Паўночныя Марыя́ны (Садружнасьць Паўночных Марыянскіх астравоў; па-ангельску: Commonwealth of the Northern Mariana Islands) — залежная тэрыяторыя Злучаных Штатаў Амэрыкі, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна.
Паўночныя Марыяны Sankattan Siha Na Islas Mariånas Commonwealth of the Northern Mariana Islands | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Gi Talo Gi Halom Tasi» | |||||
Афіцыйная мова | каморская, каралінская ангелькая | ||||
Сталіца | Саіпан | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Барак Абама Бэніньнё Фітыял | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 195-е месца ў сьвеце 477 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць | 198-е месца ў сьвеце 86 616 168/км² | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mp | ||||
Тэлефонны код | +1 670 | ||||
Марыянскія астравы былі адкрытыя ў 1521 годзе Фэрнанам Магеланам і да 1898 году належалі Гішпаніі. У 1898 годзе паўночная частка архіпэлягу была куплена Нямеччынай. Пасьля Першай сусьветнай вайны, Паўночныя Марыяны былі перададзеныя Лігай Нацыяў пад японскае кіраваньне. У 1945 годзе астравы былі захопленыя амэрыканскімі войскамі, і пасьля вайны засталіся пад ўладай ААН. У 1978 годзе тэрыторыя Паўночных Марыянаў атрымала статус краіны асацыяванай з ЗША.
Паўночныя Марыяны зьяўляюцца залежнай тэрыторыяй, якая мае статус асацыяванай краіны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Унутранымі справамі тэрыторыі кіруе губэрнатар, які выпіраецца на ўсеагульных выбарах. Зьнешняе кіраваньне належыць амэрыканскаму Міністэрству замежных справаў. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які складаецца зь ніжняй Палаты прадстаўнікоў (18 дэпутатаў), і Сэнату (9 сэнатараў).
Тэрыторыя займае паўночную частку архіпэлягу Марыянскіх астравоў, які знаходзіцца ў Мікранэзіі, у паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна. У склад тэрыторыі ўваходзяць чатырнаццаць астравоў, агульная плошча складае 477 км². Астравы заселеныя ў асноўным мікранэзійскім народам чамора.
Паўночныя Марыяны дзеляцца на чатыры акругі:
Асновай эканомікі астравоў зьяўляецца турызм (каля 230 тыс. турыстаў штогод) і сельская гаспадарка. Тут існуюць плянтацыі цукровага трысьнёгу, какосавых пальмаў, бананаў, бавоўны. Тэрыторыя экспартуе ў асноўным прадукцыю сельскай гаспадаркі. Асноўнымі зьнешнегандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Японія і ЗША.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Паўночныя Марыянскія астравы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.