Гомельская Вобласьць Кажушкі

Кажу́шкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Прыпяці.

Уваходзяць у склад Судкоўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 28 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі на Ламачы; на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Кажушкі
трансьліт. Kažuški
Першыя згадкі: 1512 год
Былыя назвы: Кажушкі, Кажушкаўцы, Кажушкавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254816016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°42′42″ пн. ш. 29°45′27″ у. д. / 51.71167° пн. ш. 29.7575° у. д. / 51.71167; 29.7575 29°45′27″ у. д. / 51.71167° пн. ш. 29.7575° у. д. / 51.71167; 29.7575
Кажушкі на мапе Беларусі ±
Кажушкі
Кажушкі
Кажушкі
Кажушкі
Кажушкі
Кажушкі

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Герб Даліва роду Андрушэвічаў біскупа кіеўскага Яна.
Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Герб Газдава роду Пацаў біскупа Мікалая.

У акце абмежаваньня Брагінскай воласьці ад 7 сакавіка 1512 году названы сумежны зь ёй востраў Кажушкі – «...у Зварачанскія астравы праваю стараною зноў балотам бельлю ўздоўж папалам з астравамі Дронкі Курылушкі і Кажушкі ў лазу, катораю папалам уздоўж у альсы, альсамі ў Тапіла, з Тапіла ў рэчку Ціхую, з Ціхай у рэчку Цеснаўку...». Напэўна, бліжэй да ракі Прыпяць існавала ўжо і аднаімённае сяло. У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года згаданыя «Кожушковцы на Припети Бискупа Киевскаго и иншие села по всемъ повете Чорнобыльскомъ...». У іншым месцы назва паселішча з указаньнем прыналежнасьці яго да Беласароцкай нядзелі прыведзена ў форме «Кожушковичи».

26 верасьня 1568 году ў Кіеўскім замкавым судзе актыкаваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, харунжага кіеўскага, з нагоды адабраньня грунту яго вёскі Навасёлкі і прылучэньня да ўгодзьдзяў вёскі Кажушкі біскупа кіеўскага Мікалая Паца.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Кажушкі з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай.

Карона Каралеўства Польскага

Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Герб Бібэрштайн роду Казімерскіх біскупа Крыштафа.

7 днём верасьня 1572 году датаваны ліст біскупа кіеўскага Мікалая Паца вознаму, у якім той паведаміў, што загадаў падданым сваім кажушкаўскім, каб да вострава Замошша, прыналежнага да вёскі Навасёлкі, «nie wdzierali się». 3 жніўня 1578 году біскуп М. Пац зьвярнуўся да пана Шчаснага Харлінскага, абы той забараніў свайму ўрадніку і падданым навасёлкаўскім чыніць крыўды яго кажушкаўцам і забірацца ў іх грунты. 26 днём лютага 1579 году пазначана разьмежаваньне ўгодзьдзяў вёсак Кажушкі біскупа М. Паца і Навасёлкі пана Ш. Харлінскага, выкананае «przez sędziow obranych».

На 1581 год у сяле Кажушкавічы каталіцкага біскупа кіеўскага налічвалася 26 дымоў асадных сялянаў (×6 — каля 156 чалавек), зь якіх выбіралася па 15 грошаў, і 4 агароднікі (≈24 чал.), зь іх — па 6 грошаў падатку.

14 жніўня 1609 году ксёндз Крыштаф Казімерскі, біскуп кіеўскі, распачаў судовую справу ў дачыненьні да пана Мікалая Стэцкага, цівуна кіеўскага, за насланьне падданых сваіх на грунт біскупскі Кажушкаўскі, што пры беразе Прыпяці ніжэй Лысай гары месьціўся ў востраве паміж новым рэчышчам і старыцай, ды ўчыненьне там рабункаў. 1 чэрвеня 1618 году біскуп Крыштаф з капітулай выступілі ў судзе з пратэстам супраць пана Міхала Ратомскага за наезд да вёску Кажушкавічы, касьцёлу прыналежную.

Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Герб Окша роду Радашэўскіх біскупа Багуслава.

