Зілупскі Край

Зі́лупскі край (па-латыску: Zilupes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.

Зілупскі край
лат. Zilupes novads
Зілупскі Край
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Латвія
Статус край
Уваходзіць у этнаґрафічную вобласьць Латгалія
Адміністрацыйны цэнтар Зілупэ
Улучае 3 воласьці і горад Зілупэ
Найбольшы горад Зілупэ
Дата ўтварэньня 2002
Дата скасаваньня 30 чэрвеня 2021
Старшыня думы Алегс Агафонаўс
Афіцыйныя мовы латыская
Насельніцтва (2010) 3714 чал.
Нацыянальны склад расейцы, латышы, беларусы
Канфэсійны склад праваслаўныя, каталікі
Плошча 308,9 км²
Месцазнаходжаньне Зілупскага краю
Зілупскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +2 (+3 улетку)
Код ISO 3166-2 LV-110
Інтэрнэт-дамэн .lv
Афіцыйны сайт
Зілупскі Край   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе зь Люцынскім краем, на заходнім поўдні — з Дагдзкім краем, на поўдні — з Дрысенскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі, на ўсходзе — зь Себескім раёнам Пскоўскае вобласьці Расеі. Мяжа зь Беларусьсю цалкам праходзіць па рацэ Сінюха (Зілупэ).

Гісторыя

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя сучаснага краю ўваходзіла ў склад Люцынскага павету Віцебскае губэрні. Пасьля атрыманьня незалежнасьці 18 лістапада 1918 году тэрыторыя краю ўваходзіла ў Люцынскі павет. З 1949 па 1959 гады тэрыторыя краю ўваходзіла ў тэрыторыю Зілупскага, а з 1959 году — у тэрыторыю Люцынскага раёну. У той час, як і іншыя раёны тагачаснага СССР, тэрыторыя раёну падзялялася на сельсаветы. У 1990 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці сельсаветы рэфармаваны ў воласьці.

Першапачаткова край паўстаў у 2002 годзе, як адміністрацыйная адзінка ў складзе Люцынскага раёну. У той час Зілупскі край падзяляўся на горад Зілупэ (адміністрацыйны цэнтар) і Залескую воласьць. З 2009 году край стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, на гэты ж год прыпадае павелічэньне тэрыторыі краю: да яго былі далучаны Лаўдэрская і Пасіенская воласьці.

Дэмаґрафія

Насельніцтва раёну складае 3714 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы і расейцы, апроч іх таксама існуе значная доля карэннага беларускага насельніцтва.

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

У склад краю ўваходзіць тры воласьці і горад Зілупэ, які лічыцца асобнай ад воласьцяў адзінкай.

Назва Назва ў арыґінале Адміністратыўны цэнтар
Залеская воласьць Zaļesjes pagasts с. Залесьсе
м. Зілупэ Zilupes pilsēta Зілупэ
Лаўдэрская воласьць Lauderu pagasts с. Лаўдэры
Пасіенская воласьць Pasienes pagasts с. Пасіенэ

Транспарт

Праз тэрыторыю адзінкі праходзіць значная аўтамаґістраль Е22, якая зьвязвае заходняе ўзьбярэжжа Ўэйлзу і ўсходную Сыбір. На мяжы з Расеяй знаходзіцца прапускны пункт Церахава-Засіціна. Аўтадарогамі населеныя пункты краю зьвязаны зь іншымі гарадамі і сёламі навакольных раёнаў. Буйная аўтамабільная сувязь краю зь Беларусьсю адсутнічае з нагоды вельмі кароткай мяжы Зілупскага краю з Дрысенскім раёнам.

Таксама праз край праходзіць чыгунка Рыга — Масква.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Зілупскі Край  Зілупскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Зілупскі Край ГеаґрафіяЗілупскі Край ГісторыяЗілупскі Край ДэмаґрафіяЗілупскі Край Адміністрацыйнае ўладкаваньнеЗілупскі Край ТранспартЗілупскі Край Глядзіце таксамаЗілупскі Край КрыніцыЗілупскі Край Вонкавыя спасылкіЗілупскі КрайЛатвіяЛатыская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер БартосікПаўночна-Заходні крайМаякМужчына зьверхуБеларуская ВікіпэдыяШто й па моруЛюдміла СільноваАндрэй ДынькоВольная Беларусь (рух)Пошукавая аптымізацыяЗборная Ангельшчыны па футболеДзень ЗямліЧовенРаскіданае гняздо (п’еса)Ангельская моваКалдуныТрыбадызмВольныя матэрыялыЛетува (каралеўства, 1918)Іпаці ПацейСяргей ДавідовічGoogleВіетнамская Вікіпэдыя15 красавікаСтарыя ДарогіЖвірПэрсыдзкая моваЗямляЗагляне сонца і ў наша аконцаРасейская моваЗянон Пазьняк27 красавікаЭВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)ЭйкаДругая сусьветная вайнаЛагойскУладзімер Арлоў (гісторык)ДзікСакрат ЯновічАксана БязьлепкінаКантмінМэдаль Францішка СкарыныІталіяМарына Васілеўская.kyАзартная гульняHromadske.TVУсебеларускі народны сходВугорская моваІнфляцыя1923Лявон ВашкоДожджЭўразьвязМікола ГамолкаЛацінкаХрысьціянстваБерасьцеЭйбарАлег СалтукСанта-КляўсЁсіф СталінБэрнатВалянцін АкудовічСэксДжозэф Рабінэт БайдэнЛюдміла РублеўскаяСельская гаспадаркаГранатамётГомельБялыніцкі абраз Маці БожайЯнка Маўр🡆 More