Мікола Гайдук

Міко́ла Гайду́к (29 траўня 1933, в.

Кабылянка на Беласточчыне, Польская Рэспубліка — 2 верасьня 1998, Беласток, Польшча) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.

Міко́ла Гайду́к
Мікола Гайдук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 траўня 1931(1931-05-29) або 29 красавіка 1933(1933-04-29)
Памёр 2 верасьня 1998(1998-09-02)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фальклярыст, перакладнік
Мова польская мова, беларуская мова і расейская мова
Узнагароды
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені
Залаты крыж Заслугі срэбны Крыж Заслугі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы

Жыцьцяпіс

Мікола Гайдук нарадзіўся 29 траўня 1933 году ў вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.

У 1951 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, у 1959 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Працаваў у Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моў. З 1965 году — дырэктар ліцэя.

У 1986—1988 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» з 1958 году. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.

Памёр 2 верасьня 1998 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластоку.

Творчасьць

Мікола Гайдук 
Зьлева направа: Мікола Гайдук, Сакрат Яновіч. Беларусь, Менск, 1990-ыя гады.

Друкаваўся з 1957 году ў газэці «Ніва». Аўтар зборніку вершаў «Ціш», апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак, артыкулаў, нарысаў.

Выступаў як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскае на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Суаўтар падручнікаў на беларускай мове для 3, 4, 5 клясаў (1962—1987) (па 3 выданьні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 клясаў беларускай пачатковай школы» (1975).

Аўтар працы па гісторыі праваслаўя «Берасьцейская царкоўная ўнія 1596 году» (1996).

Бібліяграфія

  • «Ціш» (Беласток, 1988)
  • «Белавескія паданьні» (па-польску, Беласток, 1990)
  • «Трызна» (1991)
  • «Паратунак» (1993)
  • «Белавескія быліцы і небыліцы» (1996)
  • «Лягенды Беласточчыны» (1997)

Узнагароды

  • Заслужаны дзяяч культуры Польшчы (1986),
  • ордэн Адраджэньня Польшчы,
  • срэбраны крыж Заслугі,
  • залаты крыж Заслугі,
  • ордэн Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені (1993),
  • ордэн Сьвятойроўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені (1995).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікола Гайдук ЖыцьцяпісМікола Гайдук ТворчасьцьМікола Гайдук БібліяграфіяМікола Гайдук УзнагародыМікола Гайдук КрыніцыМікола Гайдук Вонкавыя спасылкіМікола ГайдукБеластокБеластоцкае ваяводзтва (1919—1939)ЖурналістКабылянка (Падляскае ваяводзтва)КраязнаўстваПольская Рэспубліка (1918—1939)ПольшчаПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1794ÖСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіМарына Васілеўская@Чарнобыльскі шляхНасельніцтва БеларусіHTMLАсіпавічыБраціславаВербутДаўгерд (імя)Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)ГераЮравічыЭдуард ВаласевічНямецка-савецкая вайнаМінэтВялікае Княства ЛітоўскаеMozilla FirefoxЯнка БрыльНаваградакВіктар ГанчарАляксандар ТвардоўскіЧорны замак АльшанскіНатхненьне1 траўняПраская вяснаЗдароўеЧэлесDNSAizoaceaeІмёны ліцьвінаўВіктар МарціновічПошасьцьПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуБраніслаў Тарашкевіч1525Песьня пра зубраМарат МаркаўІзраільГлеб ЛабадзенкаIRCСавілаСтарабеларуская моваТравеньДанюшаваЛюбоўСаўгутСмаленскMemento moriГрунвальдзкая бітваСунізмТураўСтарадубскі паветГімн ВялікабрытанііHromadske.TVАгінскіяЧэрвеньЛесьвіцаКубаФарбаВейшнорыяДвукосьсеКрыстыян ГюйгэнсВаймарскі клясыцызм🡆 More