Пётар Скрабец: беларускі пэдагог

Пётр Скрабец (1882, мяст.

Любча, Наваградзкі павет, Менская губэрня (цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) — 1963, Наваградак) — пэдагог, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.

Пётар Скрабец: беларускі пэдагог
Пётр Скрабец у 1904 г.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1882 годзе ў Любчы, у вялікай сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю, Віленскі пэдагагічны інстытут і Гандлёвую акадэмію у Кіеве. У 1904 г. здаваў экзамены ў Полацкім кадэцкім корпусе. Працаваў у пачатковых і сярэдніх школах. Ад 1920 году выкладаў (і ў адсутнасьць Яна Цеханоўскага быў дырэктарам) у Наваградзкай беларускай гімназіі фізыку, матэматыку, прыроду і беларускую мову. У гады Другой сусьветнай вайны быў дырэктарам Наваградзкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі. За гэта пасьля вайны быў зьняволены на 8 гадоў у магаданскія лягеры. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Наваградак і неўзабаве памёр на 81-м годзе жыцьця. Пры небывала масавым удзеле наваградчан, пахаваны на новых могілках (на шляху ў Гарадзечна). Над магілай высіцца помнік, спраектаваны яго вучнем Раманам Лецкам.

Літаратура

  • Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.

Tags:

18821963Гарадзенская вобласьцьЛюбчаМенская губэрняНаваградакНаваградзкая беларуская гімназіяНаваградзкі паветНаваградзкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СыднэйТора (імя)Парнаграфія ў ЯпонііВасіль ТацішчаўВалеры Жыскар д’ЭстэнПарнаграфія для жанчынКампутарная гульняБродзка-Пасаўская жупаніяЛязьбійская парнаграфіяСтолінЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуСьвятлана АлексіевічУсяслаў ЧарадзейБерасьцейскі раёнКіева-Пячэрская лаўраФрыт’яф НансэнКастылія і ЛеонЛатвія1998Саудаўская АрабіяБутлегГенэрал ад кавалерыіУкраінская моваВостраў ПасхіМанчэстэр СіціВойцех ЯрузэльскіАпострафПлоўдзіўРусіныВайнаПастава на каленяхПорнгабМужчына зьверхуМерчыцкі сельсаветДзед ТалашДрама (аповесьць)Летувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАльфрэд Лётар ВэгенэрМалоткавіцкі сельсаветВіктар ОрбанХвояВугорская моваКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыMcDonald’sАгенцтва нацыянальнай бясьпекі1917Томская вобласьцьГодПалац Бутрымовічаў (Пінск)ІндуізмНікаляс ван ВэйкАўганістанТокіёСпадарХрыстафор КалюмбMicrosoft WindowsАнгельшчынаБерасьцейскае ваяводзтваКаскадныя табліцы стыляўКатынь (вёска)Саюзная рашучасьць-2022Ірляндзкая мова1xbetНэпалПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Ангельская моваХойнаўскі сельсаветКанада🡆 More