На́ста Дашке́віч (у дзявоцтве Палажа́нка; нар.
2 жніўня 1990, Менск) — беларуская моладзевая дзяячка, намесьніца старшыні «Маладога Фронту». Жонка Зьмітра Дашкевіча.
Наста Дашкевіч | |
Намесьніца старшыні Маладога Фронту | |
---|---|
9 сакавіка 2008 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 2 жніўня 1990 (33 гады) Менск, БССР |
Партыя: | Малады Фронт |
Сужэнец: | Зьміцер Дашкевіч |
Адукацыя: | н/вышэйшая |
Узнагароды: | Міжнародная жаночая прэмія за мужнасць (Дзяждэпартамэнт ЗША) |
14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 года калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі».
З 1997 па першую палову 2008 году навучалася ў менскай 73-ай школе, з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы. З другой паловы 2008 году перавялася ў 37-ую школу з эстэтычным ухілам. З 2008 студэнтка ЭГУ, факультэта філязофіі й палітычных навук.
З 2004 году зьяўлялася сяброўкай моладзевага руху «Малады Фронт». У 2007 годзе асуджаная па артыкуле 193.1 КК за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Суд вынес папярэджаньне. Удзельнічала ў многіх акцыях і кампаніх Маладога Фронту, дзясяткі разоў затрымоўвалася. 7 лістапада 2008 году, за ўдзел у антыкамуністычным пікеце ля КДБ, была арыштаваная на 3-е сутак.
На VI Сойме МФ 9 сакавіка 2008 году абраная намесьніцай старшыні Маладога Фронту.
25 сакавіка 2009 году (Дзень Волі) былі затрыманыя актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка й Дзяніс Карноў і вывезеныя за горад. Дзяніс Карноў быў зьбіты. Актывісты апазналі чалавека, які кіраваў выкраданьнем, ім быў супрацоўнік «Алмазу» Аляксандар Лявоненка.
За падзеі 19 сьнежня 2010 году была асуджаная на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год. Насту Палажанку арыштавалі 20 сьнежня ва ўласнай кватэры. Яна стала адной з абвінавачаных па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі». Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
19 верасьня 2011 году Насту арыштавалі (разам з былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам) на 11 сутак адміністрацыйнага арышту за вывешваньне ў Менску нацыянальных сьцягоў. Яе зьвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня і арганізацыі масавага мерапрыемства. Сваю акцыю яны, разам зь Яроменкам, прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэньня «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Пакараньне Наста Палажанка адбывала ў турме на вуліцы Акрэсьціна
8 сакавіка 2011 году Наста Палажанка атрымала прэстыжную Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў. Наста стала першай беларускай, якая была ўзнагароджана гэтай прэміяй. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла ў Вашынгтоне. Ва ўступнай прамове спадарыня Гілары Клінтан выказала шкадаваньне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы ня здолелі прыехаць на цырымонію па той прычыне, што ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Наста Дашкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.