Неманья Маціч (па-сэрбску: Немања Матић; нарадзіўся 1 жніўня 1988 году, Шабац, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца францускага клюбу «Ліён» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Неманья Маціч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 жніўня 1988 (35 гадоў) | |
Рост | 194 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Алімпік Ліён | |
Нумар | 31 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2009 2009—2011 2010—2011 2011—2014 2014—2017 2017—2022 2022—2023 2023—2024 2024— | Калубара Кошыцэ Чэлсі → Вітэс (арэнда) Бэнфіка Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд Рома Рэн Алімпік Ліён | ? (?) 56 (3) 2 (0) 27 (2) 56 (6) 121 (4) 128 (2) 35 (2) 13 (0) 6 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Сэрбія | 48 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ва ўзросьце 18 гадоў дэбютаваў у клюбе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клюб «Кошыцэ». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа гулец атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцэ» стаў уладальнікам Кубка Славаччыны, у фінале абыграўшы «Артмэдыю» зь лікам 3:1. 18 жніўня 2009 году перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам, аднак у аснове лёнданскага клюбу практычна не выступаў.
У жніўні 2010 году, склаўшы кампанію іншаму сэрбскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Неманья на правах арэнды перайшоў у нідэрляндзкі «Вітэс». 31 студзеня 2011 году Маціч быў пераведзены ў партугальскі клюб «Бэнфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразыльскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клюб атрымаў яшчэ кампэнсацыю ў памеры 25 млн эўра. 13 студзеня 2013 году Маціч забіў свой першы гол за «Бэнфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клюбу «Порту». На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэньнем кантракту да 2018 году.
У матчы 1/32 фіналу Лігі Эўропы Маціч заіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баеру», запясьпечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысьць партугальцаў. Неманья быў неад’емным чальцом клюбу на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 траўня 2013 году Маціч у фінале Лігі Эўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклюбнікамі, аднак «Бэнфіка» тым днём трывала паразу зь лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 году Неманья быў абраны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшы гулец месяцу падчас сэзону.
15 студзеня 2014 году Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за гульца «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн эўра. Кантракт з гульцом быў разьлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасьля складаньня дамовы Неманья ў другі раз дэбютаваў за клюб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 3:1.
У складзе зборнай Сэрбіі дэбютаваў 14 сьнежня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У сьнежні 2012 году Маціч заявіў, што ня будзе гуляць за зборную Сэрбіі ў той час як Сініша Міхайлавіч будзе зьяўляцца ейным трэнэрам. Гэтае рашэньне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай камандзе. 6 верасьня 2013 году, ужо пасьля звальненьня Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Харватыі.
«Кошыцэ»:
«Чэлсі»:
«Бэнфіка»:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Неманья Маціч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.