Пале́скі драматы́чны тэа́тар — прафэсійны тэатар Пінску, афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 14 сакавіка 2006 року, 29-ы прафэсійны тэатар дзяржаўнага падпарадкаваньня ў Рэспубліцы Беларусь.
Палескі драматычны тэатар | |
Колішнія назвы |
|
---|---|
Заснаваньне | 1939 |
Будынак тэатру | |
Месцазнаходжаньне | Пінск, вул. Харужай, 10 |
52°6′50.6″ пн. ш. 26°6′28.6″ у. д. / 52.114056° пн. ш. 26.107944° у. д. 26°6′28.6″ у. д. / 52.114056° пн. ш. 26.107944° у. д. | |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Аляксандар Лукашэнка |
Вытокі пінскага тэатру сыходзяць у 1939 рок, калі пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у Пінск быў пераведзены Заслаўскі калгасна-саўгасны тэатар(ru). Мастацкім кіраўніком быў заслужаны дзяяч мастацтваў БССР Павал Абрамавіч Данілаў. Ён працаваў да пачатку нямецка-савецкай вайны, пасьля чаго акторы-мужчыны былі мабілізаваныя ў Чырвоную армію, рэшта трупы эвакуяваная ўглыб СССР.
У 1946 року з Рэчыцкага гарадзкога драматычнага тэатру і Палескага драматычнага тэатру Мазыра ўтвораны Пінскі абласны драматычны тэатар. У 1954 року ў сувязі са скасаваньнем абласнога статусу Пінску тэатар пераехаў у Магілёў, а ягоны будынак перадалі гарадзкому дому культуры. У ягоных сьценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа, першым кіраўніком якой стаў Ісаак Сакольскі.
У лютым 1959 року трупа атрымала званьне «народнага аматарскага калектыву». У 1980 року народны тэатар узначаліў выпускнік Беларускага інстытуту культуры Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатар быў рэарганізаваны ў 1992 року ў самастойны тэатар-студыю «Дыяген». 14 сакавіка 2006 року студыя атрымала статус дзяржаўнага Палескага драматычнага тэатру.
Палескі драмтэатар разьмяшчаецца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы места ў адрэстаўраваным і часткова рэканструяваным будынку (архітэктар В. Казакоў), помніку архітэктуры XIX стагодзьдзя, былым будынку кінатэатру «Казіно». Тэатар працуе пяць дзён на тыдзень. Ранішнія спэктаклі (у асноўным — пастаноўкі для дзяцей) ідуць па серадах, чацьвяргах, пятніцах і нядзелях. Вячэрнія — па чацьвяргах, суботах і нядзелях а 18:00.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000533 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Палескі драматычны тэатар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.