Пі́тэр О’Тул (па-ангельску: Peter O'Toole; 2 жніўня 1932 году — 14 сьнежня 2013 году) — брытанскі актор тэатру і кіно.
Навучаўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва і пачаў працаваць у тэатры, атрымаўшы ўхваленьне як шэксьпіраўскі актор ў Каралеўскім тэатры Брысталу і як актор ангельскай сцэнічнай трупы. У 1959 годзе ён дэбютаваў ва Ўэст-Эндзе ў пастаноўцы «Доўгі, кароткі і высокі», а таксама выканаў галоўную ролю ў «Гамлеце» ў першай пастаноўцы Нацыянальнага тэатру ў 1963 годзе. Маючы посьпех на лёнданскай сцэне, О’Тул спрычыніўся да ўжываньня алькаголю.
Дэбютаваўшы ў кіно ў 1959 годзе, О’Тул атрымаў міжнароднае прызнаньне, дзякуючы выкананьню ролі Т. Э. Лоўрэнса ў фільме «Лоўрэнс Арабійскі» (1962), за што атрымаў сваю першую намінацыю на прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю. На гэтую прэсьыжную ўзнагароду актор быў намінаваны яшчэ сем разоў за ролі ў фільмах «Бэкет» (1964) і «Леў узімку» (1968), «Бывай, містэр Чыпс» (1969), «Кіроўная кляса» (1972), «Каскадэр» (1980), «Мой любімы год» (1982) і «Вэнэра» (2006). У 2002 годзе О’Тул быў узнагароджаны ганаровай прэміяй акадэміі за кар’ерныя дасягненьні.
О'Тул быў ляўрэатам чатырох прэміяў Залаты Глёбус, адной прэміі BAFTA як найлепшы брытанскі актора і адной прэміяй Эмі. Сярод іншых прыкметных ролях вылучаюцца выступы ў фільмах «Што чуваць, кацянятка» (1965), «Як скрасьці мільён» (1966), «Супэрдзяўчына» (1984) і другарадныя ролі ў фільмах «Апошні імпэратар» (1987) і «Троя» (2004). Таксама, актор агучыў пэрсанажа рэстараннага крытыка ў фільме «Рататуй» (2007).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Пітэр О’Тул, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.