Хвойніцкі Раён Навасёлкі

Навасёлкі — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці.

Навасёлкі ўваходзяць у склад Судкоўскага сельсавету.

Навасёлкі
трансьліт. Navasiołki
Дата заснаваньня: перад 1532 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Насельніцтва: 38 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247620
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′13″ пн. ш. 29°52′1″ у. д. / 51.82028° пн. ш. 29.86694° у. д. / 51.82028; 29.86694 29°52′1″ у. д. / 51.82028° пн. ш. 29.86694° у. д. / 51.82028; 29.86694
Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Хвойніцкі Раён Навасёлкі 
Пячатка оўруцкага намесьніка Сенка Полаза (Палазовіча). 1513 г.
Хвойніцкі Раён Навасёлкі 
Герб «Друцк» князёў Друцкіх (Любецкіх).

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў лісьце караля Жыгімонта Старога ад 3 сакавіка 1532 году, якім маёнткі нябожчыка пана Сямёна Палазовіча перадаваліся яго зяцю князю Дзьмітрыю Відэніцкаму (Любецкаму):

Воеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими... и приказуемъ тобе, ажо бы еси тых именеи со всимъ с тымъ князю Дмитру поступилъ...

6 кастрычніка 1541 году паміж князем Аляксандрам Міхайлавічам Вішнявецкім, дзедзічам Брагінскіх добраў, і князем Дзмітрыем Раманавічам Відэніцкім, уладальнікам добраў Астраглядавіцкіх, было дасягнута пагадненьне, згодна зь якім, першы саступіў грунт для вёскі Навасёлкі, наўзамен чаго атрымаў грунты для вёсак Веляцін і Мікулічы.

У ходзе адміністрацыйнай рэформы 1565–1566 гадоў была вызначана мяжа Кіеўскага павету на ўчастку, дзе знаходзілася Брагінская воласьць: «… Мозырскою границою до Брагиньское границы, а Брагиньскою границою до Днепра, по левои стороне пущаючи волость Речицкую, до Любеча…_… а Словешнею доловъ ажъ до Припети, по правои стороне поветъ Киевъскии, а по левои Мозырскии, а черезъ реку Припеть, оставуючи полеве Речицу со всими границами, а поправу Брягинь со всим поветомъ Киевским ажъ до Днепра…». Навасёлкі — у Кіеўскім павеце і намінальна ў Брагінскай воласьці.

Увогуле, ад свайго заснаваньня і да парэформавага пэрыяду ўжо ў Расейскай імпэрыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хвойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасьля Любецкіх, — Харлінскім, Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і Прозарам.

Хвойніцкі Раён Навасёлкі 
Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

26 верасьня 1568 году ў Кіеўскім замкавым судзе актыкаваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, харунжага кіеўскага, з нагоды адабраньня грунту вёскі Навасёлкі і прылучэньня да ўгодзьдзяў вёскі Кажушкі біскупа кіеўскага Мікалая Паца. Дачка князя Дзьмітрыя і Фенны Палазовічаўны Любецкіх, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, якая пасьля сьмерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з вышэйзгаданым Шчасным Харлінскім гербу Бонча, у сьнежні 1568 году запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хойники, Остроглядовичи, Новоселки…».

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у тым ліку Навасёлкі) было далучана да Кароны Польскай.

Карона Каралеўства Польскага

7 днём верасьня 1572 году датаваны ліст біскупа кіеўскага Мікалая Паца вознаму, у якім той паведаміў, што загадаў падданым сваім кажушкаўскім, каб да вострава Замошша, прыналежнага да вёскі Навасёлкі, «nie wdzierali się». 3 жніўня 1578 года біскуп М. Пац зьвярнуўся да пана Шчаснага Харлінскага, абы той забараніў свайму ўрадніку і падданым навасёлкаўскім чыніць крыўды яго кажушкаўцам і забірацца ў іх грунты. 26 днём лютага 1579 года пазначана разьмежаваньне ўгодзьдзяў вёсак Кажушкі біскупа М. Паца і Навасёлкі пана Ш. Харлінскага, выкананае «przez sędziow obranych». 6 красавіка 1590 году ў Кіеўскі гродзкі суд накіраваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Навасёлкі, Храпкаў, Багушы і Руднае, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей зьбілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начыньне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвялі. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводзтва, у дакумэнце ад 22 чэрвеня 1600 году засьведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як разьмежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісьцьвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў), Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваньнем старых памежных знакаў. Крыху раней, 20 чэрвеня 1600 году, Ш. Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны: двор Астраглядавічы з «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хвойнікі, Навасёлкі, Дворышча, Вялікі Бор і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку зь сямі пляцаў у Кіеве.

Пры разьмежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага і Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага ў сьнежні 1621 — студзені 1622 гадоў мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Навасёлкі і іншыя пана Мікалая Харлінскага, а таксама сёлы Брагінскай воласці за ракой Сычоўкай паны камісары згодна засьведчылі прыналежнымі да ваяводзтва Кіеўскага.

Хвойніцкі Раён Навасёлкі 
Герб Ястрабец зьменены паноў Абрамовічаў.

