Мэгдзі Тарэмі: іранскі футбаліст

Мэгдзі́ Тарэмі́ (па-пэрсыдзку: مهدی طارمی‎‎; нар.

18 ліпеня 1992 году) — іранскі футбаліст, нападнік партугальскага клюбу «Порту» і нацыянальнай зборнай Ірану.

Мэгдзі Тарэмі
Мэгдзі Тарэмі: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 ліпеня 1992(1992-07-18) (31 год)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Порту
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012
2012—2014
2014—2018
2018—2019
2019—2020
2020—
Шагін
Іранджаван
Пэрсэпаліс
Аль-Гарафа
Рыю Аві
Порту
8 (1)
22 (12)
87 (45)
29 (10)
30 (18)
115 (61)
Зборныя
2015— Іран 82 (46)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 лютага 2024.

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еры ў малых клюбах Ірану, але пасьля сэзону 2014—2015 гадоў далучыўся да складу «Пэрсэпаліса», падпісаўшы кантракт да чэрвеня 2016 году. Ён дэбютаваў у матчы супраць «Нафта», калі зьявіўся на пляцоўцы на апошніх хвілінах матчу, які скончыўся зь лікам 1:1. 15 жніўня 2014 году трапна пацэліў мяч у браму «Зоб Агану». Ягоны мяч стаўся адзіным у сустрэчы. 8 красавіка 2015 году Тарэмі забіў з пэнальці ў пераможным матчы супраць саудаўскага клюбу «Аль-Наср» (1:0) у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў АФК. Хутка стаў найлепшым бамбардзірам клюбам. За выдатную гульню прыцягнуў увагу катарскага клюбу «Аль-Гарафа». 23 ліпеня 2019 году падпісаў двухгадовы кантракт з партугальскім клюбам «Рыю Аві». Адразу ж у першым матчы адзначыўся хет-трыкам 23 жніўня 2019 году. Пацярпеў ад дзеяньняў гульца клюба «Авіш». Дэбютны сэзон Тарэмі скончыў з 18 галоў на сваім рахунку. Такі посьпех прывёў да набыцьця футбаліста клюбам «Порту».

Міжнародная

Тарэмі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірану ў матчы супраць зборнай Узбэкістану ў таварыскім матчы 11 чэрвеня 2015 году. 3 верасьня 2015 году іранец забіў свае першыя галы пры вынішчальнай перамозе 6:0 над зборнай Гуаму ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году.

Дасягненьні

«ПЭрсэпаліс»:

  • Чэмпіён Ірану: 2017
  • Уладальнік Супэркубка Ірану: 2017

«Аль-Гарафа»:

  • Уладальнік Кубка зорак Катару: 2019

«Порту»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2022
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2022, 2023
  • Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2023
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2020, 2022

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мэгдзі Тарэмі Кар’ераМэгдзі Тарэмі ДасягненьніМэгдзі Тарэмі КрыніцыМэгдзі Тарэмі Вонкавыя спасылкіМэгдзі ТарэміЗборная Ірану па футболеПорту (футбольны клюб)Пэрсыдзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадарка БеларусіВасіль ЗуёнакЗалаты стандартЛязьбійская парнаграфіяВейшнорыяЗнак бяды (фільм)Бруна КрайскіКубаСтаніслаў ВалодзькаВоршаГарадніца (Горадня)УрліхСказЛошаVPNАрхаізмБярозка (часопіс)Зянон ПазьнякХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьСлавамір АдамовічПолацкае княстваБаўгарыяДразды (гурт)Максім ТанкУправа КДБ па вайсковай контравыведцыРамэнІмбрычакУкраіна (неадназначнасьць)ПорнасайтПанцеляймон ПанамарэнкаУрад Беларускай Народнай РэспублікіПрыбытакІзраільРодная моваУладзімер ЛіпскіВіды сувязі словаўКалінінская акругаПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуВілаУладзімер ДубоўкаЛексычнае значэньнеЛюбоўНаймановічыВітаўтБел-чырвона-белы сьцягЗінаіда БандарэнкаАлесь КлышкаУладзімер КараткевічМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахКазаньМаёнтак2015Прыродаахоўная тэрыторыяБеларусыМэтафараРадзівілыЛукашэнкіВадзім БолбасСавушкін прадуктВайшнорыяСувязь (тэхніка)ФСірэйкаПтушкіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПавал ВусаўБорна Соса🡆 More