкам захапленьня
Давай яе цкаваць насьмешкай, крыкам,
Хто торгаў за плячо, хто пальцам тыкаў.
Сьмяшок адзiны вырваўся ў мяне раптоўна.
Цi не за тое ты мяне караеш, Божа!
Цяпер на мне падобнае адзеньне,
А хто, хто з нас наперад ведаць можа?
Якi я быў шчасьлiвы!

O dziatki, wy się ze mnie śmiać nie powinniście!
Słuchajcie, znałem pewną kobietę za młodu,
Tak jak ja nieszczęśliwą, z takiego powodu!
Miała takąż sukienkę i na głowie liście.
Gdy weszła do wsi, cała wieś nawałem,
Urągając się z jej biedy,
Pędzi, śmieje się, wykrzyka,
Podrzyźnia, palcem wytyka:
Ja się raz tylko, raz tylko zaśmiałem!
Kto wie, jeśli nie za to?... słuszne sądy Boże!
Lecz któż mógł przewidzieć wtedy,
Że ja podobną sukienkę włożę?

—пераклад Сержа Мінскевіча

У сусьветнай літаратуры XIX стагодьдзя падобнай да Рамантычнасьці была баляда францускага парнасіста − Леконта дэ Ліля, Christine (1862).

Рамантычнасьць стала крыніцай шматлікіх адсылак і згадак у пазьнейшай польскай літаратуры. Спасылаліся на яе між іншым Юльюш Славацкі, Антоні Лянгэ і Ўладзіслаў Бранеўскі.

Пераклад на беларускую мову

На беларускую мову баляду пераклала вядомая беларуская пісьменьніца Ніна Тарас.

Пераклад на ангельскую мову

На ангельскую мову баляду пераклаў вядомы ангельскі паэт Ўістан Г’ю Одэн(en).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Баляда Рамантычнасьць СюжэтБаляда Рамантычнасьць Агульная інфармацыяБаляда Рамантычнасьць Філязофскія асновыБаляда Рамантычнасьць Эротыка РамантычнасьціБаляда Рамантычнасьць АдсылкіБаляда Рамантычнасьць Пераклад на беларускую мовуБаляда Рамантычнасьць Пераклад на ангельскую мовуБаляда Рамантычнасьць КрыніцыБаляда Рамантычнасьць Вонкавыя спасылкіБаляда РамантычнасьцьАдам МіцкевічБаляда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МазанЯчмень звычайныІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыУладзімер КараткевічЧэске-БудзеёвіцыРыгор КобецВытворнае словаАўстраліяСтудэнцкая думка (ЗБС)Юзэф Ігнацы КрашэўскіЧорны сьпіс ЭўразьвязуГенрык ВалезыАпавядальны сказАс (імя)Суд Астравецкага раёнуМаксім ГарэцкіРасейская акупацыя Беларусіg3zvnМіжгорскі раёнЎ25 студзеняФізыкаШтучны інтэлект1200Вадзім СаранчукоўМаксім БагдановічЮзэф ЯмантРужанецДорг (імя)Язэп ВаронкаАлесь РазанаўСацыялізмБраніслаў КамароўскіКвадратнае раўнаньнеУладзімер ПуцінБераПолацкае ваяводзтваНью-ДжэрзіВасіль БыкаўСтаніслаў Булак-БалаховічДзірПалятухаУсходняя ЭўропаПіццаХронасГроўлінгХрапунскі сельсаветСямейства (біялёгія)Глеб ЛабадзенкаПабуджальны сказТрактар (стадыён)МенскМэтра-Голдвін-МаерЛіянэль МэсіСяргей СахарукМышоўкаНікарагуаЗебра (кінастудыя)АгінскіяМужчына зьверхуБеларусыApple Inc.ГедаМарат МаркаўЖак-Люі ДавідГадзіньнік🡆 More