Пятро Сакол

Пятро Сакол (сапр.

Пётар Аляксандравіч Масальскі, інш. псэўд. Пятрусь; 14 ліпеня 1905, м. Пасінь, Люцынскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Пасіенская воласьць, Зілупскі край, Латвія — 6 ліпеня 1985) — беларускі паэт і перакладнік.

Пятро Сакол
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 (14) ліпеня 1905
Памёр 6 ліпеня 1985(1985-07-06) (79 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, пісьменьнік, фальклярыст
Мова беларуская мова, расейская мова і латыская мова

Жыцьцяпіс

У 1922—1923 вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі, у 1925—1926 — на Беларускіх 2-гадовых настаўніцкіх курсах у Рызе. У 1927 атрымаў месца настаўніка-практыканта ў Дзьвінскай беларускай гімназіі. Удзельнік Латгальскага рабочага прафсаюзу і Партыі незалежных сацыялістаў, сябар культурна-асьветнага таварыства «Бацькаўшчына» і «Таварыства беларускіх вучыцеляў» у Латвіі. У 1928 за ўдзел у левым радыкальным руху пазбаўлены права выкладаньня, жыў пад наглядам паліцыі. З 1929 да 1936 атрымліваў толькі часовую работу ў Ліепаі і Рызе (быў таксама карэктарам-перакладнікам часопіса «Беларуская школа ў Латвіі»). З 1936 працаваў бухгальтарам на фанэрнай фабрыцы.

У час нацысцкай акупацыі ў 1942-44 гадах карэктар-перакладнік часопіса «Новы шлях». Складаў картатэку беларуска-латыскага слоўнікуа. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945 годзе. У 1945—1947 гадах праходзіў «фільтрацыю» ў Хабараўскім краі, у Ніжнеамурскім папраўча-працоўным лягэры МУС СССР. Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947 году. Працаваў рабочым.

Творчасьць

Друкаваўся з 1923 году. У Люцынскай беларускай гімназіі выдаваў на шапірографе штомесячнік вучнёўскай творчасьці і фальклёрных запісаў «Ластаўка» (выйшлі 9 нумароў). Вершы, прасякнутыя духам пратэсту супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, зьмяшчаў у газэце «Голас беларуса», часопісах «Беларуская школа ў Латвіі», «Студэнцкая думка». Перакладаў творы расейскіх і ўкраінскіх паэтаў, прозу Я. Порука і паэзію Райніса. Аўтар зборніка перакладаў з латыскай мовы «Дайны» (1987). Асабісты архіў Пятра Сакола захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ў Менску.

Бібліяграфія

  • На сьвітаньні. Рыга. 1929.
  • Дайны: Латыскія народныя песьні / З латыскай. Мн., 1987.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларускія пісьменьнікі: Біябібліягр. слоўнік. Т. 5. Мн., 1995;
  • Кекелева Т. Беларускі пясьняр з-пад Люцына // Спадчына. 2000. № 1.
  • Ліс А. Два перакладчыкі з Латвіі // Далягляды. Мн., 1979;
  • Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія i культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
  • Панізнік С. Вяртаньне голасу // Дайны. Мн., 1987;

Tags:

Пятро Сакол ЖыцьцяпісПятро Сакол ТворчасьцьПятро Сакол БібліяграфіяПятро Сакол КрыніцыПятро Сакол ЛітаратураПятро Сакол14 ліпеня190519856 ліпеняВіцебская губэрняЗілупскі крайЛатвіяПасіньПаэтПеракладнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mqСпакусьнікіАбудБагдан БянюкСэксДзяржава ПалестынаЛетуваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікНароўляБраўзэрҐАфарызмЛеанід ТышкоЭкалёгіяНовая зямляІрына Ханунік-РамбальскаяСьцяг БеларусіЯнка МаўрСтарое места (Ерусалім)ЛібанПрышчэпкаМікола МятліцкіГабрэіВінцэнт Дунін-МарцінкевічСельская гаспадарка БеларусіРасейцыЛітаратураКінаконгМагіла льва (паэма)Аляска (штат)Сан-Хасэ (Каліфорнія)ВінтоўкаНазоўнікАндрэй ХадановічФінляндыяАшмяны13 красавікаУладзімер Арлоў (гісторык)Флёрыян ВірцДыялекты беларускай мовыБеларускі арабскі альфабэтІнтэрнэтГісторыя МаладэчнаАтлетыку Паранаэнсі КурытыбаСлуцкі збройны чынЛеа ЛексісЯгайла (імя)Сяргей КазекаПярнуБерасьцейская вобласьцьВікіЖамойцьЯгайлаСіяньМобі ДыкБавоўнаСыднэйБеларуская ВікіпэдыяКарынцкая затокаУладэ ДзівацПрацяглы будучы часКарлес ПудждэмонЭдуар Анры АўрыльЛусаільІван ШамякінСлавамір АдамовічЯкасныя прыметнікіКанадаРасеяКарыстальнік🡆 More