Помнік сакральнай архітэктуры | |
Нараўлянская сынагога | |
Нараўлянская сынагога, 1916 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нароўля |
Канфэсія | юдаізм |
Нараўлянская сынагога на Вікісховішчы |
Нараўлянская сынагога — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Нароўлі. Знаходзілася ў цэнтры места. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.
Драўляную сынагогу ў Нароўлі збудавалі ў XVIII стагодзьдзі.
У 1930-я гады сынагогу зачынілі савецкія ўлады. Будынак сынагогі згарэў за часамі Другой сусьветнай вайны
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Мела традыцыйную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: высокі галоўны аб’ём у атачэньні прыбудоваў пад 1-схільнымі дахамамі. З боку галоўнага фасаду прыбудовы складалі самастойную архітэктурную кампазыцыю, цэнтрам якой быў уваходны прытвор з ганкам. Абапал прытвора стаялі 2-ярусныя вежы пад высокімі 2-яруснымі дахамі. З другога яруса вежаў існаваў спэцыяльны лесьвічны закрыты ўваход на галоўную галерэю, што месьцілася ўсярэдзіне галоўнага аб’ёму. Ганак прытвору меў выгляд невялічкага портыка на чатырох слупах. Слупы, парэнчы і краты вежавых галерэяў аздабляліся маляўнічай разьбой. Сьцены праразаліся здвоенымі аркавымі вокнамі, на ўзроўні першага яруса ня мелі шалёўкі, а на ўзроўні другога былі вэртыкальна ашаляванымі. Уладкаваньне галерэі дзеля жанчын і вонкавы пад’ём да яе абумовіў частковы кансольны вынас галерэі вонку з ужываньнем крывалінейнага даху-застрэшка. Гэты застрэшак пераходзіць у шырокі, аздоблены разьбой фрыз, над якім уздымаецца стромкі 3-ярусны дах. Увагнутыя і выгнутыя профілі дахавых ярусаў разам з дугой застрэшка ствараюць адзіны дынамічны малюнак архітэктурных формаў, лягічным завяршэньнем чаму служаць 2-схільныя формы верхняга яруса даху з ашаляванымі ў «елачку» франтонамі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Нараўлянская сынагога, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.