7 чэрвеня 1623 году датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Гарошкаў, Рашаў, Карчовае, Навасёлкі, Лаханію, Стралічаў, Малішаў. У 1627 годзе пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамэнт, паводле якога добры Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча (Абрамовіча), жанатага зь яе дачкой Евай. У 1628 годзе з 8 дымоў вёсак Дворышча і Навасёлкі, якія былі ў заставе ў пана Зыгмунта Копэця, выплачвалася па 3 злотых. 8 ліпеня 1631 году запісам у актах Кіеўскага земскага суда нарэшце засьведчана пагадненьне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. У пераліку вёсак названыя і Навасёлкі. 16 красавіка 1637 году М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстаньне зямяніну Стэфану Воўку.

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году сказана, што вёска Навасёлкі ў складзе Хвойніцкай воласьці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасьцейскаму. У 1754 годзе з 26 двароў (×6 — прыкладна 156 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хвойніцкага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 4 злотых і 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 16 злотых і 4 грошы.

13 і 15 лістапада 1773 году, паводле актаў Оўруцкага гродзкага суда, узнавіліся памежныя канфлікты што да ўгодзьдзяў вёсак Навасёлкі Хвойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх (апякуноў Людвікі Шуйскай), старостаў ніжынскіх, і Кажушкі Нараўлянскага маёнтку войскага мазырскага Яна Мікалая, сына Рафала, Аскеркі. Пачаліся яны з пасечанага і папаленага хвойніцкага (навасёлкаўскага) лесу. 28 лютага 1778 году ў оўруцкія кнігі было нават занесена разьмежаваньне часоў біскупа М. Паца і харунжага Ш. Харлінскага (1579 г.). 8 лютага, 19 красавіка і 30 чэрвеня 1787 году датаваныя судовыя абвінавачваньні сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі Яна Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, у тым, што насланыя ім кажушкаўцы навасёлкаўцаў зьбілі-скалечылі, зьнішчылі межы, пакапалі капцы ды новыя, выгодныя для сябе насыпалі. 23 лютага 1793 году ў Оўруцкім гродзе «przez ugodę wieczystą» была зацьверджана мапа пазначанай капцамі мяжы паміж вёскамі Навасёлкі абозных Прозараў і Кажушкі стражніка Аскеркі.

Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Навасёлкі — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

30 чэрвеня 1803 году было складзена, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда разьмежаваньне добраў Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста. Грунты хвойніцкіх Навасёлак у тым дакуменце ў чарговы раз разьмяжоўваліся з угодзьдзямі прылегласьці Barborowszczyzny Кажушак, а таксама Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa Brahińskiego.

Інвэнтар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтку 1844 года засьведчыў прыналежнасьць Навасёлак з 68 сем'ямі ў складзе фальварку Дэлістаў пану Юзафу, сыну Караля, Прозару. У энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што ў 1850 годзе ў вёсцы было 68 двароў, 494 жыхары. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 443 жыхароў Навасёлак зьяўляліся прыхаджанамі Міхайлаўскай царквы ў сяле Стралічаў.

У парэформавы пэрыяд Навасёлкі адміністрацыйна належалі да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 году ў вёсцы налічвалася 218 гаспадароў зь сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Навасёлкаўскага сельскага таварыства.

Паводле перапісу 1897 года, у Навасёлках — 135 двароў, 819 жыхароў, капліца, школа граматы і хлебазапасны магазын. На 1909 год у вёсцы было 155 двароў, 913 жыхароў.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Навасёлкі, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Навасёлкаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 63 і 122 вучні.

1 сьнежня 2009 году сельсавет, у склад якога ўваходзяць Навасёлкі, перайменаваны з Дварышчанскага ў Судкоўскі.

Насельніцтва

  • 1999 год — 168 чалавек
  • 2010 год — 99 чалавек
  • 2021 год — 26 двароў, 38 жыхароў

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Хвойніцкі Раён Навасёлкі ГісторыяХвойніцкі Раён Навасёлкі НасельніцтваХвойніцкі Раён Навасёлкі ЗаўвагіХвойніцкі Раён Навасёлкі КрыніцыХвойніцкі Раён Навасёлкі ЛітаратураХвойніцкі Раён НавасёлкіВёскаГомельская вобласьцьСудкоўскі сельсаветХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мазырскі паветГерманішкі.mqСлуцакПарнафільм.cs1956ХэрсонКельтыСанкт-ПецярбургАнілінгус.aiГарбатаПартыя аматараў піваМаркёрЛязьбійская парнаграфіяТалінЛатнік (шахматы)1919Родны край (1919)ГенабальдПарнаграфія-гонзаІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)АрыянстваКітайМарк Ут.bj.cnАнаплязмаКасьпійскае мора.srЛацінка.jp2007Вікіпэдыя.gfБелсатКурапатыЛетуваБеларусы.bn.meКаханьне без пранікненьня1385Сымбіёз.ar.rs.in.ug60Апавядальны сказЭрэкцыя.tgОйча нашМастурбацыяПцічМальдывыМінэт1938.aw1858Радзівіл (імя)1926Тутэйшыя (выраз)Ганус (імя).gaБел-чырвона-белы сьцягЗавайцьНясьвіж🡆 More