18 Ліпеня: дата

18 лі́пеня — 200-ы дзень году (199-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 167 дзён.

ліпень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        
2024 год
Усе дні

18 ліпеня — сто дзевяноста дзявяты (двухсоты ў высакосны год) дзень году па Грэгарыянскім календары. Да канца году застаецца 166 дзён.

Падзеі

  • 64 — у Рыме пачаўся пажар, г. зв. «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў практычна ўвесь горад
  • 1768 — бостанская газэта апублікавала «Песьню свабоды» («Liberty Song») — першую амэрыканскую патрыятычную песьню
  • 1792 — перамога арміі Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай
  • 1830 — ва Ўругваі Нацыянальны кангрэс, які сабраўся ў Мантэвідэо, выпрацаваў канстытуцыю, якая паклала пачатак новай рэспубліцы
  • 1872 — у Вялікабрытаніі ўпершыню праведзеная працэдура таемнага галасаваньня
  • 1878 — швэдзкі палярны дасьледчык Адольф Нордэншэльд першы прайшоў паўночным шляхам з Атлянтычнага ў Ціхі акіян
  • 1897 — працягласьць працоўнага дня на прадпрыемствах Расейскай імпэрыі скарочана да 11,5 гадзіны, нядзеля абвешчаная выходным днём
  • 1921 — у Францыі лекары Альбэр Кальмэт і Каміль Герэн зрабілі дзіцяці першую супрацьтубэркулёзную прышчэпку BCG (БЦЖ)
  • 1925 — першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера
  • 1925 — у ЗША афіцыйна абвешчана, што жанчыны могуць быць кіроўцамі аўтамабіляў ня горшымі за мужчын
  • 1932 — Турэччына стала 56-м сябрам Лігі Нацыяў
  • 1936 — ваенны путч Франка супраць легітымнага ўраду Гішпаніі, які ператварыўся ў трагічную трохгадовую грамадзянскую вайну
  • 1947 — кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон пра незалежнасьць Брытанскай Індыі
  • 1954 — першы фэстываль джазавай музыкі ў Ньюпорце, штат Род-Айлэнд, ЗША
  • 1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР
  • 1957 — Гандлёвая палата ЗША ўстанавіла нацыянальнае сьвята: Дзень Хот-дога
  • 1968 — утвораная кампанія «Інтэл». Яе заснавалі Робэрт Нойс і Гордан Мур
  • 1968 — лідэр чэскіх камуністаў Аляксандар Дубчак абвесьціў лёзунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам»
  • 1974 — у польскім горадзе Канстанцінаў збудаваная самая высокая ў сьвеце пабудова — Мачта Варшаўскага радыё вышынёй 646,38 м (рухнула 10 жніўня 1991 году)
  • 1979 — другая Дамова аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў між ЗША й СССР
  • 1984 — Бэвэрлі Лін Бёрнс стала першай жанчынай-капітанам самалёта Боінг-747
  • 1986 — на экраны ЗША выйшаў фільм «Чужыя»
  • 2000 — у Лёндане адкрыты помнік Джону Ленану

