Міхал Сапель: беларускі ксёндз

Міхал Са́пель (17 лістапада 1967 — 10 сьнежня 2021) — беларускі каталіцкі сьвятар, першы пробашч адроджанай парафіі Касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы ў Менску.

Міхал Сапель
Род дзейнасьці каталіцкі сьвятар
Дата нараджэньня 17 лістапада 1967(1967-11-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 сьнежня 2021(2021-12-10) (54 гады)
Занятак каталіцкі сьвятар

Дзяцінства, адукацыя

Сапель нарадзіўся ў Браславе. Ягоны бацька быў праваслаўным і працаваў электрыкам, а маці каталічкай, якая працавала на мясцовым рыбазаводзе.

У 1984 годзе ён паступіў у мэдычную вучэльню ў латвійскім Даўгаўпілсе, але праз год перавёўся ў духоўную сэмінарыю ў Рызе, якую пасьпяхова скончыў у 1990 годзе.

Сьвятарская й іншая дзейнасьць

У 1990 годзе Сапель быў прызначаны вікарыем Касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Менску. Пазьней ён атрымаў ад арцыбіскупа і будучага кардынала Казімера Сьвёнтка заданьне душпастырскай апекі над тымі, хто ў Менску жадаў маліцца па-беларуску: «Ты мусіш заняцца беларусамі».

Дзякуючы грамадзка-палітычным пераменам на пачатку 1990-х гадоў аднавіліся набажэнствы ў адной з забраных савецкімі ўладамі менскіх сьвятынь — Касьцёле Найсвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой Горцы. У 1990-я парафія "стала сапраўды залатым месцам, дзе зьбіралася шмат [беларускай] выбітнай інтэлігенцыі".

Сапель разьвіваў мэтадычную працу па перакладзе літургічных тэкстаў на беларускую мову, галоўным плёнам якой стаў выдадзены ў 2004 годзе «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі».  Таксама ён наладжваў дабрачынную дзейнасьць — у 1991 годзе ў Менску зьявілася свая арганізацыя Caritas, якая праз некалькі год стварыла дзіцячы цэнтар у Ляскоўцы. У 1992 годзе было наладжана выданьне часопіса «Хрысьціянская думка».

Акрамя парафіі на Залатой Горцы, Сапель да 1996 году быў пробашчам парафіі ў Ракаве і пэўны час з душпастырскай неабходнасьці служыў вернікам у Заслаўі.

Сьмерць

Сапель памёр 10 сьнежня 2021 на 55-м годзе жыцця.

Крыніцы

Tags:

Міхал Сапель Дзяцінства, адукацыяМіхал Сапель Сьвятарская й іншая дзейнасьцьМіхал Сапель СьмерцьМіхал Сапель КрыніцыМіхал СапельКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карл Фрыдрых ГаўсЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАхоўны статусSQLКастрычніцкі пераваротБярозка (часопіс)Максім ГарэцкіБелавеская пушчаNokia 6233Парнаграфія ў ВугоршчынеНіна МацяшТытанікАнатоль ЗэкаўПрыпяцьБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтБазыліка Сьвятога ЭгідыяБеларусыАлесь РазанаўДрама (аповесьць)Алесь БадакХарэйКампутарная сеткаСавушкін прадуктВялейкаКампутарМіра (імя)IP-адрасПалітыкМадэль OSIКурдзкая моваЖазэф Люі Гей-ЛюсакСказHTMLГрошыКастусь КаліноўскіУладзімер КарватТутэйшыя (фільм, 2007)Кліменці ШутІнданэзіяРоднае слова (часопіс)Міхаіл ГуцарыеўАдзёрМенская вобласьцьПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)ПаляшукТутэйшыя (п’еса)23 красавікаЭнэргіяАляксей БелыАлесь АркушСэрыя АMozilla FirefoxГеаграфічныя каардынатыПісьменнасьцьБібліяБушкаІвонка СурвілаРаскіданае гняздо (п’еса)Жанчына зьверхуЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіІтальянская мова@Апэрацыйная сыстэмаНестар МахноСтаражытны РымПрыказкаМужчына зьверху🡆 More