Міхаіл Сьпірыдонаў (10 красавіка 1937, Бабруйск — 6 ліпеня 2017) — беларускі гісторык.
Міхаіл Сьпірыдонаў | |
Дата нараджэньня | 10 красавіка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 ліпеня 2017 (80 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, мэдыявіст, картограф |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1982) |
У 1960 годзе Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. З 1960 году працаваў настаўнікам. З 1965 годзе - у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Кірункі навуковай дзейнасьці: сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і гістарычная геаграфія Беларусі 15—16 ст. Аўтар кніг «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV—ХVI вв.)» (Мінск, 1993), «Заславль в XVI в.» (Мінск, 1998).
Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, зьвязанай з адлюстраваньнем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Найбольш вядомая картаграфічная праца: «Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1 500 000» (Нацыянальны атляс Беларусі. Менск, 2002).
Курыраваў падрыхтоўкай разьдзелу «Гісторыя» ў «Нацыянальным атлясе Беларусі» (Менск, 2002). Адзін з аўтараў выданьняў «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Нарысы гісторыі Беларусі», «Гісторыя сялянства Беларусі».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міхаіл Сьпірыдонаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.