Нараджэньні

  • 1552 — Рудольф II Габсбург, імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, кароль Вугоршчыны (15721608), кароль Чэхіі (15751611), нямецкі кароль (15751612)
  • 1635 — Робэрт Гук, ангельскі фізык, хімік, матэматык, астраном, біёляг, вынаходнік і архітэктар
  • 1730 — Юзэф Катэнбрынг, беларускі і польскі пісьменьнік, пэдагог
  • 1803 — Ганна Цюндзявіцкая гербу Агоньчык, шляхцянка, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў
  • 1811 — Ўільям Тэкерэй, ангельскі пісьменьнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў крытычнага буржуазнага рэалізму ў ангельскай літаратуры XIX стагодзьдзя
  • 1831 — Ёган Марцін Шлеер, нямецкі каталіцкі сьвятар, стваральнік мовы волапюк
  • 1853 — Гэндрык Антоон Лёрэнц, галяндзкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1902 году
  • 1895 — Джордж «Машынны Пісталет» Кельлі, амэрыканскі гангстэр
  • 1897 — Монці Бэнкс, амэрыканскі актор і рэжысэр італьянскага паходжаньня
  • 1897 — Ёсіф Апанскі, супрацоўнік савецкіх спэцслужбаў
  • 1906 — Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец
  • 1909 — Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыплямат, Міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР
  • 1909 — Махамэд Даўд Кан, прэзыдэнт Аўганістану
  • 1918 — Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе
  • 1921 — Рычард Лікок, амэрыканскі кінаапэратар і рэжысэр
  • 1933 — Яўген Еўтушэнка, расейскі савецкі паэт, сцэнарыст, кінаартыст, фатограф, кінарэжысэр
  • 1936 — Юры Ільленка, украінскі кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст
  • 1938 — Пол Вэрхувэн, амэрыканскі рэжысэр галяндзкага паходжаньня
  • 1941 — Франк Фарыян, нямецкі сьпявак, кампазытар і прадусар, стваральнк гуртоў Boney M., Milli Vanilli, Eruption, La Bouche і інш.
  • 1953 — Грыгоры Гладкоў, расейскі дзіцячы кампазытар
  • 1957 — Александар Цітоў, расейскі музыка, бас-гітарыст гуртоў «Аквариум» і «Кино»
  • 1961 — Элізабэт Макговэрн, амэрыканская кінаакторка («Аднойчы ў Амэрыцы»)
  • 1963 — Павэл Бэм, чэскі палітык, мэр Прагі, адзін з найболей уплывовых чэскіх палітыкаў новага пакаленьня
  • 1967 — Він Дызэль, амэрыканскі актор, сцэнарыст, рэжысэр і прадусар
  • 1980 — Руслан Пархамовіч, дзяржаўны дзяяч Беларусі і 10-ы міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
  • 1984 — Тацяна Хома, беларуская студэнтка, актывістка студэнцкіх арганізацыяў

Сьмерці

  • 1610 — Караваджа, італьянскі мастак, заснавальнік эўрапейскага рэалістычнага жывапісу («Лютніст», «Адпачынак па дарозе ў Эгіпет»)
  • 1613 — Іпаці Пацей, дзяржаўны й царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст
  • 1927 — Васілі Паленаў, расейскі мастак-перадзьвіжнік, сапраўдны чалец Пецярбурскай акадэміі мастацтваў, народны мастак РСФСР («Маскоўскі дворык», «Хворая», «Права гаспадзіна»)
  • 1988 — Ніко (сапраўднае імя — Крымта Пафген), нямецкая сьпявачка, мадэль, акторка

Сьвяты

18 Ліпеня: Падзеі, Нараджэньні, Сьмерці  18 ліпенясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

18 Ліпеня Падзеі18 Ліпеня Нараджэньні18 Ліпеня Сьмерці18 Ліпеня Сьвяты18 ЛіпеняВысакосны годГодГрыгарыянскі каляндарГрэгарыянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АнілінгусБусел белыКазахстанГенадзь ПашкоўФранцуская моваСлоўнік НасовічаЯўгенія ПфляўмбаўмІван ШамякінЮрась БарысевічФілякартыяМіхась ДаніленкаЖалудокSkilletСтолін2008Войцех Манівід (сын Івана).orgНор (імя)Менск (футбольны клюб)Маршы недармаедаўГарбатаПіюс ТышкевічОйча наш908Мастацкая літаратураУладзімер Аляксеевіч АрлоўМінэт21 красавікаMP3Жорсткая парнаграфіяУладзіслаў СыракомляПараляксаДзікТроп (літаратуразнаўства)ШатанАндрэй ДынькоКрадзежВіктар ШніпЭканомікаБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеЯнка МаўрМураўёўкаСыдарЯўген ВасілёнакДзірманКарольАпавядальны сказЛявоніхаБерасьцеГорадняКарліс УлманісВейшнорыяБарысаўАральны сэксГорная справаДэмакратычная Рэспубліка КонгаСтарое места (Ерусалім)Вадзім БолбасБеларуская Народная РэспублікаТравеньСельская гаспадаркаПацукВялікае Княства ЛітоўскаеЦмокБуда (будызм)Юлі ТаўбінСафійскі сабор (Полацак)РусьГута ПеняцкаДэкадансПрывакзальная плошча (Менск)🡆 More