Рада Случчыны

Ра́да Слу́ччыны, Слуцкая беларуская рада — выканаўчы і распарадчы орган улады ў Слуцку і Слуцкім павеце з 16 лістапада 1920 да 20 студзеня 1921.

Абраная 14 лістапада 1920 году на Зьезьдзе Случчыны са 107 дэлегатаў з Слуцку і 15 валасьцей, і прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. Зьезд адбыўся ў вялікай залі будынку Эдварда Вайніловіча. Галоўнаю задачаю рады была арганізацыя цывільнага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдае дэклярацыю:

У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю санастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.''

Пасьля наступу бальшавіцкага войска 6 сьнежня Рада Случчыны і беларускі штаб былі перанесеныя ў Подчыцы, а потым у вёску Грыцэвічы. 17 сьнежня Найвышэйшая рада БНР прызначыла капітана Андрэя Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасьля выцясьненьня вялікіх аддзелаў у Польшчу Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы. Стала зразумела, што беларускае войска больш ня можа супрацьстаяць арміі бальшавікоў. На нарадзе ў Баранавічах было прынятае рашэньне аб спыненьні ваенных дзеяньняў і адводзе беларускіх аддзелаў на тэрыторыю, занятую палякамі.

У Баранавічах Рада нейкі час існавала без матэрыяльнай падтрымкі. 20 студзеня 1921 году на пасяджэньні частка сяброў Рады Случчыны прызнала сваім кіраўніком Станіслава Булак-Балаховіча і зьехала да яго. Частка Рады зьехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах. Гэткім чынам Рада перастала існаваць.

Склад Рады

Старшыня: Уладзімер Пракулевіч

Сябры (16 чалавек):

Кандыдаты: Маліноўскі, Мяшочэк, Валоцька, Міхайлоўскі, Дзятловіч

Выканаўчы орган (ці Прэзыдыюм) Рады

Літаратура

  • Грыцкевіч, А. П. Беларуская рада Случчыны / А. П. Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 399.
  • Змагар, А. Вызвольныя шляхі. — Кліўленд (ЗША): Выдавецтва Беларускага вызвольнага руху, 1965. — 63 с — 41—44.
  • Найдзюк, Я., Касяк, І. Беларусь учора і сяння: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі / Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны; Укл. Н. Дашкевіч; Паслясл. А. Грыцкевіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 414 с — С. 181—183. — ISBN 5-343-01458-5.
  • Ю. Лістапад. Узьбіліся на свой шлях. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 4 сакавіка 1921. — № 9. — С. 4, 5.
  • Ю. Лістапад. Узьбіліся на свой шлях. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 11 сакавіка 1921. — № 10. — С. 3, 4.
  • Ю. Лістапад. Узьбіліся на свой шлях. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 18 сакавіка 1921. — № 11. — С. 3, 4.
  • «Наша думка» 1921, №9—11 (перадрук — Спадчына 1/1998 с 162—163) Юрка Лістапад «Узьбіліся на свой шлях»
  • Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / [укладальнік, падрыхтоўка тэкстаў, ілюстрацыяў, аўтары заўваг й каментарыяў, паказальнікі: А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк; прадмова У. Ляхоўскага]. — Мн.: Медысонт, 2006. — 399 с — (Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»; Матар’ялы да беларускай гісторыі). — ISBN 985-6530-37-7.

Tags:

СлуцкСлуцкі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГрэбляСлоўнікКарл Фрыдрых ГаўсСьпіс гарадоў БеларусіАлег ЖданФундацыя «Вікімэдыя»Плоцевы актНямеччынаВікісховішчаВіды сувязі словаўКунілінгусСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняУсевалад ІгнатоўскіЗафіраАдлігаВішымутСалігорск26 красавікаСафі ЭвансСуд Маскоўскага раёну (Менск)FTPГунтПаўночна-Заходні крайЛетувісыДабрыняСям’яВялікабрытаніяРажава (Беларусь)Уладзімер ПуцінДжулія ТэйларКарэйская моваІвонка СурвілаУладзімер КараткевічПадзелы Рэчы ПаспалітайM (неадназначнасьць)Лізаньне похвыЯн ЧыквінЛюдвік ЗьвяждоўскіЛіза КудроўЛеанід ДайнекаМастацтваЖаночая эякуляцыяVPNМухаедыАдольф Гітлер1996Марфэмная будова словаМайкрасофтКасмадром імя Сатыша ДгаванаАртур ВольскіГеалёгіяЮрась СьвіркаЮрась БарысевічЗьміцер СанькоЖыве Беларусь!Тацяна СапачДыплём1589Алесь ЧумакоўНестар МахноРАУСАдам МіцкевічЗьміцер СаўкаМікола ПапекаКанадаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЖывапісГісторыя МагілёваАдэсаАляксандар ЛукашэнкаСлавамір МрожакБлакітная сойка🡆 More