Пры размежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага і Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага ў сьнежні 1621 — студзені 1622 гадоў сяло Kożuszkiewicze Кіеўскага біскупства паны камісары згодна запісалі прыналежным да ваяводзтва Кіеўскага. Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, зь сяла Кажушкавічы біскупства Кіеўскага ў асобе ксяндза-біскупа Багуслава Бокшы-Радашэўскага, з 9 дымоў мусіла выплачвацца па 3 злотыя, з 13 агароднікаў па 24 грошы, з 1 каморніка яшчэ 24 грошы. 11 чэрвеня 1649 году палонны казак Мацьвей Шумейка, схоплены дома ў Брагіне, паведаміў на допыце пра казацкі загон блізка ў тысячу чалавек, што перапраўляўся праз Прыпяць каля Кажушак ці да Бабічаў, ці яшчэ куды.

Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Герб Мурдэліо зьменены роду Аскеркаў.

У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году сярод добраў біскупа кіеўскага геаграфічна ізаляваныя ад іх Кажушкі не названыя. 9 лістапада 1723 году кіеўскі афіцыял Войцех Сяньніцкі падаў скаргу на князя Мікалая Шуйскага за тое, што падданыя яго сяла Навасёлкі зьмянілі мяжу з біскупскім сялом Кажушкі. У тарыфах падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 і 1754 гадоў Кажушкі зноў як быццам адсутныя, магчыма таму, што ўжо сталі часткай Нараўлянскіх добраў роду Аскеркаў, а тыя месьціліся ў Мазырскім павеце, на карысьць якога і выплачвалі падымнае.

Канвакацыйны сойм 1764 году прызнаў ленны маёнтак Нароўля на правабярэжжы Прыпяці дзедзічным уладаньнем Рафала Алаізія Аскеркі, маршалка Мазырскага павету. Сярод ягоных уладаньняў Кажушкі яшчэ не згаданыя. Але 13 і 15 лістапада 1773 году, паводле актаў Оўруцкага гродзкага суда, узнавіліся памежныя канфлікты што да ўгодзьдзяў вёсак Навасёлкі Хвойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх (апекуноў Людвікі Шуйскай), старостаў ніжынскіх, і Кажушкі Нараўлянскага маёнтку войскага мазырскага Яна Мікалая, сына Рафала, Аскеркі. Пачаліся яны з пасечанага і папаленага хвойніцкага (навасёлкаўскага) лесу. 28 лютага 1778 году ў оўруцкія кнігі было нават занесена разьмежаваньне часоў біскупа М. Паца і харунжага Ш. Харлінскага (1579 г.). 8 лютага, 19 красавіка і 30 чэрвеня 1787 году датаваныя судовыя абвінавачваньні сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі Яна Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, у тым, што насланыя ім кажушкаўцы навасёлкаўцаў зьбілі-скалечылі, зьнішчылі межы, пакапалі капцы ды новыя, выгодныя для сябе насыпалі. 23 лютага 1793 году ў Оўруцкім гродзе «przez ugodę wieczystą» была зацьверджана мапа пазначанай капцамі мяжы паміж вёскамі Кажушкі стражніка Аскеркі і Навасёлкі абозных Прозараў.

Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кажушкі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, Кажушкі названы ў пераліку паселішчаў, адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году.

30 чэрвеня 1803 году было складзена, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда разьмежаваньне добраў Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста. Wieś Kożuszki ў тым дакумэнце выступала, як attinencya Barborowszczyzny, а яе ўгодзьдзі разьмяжоўваліся з грунтамі хвойніцкіх Навасёлак, Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa Brahińskiego.

Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Герб Побуг роду Горватаў.

1 верасьня 1816 году маёнтак Нароўля А. фон Гольста, у складзе якога фальварак Кажушкі з аднаімённым сялом, набыў за суму ў 242 650 рублёў серабром Ігнацый Горват. У 1825 годзе гэтая частка спадчыны нябожчыка Ігнацыя (†1820) дасталася сыну Даніэлю Горвату. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 200 жыхароў вёскі Кажушкі абодвух полаў былі прыхаджанамі Георгіеўскай царквы ў Тульгавічах, 5 жыхароў двара Кажушкі зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

У парэформавы пэрыяд сяло належала да Юравіцкай воласьці. Каля 1864 году маёнткам Нароўля (і фальваркам Кажушкі) завалодаў Артур, сын Даніэля, Горват. У тым жа 1864 годзе згаданая прыпісная да прыходу Тульгавіцкай царквы прыналежная Кажушкаўская Сьвята-Троіцкая царква. На пачатак 1870 году ў Кажушках — 93 мужчынскія душы зь ліку сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да сельскага таварыства, 4 аднадворцы, прыпісаныя да воласьці. У даведніку за 1879 год паведамляецца, што прыпісная Троіцкая царква выконвала ролю прыходзкай, бо царква ў Тульгавічах колькі гадоў перад тым згарэла. У 1886 годзе ў сяле 41 двор, 210 жыхароў, царква, млын. На 1889 год сярод шматлікіх службаў маёнтку Нароўля (33 500 дзесяцін) Артура Горвата названы і фальварак Кажушкі.

