Зьміцер Дашкевіч: беларускі палітык

Зьмі́цер Дашке́віч (нар. 20 ліпеня 1981 року ў вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці) — былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». 9 сьнежня 2017 году Дашкевіч быў заменены Яўгенам Васьковіча як лідэр «Маладога Фронту».

Зьміцер Дашкевіч
Старшыня «Маладога Фронту»
23 траўня 2004 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 ліпеня 1981 (42 гады)
Берасьцейская вобласьць, БССР
Партыя: Малады Фронт
Сужэнец: Наста Дашкевіч
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды: «Герой году 2006», Ордэн Кастуся Каліноўскага, прэмія «Хартыі’97»

Біяграфія

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 году ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, да пяці гадоў жыў на Далёкім Усходзе — у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці. Вялікую частку жыцьця правёў у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці.

Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

Прымаў удзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, падтрымліваючы кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. Разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху прымаў удзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў і ў кароткачасовым намётавым лягеры на цэнтральнай плошчы Менску. Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру быў арыштаваны разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху.

Перасьлед

1 лістапада 2006 году Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году пазбаўленьня волі па артыкуле 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) з адбываньнем пакараньня ў Шклоўскай калёніі агульнага рэжыму. У сьнежні 2006 году міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.

У лістападзе 2007 году Дашкевіч быў аштрафаваны па артыкуле 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў» за адмову ад дачы паказаньняў супраць сваіх сяброў з «Маладога Фронту», у прыватнасьці, супраць Яна Шылы.

24 сакавіка 2011 року асуджаны на 2 гады агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве.

14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 года калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зьміцер Дашкевіч БіяграфіяЗьміцер Дашкевіч Грамадзка-палітычная дзейнасьцьЗьміцер Дашкевіч ПерасьледЗьміцер Дашкевіч КрыніцыЗьміцер Дашкевіч Вонкавыя спасылкіЗьміцер Дашкевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар ЖыбульЯнка БрыльЛявон ВашкоПубліцыстыкаПастава 69Старажытны РымUbuntuНіл ГілевічГрэбляГрамадзкі набытакГунтБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтІгнат ДамейкаСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі1919Славамір АдамовічПятрусь БроўкаБеларусьЗьміцер СаўкаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуРамантызмФара Вітаўта (Горадня)Ніна МацяшПэнтгаўс (часопіс)Сьвятлана АлексіевічЗлучаныя Штаты АмэрыкіКові (рэжысэр)VPNАлесь ПетрашкевічФрыдрых ШылерВіетнамMozilla FirefoxАляксандар МакедонскіСям’яШвэдзкая моваАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьІгнат КанчэўскіВячаслаў ЧамярыцкіТураўЛацінкаІгар СідарукВіленскі ўнівэрсытэтАдзёрЭўфрасіньня ПолацкаяКаханьне без пранікненьняДыплёмСурвэткаСтурчурканБабёрАндрэй Курэйчык1891АлегорыяБеларуская Народная РэспублікаЛізаньне похвыАндрусь ГорватВіталь ВольскіБерасьце2008МарыюпальГомельМіхась РудкоўскіGoogleАляксандар МарозГісторыя БеларусіБудзьма беларусамі!Ода салаўюІтальянская мова1896АнатацыяМіндоўгВыказьнікБДСМЯўген Кантылёў🡆 More