Дагдзкі Край

Да́гдзкі край (па-латыску: Dagdas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.

Дагдзкі край
лат. Dagdas novads
Дагдзкі Край
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Латвія
Статус край
Уваходзіць у этнаґрафічную вобласьць Латгалія
Адміністрацыйны цэнтар Дагда
Улучае 10 воласьцяў і горад Дагда
Найбольшы горад Дагда
Дата ўтварэньня 2009
Дата скасаваньня 30 чэрвеня 2021
Старшыня думы Віктарс Сьцікутс
Афіцыйныя мовы латыская
Насельніцтва (2010) 9397 чал.
Нацыянальны склад латышы, расейцы, беларусы
Канфэсійны склад каталікі, праваслаўныя
Плошча 948,8 км²
Месцазнаходжаньне Дагдзкага краю
Дагдзкі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +2 (+3 улетку)
Код ISO 3166-2 LV-024
Інтэрнэт-дамэн .lv
Афіцыйны сайт
Дагдзкі Край   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе з Аглонскім краем, на паўночным захадзе — з Рэжыцкім краем, на поўначы — зь Люцынскім, на паўночным усходзе — зь Зілупскім, на поўдні — з Краслаўскім краем, на ўсходзе — з Дрысенскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі. Мяжа зь Беларусьсю амаль поўнасьцю праходзіць па рэках Сар’янка, Сінюха (Зілупэ), Асуніца(ru), Акціца і Тоўша.

Гісторыя

Першапачаткова тэрыторыя краю падпарадкоўвалася Лівонскаму ордэну.

Пасьля заканчэньня Лівонскае вайны ваколіцы сучаснае Дагды апынуліся ў складзе Інфлянтаў — асаблівай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пад уладай ВКЛ, якая пасьля заключэньня Люблінскай уніі стала кандамініюмам Кароны і ВКЛ. З 1621 году ў выніку перайменаваньня тэрыторыя сучаснага Дагдзкага краю патрапіла ў адпаведнае ваяводзтва.

З 1772 году ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя адзінкі была падзелена паміж Дынабурскім (пазьней перайменаваны ў Дзьвінскі) і Рэжыцкім паветамі Беларускай губэрні (пазьней перайменавана ў Віцебскую).

18 лістапада 1918 году з набыцьцём Латвіяй незалежнасьці край стаў часткай Латвіі. У выніку латвійскай адміністрацыйнае рэформы 2009 году тэрыторыя набыла свой сучасны статус.

Дэмаґрафія

Насельніцтва краю складае 9397 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы. Таксама пражываюць расейцы, беларусы і палякі.

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

У край уваходзяць 10 воласьцяў і горад Дагда.

Назва Назва ў арыґінале Адміністрацыйны цэнтар
Андзэльская воласьць Andzeļu pagasts с. Андзэлі
Андрупэнская воласьць Andrupenes pagasts с. Андрупэнэ
Асунская воласьць Asūnes pagasts с. Асунэ
Бэрзіньская воласьць Bērziņu pagasts с. Парэчча
м. Дагда Dagdas pilsēta Дагда
Дагдзкая воласьць Dagdas pagasts с. Азаліні
Канстанцінаўская воласьць Konstantinovas pagasts с. Канстанцінава
Кепаўская воласьць Ķepovas pagasts с. Нэйкшані
Сварыньская воласьць Svariņu pagasts с. Сварынцы
Шкяўнская воласьць Šķaunes pagasts с. Шкяўнэ
Эзэрніецкая воласьць Ezernieku pagasts с. Эзэрніекі

Транспарт

Праз тэрыторыю адзінкі праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Дагду зь іншымі паселішчамі краю, а таксама з навакольнымі краямі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дагдзкі Край  Дагдзкі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дагдзкі Край ГеаґрафіяДагдзкі Край ГісторыяДагдзкі Край ДэмаґрафіяДагдзкі Край Адміністрацыйнае ўладкаваньнеДагдзкі Край ТранспартДагдзкі Край Глядзіце таксамаДагдзкі Край КрыніцыДагдзкі Край Вонкавыя спасылкіДагдзкі КрайЛатвіяЛатыская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

VPNАс (імя)Казімер ЯгайлавічЖодзінВялікі выбухАдзёрБэерТрыялетВейшнорыяРусіфікацыя БеларусіПрастытуцыяЯн ПазьнякГрамадзкі набытакСураж (Польшча)ЗямляРадаўніцаЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Memento moriАсадкаНавум Гальпяровіч23 красавікаАВольга Чамаданава24 красавікаБіялёгіяТрыбадызмБагоўкаПрыдатак (мовазнаўства)УрадКурыцаГеральдыкаДайльСадавінаСтаніслаў ВалодзькаСяргей СматрычэнкаБойрыкс (імя)Парнаграфія ў ЗШАПаўлінка (п’еса)ПарнакапытныяНармандыяАляксей БелыПарнаграфія ў ЧэхііПростыя сказыДзень ЗямліЯўбутПак (спадарожнік Урана)Апэрацыйная сыстэмаПавецьЛявон ВаласюкАлесь Савіцкі2022БССРГрыгарыянскі каляндарДжозэф Рабінэт БайдэнКультура (радыё)Сяржук Сокалаў-ВоюшАрмэніяТаварыства беларускай школыБайструкАрцём АрашонакЛютыНазоўны склонДотык пісі рукоюРаман СкірмунтЭВячаслаў АдамчыкАкторы парнафільмаў🡆 More