Паводле перапісу 1897 году, у Кажушках — 334 жыхары, працавалі школа граматы, хлебазапасны магазын, вятрак. У аднаімённым фальварку — 57 жыхароў. 20 ліпеня 1898 году Артур Горват перадаў права валоданьня маёнткам Нароўля сыну Эдварду. У 1909 годзе у вёсцы налічвалася 89 двароў, 667 жыхароў, у аднадворным фальварку — 31 жыхар.. На 1913 год маёнтак Нароўля (з фальваркам Кажушкі) складаў 16 678 дзесяцін угодзьдзяў.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Кажушкі ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Гомельская Вобласьць Кажушкі 
Кажушкі на мапе, выдадзенай у 1924-26 гады.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 сьнежня 1926 году Кажушкаўскі (Кажушкінскі) сельсавет — у Юравіцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 году сельсавет узбуйнены праз далучэньне тэрыторыі скасаванага Кухнаўшчынскага сельсавету. У 1930 годзе вёска — цэнтар калгасу імя А. Р. Чарвякова, працавалі паравы млын, дзьве кузьні. З 8 ліпеня 1931 году Кажушкі ў складзе Хвойніцкага раёну. З 20 лютага 1938 году ў Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кажушках было 230 двароў, 872 жыхары. У траўні 1943 году акупанты спалілі вёску і загубілі 92 жыхароў. 98 вяскоўцаў загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе.

З 8 студзеня 1954 году Кажушкі — у Гомельскай вобласьці. У вёсцы, згодна зь перапісам 1959 году, налічвалася 869 жыхароў. Цэнтар калгасу імя XXII зьезду КПСС. Дзейнічалі 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, адзьдзяленьне сувязі, крама.

8 студзеня 1987 году Кажушкаўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Тульгавіцкага сельсавету. На момант скасаваньня сельсавет налічваў 4 населеныя пункты: вёскі Кажушкі, Навакухнаўшчына, Новапакроўск, Слабада.

Забудова

Плян Кажушкаў складаецца з доўгай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Да гэтай вуліцы з поўначы далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, Дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Гомельская Вобласьць Кажушкі ГісторыяГомельская Вобласьць Кажушкі ЗабудоваГомельская Вобласьць Кажушкі ЗаўвагіГомельская Вобласьць Кажушкі КрыніцыГомельская Вобласьць Кажушкі ЛітаратураГомельская Вобласьць КажушкіБеларусьВёскаГомельская вобласьцьЛамачы (Гомельская вобласьць)Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнікПрыпяцьСудкоўскі сельсаветХвойнікіХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пятро ДудоЛеанід Галубовіч8 сакавікаРаскіданае гняздо (п’еса)Вацлаў ЛастоўскіШвайцарыяСьвятлана АлексіевічМаксім ГарэцкіКазахстанC++ПрыслоўеДрысьвяты (вёска)ЗдароўеПаўднёвы полюсВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)СказБеларуская Народная РэспублікаРодныя гоні (1927)Сонечная энэргіяСаргельОндрэй ДудаАдвечным шляхамУладзіслаў ГарбацкіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Беларуская ВікіпэдыяСусьветнае павуціньнеЗьміцер СанькоМараторыйЯгор ВосіпаўТутэйшыя (фільм, 2007)ЯблыкЛесКойданаўГабрэіПлоцевы актАлесь БадакБабруйскПесьня пра зубраЗаходнеславянскія мовыКубізмДэйвід ЎудардБДСМРэлігія ў БеларусіГомельХарэйНямецка-савецкая вайнаЛюдміла СільноваРэч ПаспалітаяГеоргі МарчукУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаРоднае слова (часопіс)ДжыліСтатусбанкАляксандар МарозЛетувіская моваФундацыя «Вікімэдыя»ДротРусіфікацыя БеларусіЁсіф СталінПімен ПанчанкаГунтКнігаЯн ЦывінскіЛіпень1996Анатоль СербантовічГісторыя Магілёва🡆 More