Пасінь: вёска ў Зілупскім краі Латвіі

Пасі́нь (лат.

Pasiene) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтар воласьці Зілупскага краю. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзернекі.

Пасінь
лац. Pasiń
лат. Pasiene
Касьцёл Сьвятога Дамініка
Касьцёл Сьвятога Дамініка
Краіна: Латвія
Край: Зілупскі
Насельніцтва: 312 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 5732
Геаграфічныя каардынаты: 56°17′25″ пн. ш. 28°9′41″ у. д. / 56.29028° пн. ш. 28.16139° у. д. / 56.29028; 28.16139 28°9′41″ у. д. / 56.29028° пн. ш. 28.16139° у. д. / 56.29028; 28.16139
Пасінь на мапе Латвіі
Пасінь
Пасінь
Пасінь
Пасінь: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пасінь — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Дамініка ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Пасінь: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Кляштар дамініканаў, 1835 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалая Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканаў, для якіх збудаваў драўляныя касьцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у зьвязку з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пасінь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

Увосень 1942 году ў Посіне пачала працаваць 2-гадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа (дырэктар — аграном Казімер Мяжэцкі), у якой навучалася каля 70 чалавек. У школу прымалі моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Першы і апошні выпуск навучэнцаў школы адбыўся 6 красавіка 1944 году. У беларускай прэсе зьявілася згадка пра тое, што мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыцьцё сельскагаспадарчай школы. Нейкі Аўсей з Солажаў выказаў нават жаданьне перадаць на патрэбы школы 10 гектараў зямлі і частку сваіх будынкаў.

На 2008 год большасьць жыхароў Пасіні і ваколіцаў належалі да этнаграфічнай групы карэннага насельніцтва паўднёвага ўсходу Інфлянтаў (Латгаліі) — ліцьвінаўбеларусаў-каталікоў, якія размаўляюць на беларускай мове. 22 верасьня 2014 году ў вёсцы прайшлі дні беларускай культуры.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1887 год — 1 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1935 год — 328 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 312 чал.

Інфраструктура

У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Пасінь: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Сядзіба

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (1753—1761)
  • Сядзіба (каля 1850)

Асобы

Крыніцы

Tags:

Пасінь ГісторыяПасінь НасельніцтваПасінь Турыстычная інфармацыяПасінь АсобыПасінь КрыніцыПасіньВёскаЗілупскі крайЗілупэЛатвіяЛатыская моваРыгаСінюха (прытока Вялікай)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская АЭСАральны сэксSEATOПадлетакАлесь Клышка1792Песьня пра зубраПошта@Mail.ruФранцішка Ўршуля РадзівілБеларуская моваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Дзеяслоў1989Парнафільм у ФранцыіІсьляндзкі коньСусьветная арганізацыя здароўяРэч ПаспалітаяРусіфікацыя БеларусіСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаЯнка СіпакоўУладзімер ПолацкіІван ЮрынВікіАнатоль СысНатальля Арсеньнева2008Збан1 траўняСусьветная эканомікаПётар МашэраўIBMРэжым ЛукашэнкіБеларуская ВікіпэдыяНатхненьнеЦарква Сьвятога Духа (Менск)ФінансыАсочнікіВіктар ГардзейL (літара)Грунвальдзкая бітваКурапатыПНовая зямляЦмокАмонімПолацакТудаўлянскія гаворкіДасьледаваньнеМісіс ДаўтфайрХалодная вайнаКунілінгусK (літара)Эўрапейскі ЗьвязСтаніслаў Яроцкі.an1943VPNНаркамаўкаВялікабрытаніяУладзімер ЗяленскіВячаслаў КебічМюнхэнАнатоль СербантовічРамяствоЛацінкаМэдыяВікіГлеб ЛабадзенкаПартрэт Дарыяна Грэя🡆 More