1385—1569 Польскае Каралеўства: дзяржава ў 1386—1569 роках

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — пэрыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладараньня дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позьняе Сярэднявечча і раньні Новы Час.

Утварылася ў 1386 року пасьля ўзыходжаньня на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай вуніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым двума асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сфэры ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых эўрапейскіх палітычных фармаваньняў на наступныя чатыры стагодзьдзі.

У 1569 року дынастычны саюз паводле Люблінскай вуніі быў пераўтвораны ў аб’яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаваньне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладараньне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.

Tags:

1386Гісторыя ПольшчыНовы ЧасПольшчаСьпіс вялікіх князёў літоўскіхСярэднявеччаЯгайлаЯгайлавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Праграмнае забесьпячэньнеРымейкаІгнат Дамейка.fm.it.ye1936ПолацакУладзіслаў Завальнюк.fjВадзім Саранчукоў.pmАўстралійскія АльпыНевельЦмок.sa1972Францускі пацалунак.ptКрыж Сьвятога Бэнэдыкта1988Анілінгус.geСэкунда99Інструкцыя па трансьлітарацыі.jmGoogle Translate.ioСмольгава19571941ГадуцішкіХэрсон.tnСлуцакБлакітная валошка.uaМанчэстэрКарцыналёгіяВатыканВалеры МаракоўБеларуская Народная Рэспубліка197967.mq.knАснова словаСаюз змаганьня за незалежнасьць БеларусіАнтонімыВугоршчынаАльтэрнатыўная парнаграфіяКойданаўскі раёнІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Магдэбурскае праваГістарызм.mn40.lvТаінстваТулёнКузьма ЧорныАзартная гульня.pwПалітычная культураАстранамічная адзінкаРасейская моваВайдыла (імя)🡆 More