Пі́за (па-італьянску: Pisa) — горад у цэнтральнай Італіі, які знаходзіцца ў рэгіёне Таскана.
Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Піза. Места шырока вядома за кошт сваёй вежы, які нахілена ў бок і здаецца нібыта зьбіраецца паваліцца. У горадзе на 2014 год налічвалася крыху больш за 89 тысяч чалавек, пры гэтым у мэтраполіі пражывала каля 200 тысяч чалавек. У горадзе знаходзяцца больш за 20 цэркваў, шмат мастоў і палацаў.
Піза | |||||
італ. Pisa | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Таскана | ||||
Правінцыя: | Піза | ||||
Мэр: | Марка Філіпэскі | ||||
Плошча: | 185 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 89 373 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 483,1 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 050 | ||||
Паштовыя індэксы: | 56100 | ||||
Нумарны знак: | PI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°43′0″ пн. ш. 10°24′0″ у. д. / 43.71667° пн. ш. 10.4° у. д. 10°24′0″ у. д. / 43.71667° пн. ш. 10.4° у. д. | ||||
Піза | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
comune.torino.it |
Да прыходу рымлянаў, верагодна, мясцовасьць сучаснага гораду была населеная лігурыйцамі. Пасьля 180 году да н. э. места ўваходзіла ў склад Рымскай рэспублікі і была адной зь ейных вайскова-марскіх базаў. Аб існаваньні Пізанскай эпіскапіі вядома з 313 году. У VII стагодзьдзі праз Пізу адпраўляліся вайсковыя экспэдыцыі да бізантйскай Равэнны. Гэтыя напады зьдзяйсьняліся з дапамогаў папы Грыгорыюса I. Піза была адзіным цэнтрам бізантыйскай Тасканы, якая мірна перайшла да ўлады лянгабардаў. Празь некаторы час Піза стала галоўным портам паўночнай часткі Тырэнскага мора і стала галоўным гандлёвым цэнтрам паміж Тасканай, Корсыкай, Сардыніяй і паўднёвымі берагамі Францыі і Гішпаніі.
Пасьля таго як Карл Вялікі разграміў лянгабардаў пад камандаваньнем Дэзыдэрыюса ў 774 годзе, Піза перажывала крызіс, які неўзабаве хутка скончыўся. Палітычна места сталася часткай герцагства Люка. У 860 годзе Піза была захоплена вікінгамі на чале з Б’ёрнам Жалезнабокім. У 930 годзе Піза стала павятовым цэнтрам у межах маркі Тусцыя.
У XII—XIII стагодзьдзях горад вёў вялікае будаўніцтва ў раманскім стылі, то бок над ягоным упрыгожваньнем працавала сямейства таленавітых мастакоў і рамесьнікаў Пізы, у гэты час расквітае Пізанская школа жывапісу. Нягледзячы на тое, што пізанскія грамадзяне заручыліся падтрымкай імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі і ўмацавалі свае пазыцыі ў гады крыжовых паходаў, канец залатому веку Пізанскай дзяржаўнасьці паклала параза ад генуэзцаў у бітве пры Мэлёрыі ў 1284 годзе. Прычынай паслабленьня марской моцы гораду сталася заіленаваньне ракі Арна. Зьмена рэчышча ракі канчаткова адрэзала Пізу ад марскога гандлю.
У той час як званіца сабору, вядомая як Пізанская вежа, зьяўляецца самым вядомым вобразам гораду. Адным з многіх твораў мастацтва і архітэктуры зьяўляецца гарадзкая плошча П’яца дэі Міраколі (італ. Piazza dei Miracoli — «Плошча цудаў»), якая знаходзіцца на поўначы ад гістарычнага цэнтру места.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Піза, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.