Міхалон Ліцьвін: вялікалітоўскі дыплямат, пісьменьнік

Міхалон Ліцьвін (магчымае сапраўднае імя: Вянцлаў Мікалаевіч альбо Міхайла Цішкевіч) — аўтар трактату «Аб норавах татар, ліцьвінаў і масквіцянаў», які быў напісаны перад 1550 годам, а выйшаў у сьвет у 1615 годзе.

Міхалон Літвін абгрунтоўваў паходжаньне літоўскай арыстакратыі ад Юлія Цэзара, які, нібы, захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыму (легенда пра Палямона). Як довад Міхалон Літвін прыводзіў падабенства «мовы ліцьвінаў» да лаціны. Аўтар абураўся жорсткім стаўленьнем шляхты да сялянаў і «чэлядзі нявольнай», крытыкаваў тагачасныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта ня мелі права кіраваць сваёй маёмасьцю бяз згоды пана, крытыкаваў шляхту, якая бавіла час у корчмах, замест таго, каб бараніць дзяржаву ад крымскіх татараў.

Як зазначае гісторык Павал Урбан, у выпадку сьцьверджаньняў, што мова ліцьвінаў была «напалову лацінскай», а таксама пра іх «рымскія звычаі і абрады», Міхалон Ліцьвін проста паўтараў фантастычныя аргумэнты польскіх храністаў Яна Длугаша, Мацея Мяхоўскага і Марціна Кромэра.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларусы ў ПольшчыКатэхізіс Сымона БуднагаОкельПрыказкаАнтарктыдаГенадзь Валер’евіч ШутаўУладзімер АнісковічБаранавічы@Фрыдрых ШылерВікіпэдыяМікола ГусоўскіЛацінская моваАляксандар ЛукашэнкаБеларуская ВікіпэдыяФундацыя «Вікімэдыя»СырвідМіжнародны жаночы дзеньГеакэшынгУладзімер КараткевічСтанкевіцаШвайцарыяЯўгенія ПфляўмбаўмДызайнЛіпеньПэнтгаўс (часопіс)Мастацкі творЕва ВежнавецКанюшынаТураўАршанскі чыгуначны вузелТацяна СапачРажаваТытанікАдэсаІксвідэаЖанна Некрашэвіч-КароткаяMelbetСьцяг ЛібііАнгельшчынаДэйвід ЎудардАнатоль СысРамантызмУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаГісторыя МагілёваРАУСЛетувіская моваДаніла ЖульпаКампутарЗіновій ПрыгодзічЯнка СіпакоўАлесь ДуброўскіБраніслаў ТарашкевічДаўгерд (імя)Сафі ЭвансАзэрбайджанская мова22 красавікаПрыметнікПробашчБеларуская АЭСКірыл КоктышЦарства (біялёгія)Савушкін прадуктШвэдзкая моваЖыве Беларусь!Рэформа беларускага правапісу 1933 годуОй у лузі червона калина🡆 More