Моўная Норма

Мо́ўная но́рма — сукупнасьць агульнаўжываных моўных сродкаў, абумоўленая гістарычна, а таксама правілы іх адбору і выкарыстаньня, якія прызнаюцца грамадзтвам найбольш прыдатнымі ў канкрэтны гістарычны пэрыяд.

Норма зьяўляецца адной з істотных уласьцівасьцяў мовы, якія забясьпечваюць яе функцыянаваньне і гістарычную пераемнасьць за кошт уласьцівай ёй устойлівасьці, якая, у сваю чаргу, не выключае магчымай варыянтнасьці моўных сродкаў і заўважнай гістарычнай зьменлівасьці, паколькі норма прызначаная, з аднаго боку, захоўваць маўленчыя традыцыі, а зь іншага — задавальняць актуальным і зьменлівым патрэбам грамадзтва. Прыватным выпадкам моўнай нормы зьяўляецца літаратурная норма.

Моўная норма фіксуецца ў нарматыўных слоўніках і граматыках. Значную ролю ў распаўсюджаньні і захаваньні нормаў граюць мастацкая літаратура, тэатар, школьная адукацыя і СМІ.

Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы, абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменьне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносінаў.

Тыпы моўных нормаў

  • Лексычныя нормы. Яны патрабуюць ужываць словы, засьведчаныя слоўнікамі; абмяжоўваць выкарыстаньне без стылістычных мэтаў вузкарэгіянальных дыялектызмаў; выключаць са сфэры літаратурнага ўжываньня вульгарныя і жаргонныя словы.
  • Граматычныя нормы. Яны вызначаюць ужываньне формы слова і спалучэньня словаў у словазлучэньнях і сказах.
  • Артаграфічныя нормы. Яны акрэсьліваюць правілы перадачы на пісьме вуснай мовы.
  • Артаэпічныя нормы. Яны патрабуюць аднастайнага вымаўленьня гукаў і іх спалучэньняў у словах.

Літаратура

  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5

Крыніцы

Tags:

Мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧэрвеньМіндоўг (імя)Віцебская вобласьцьЛетуваХатыньМадэль OSIФранцішак СкарынаФранцыяЖанна Некрашэвіч-КароткаяАрцём АрашонакРыгор БарадулінАпэрацыйная сыстэмаПохваБлогСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛексычнае значэньнеАндрэй ФедарэнкаІнфляцыяУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціДожджМаксім ГарэцкіДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьСтаніслаў ВалодзькаМужчына зьверхуАльтэрнатыўная парнаграфіяБеларусьЗначэньнеБарыс РагуляЛічэбнікКлеапатраВадзім БолбасКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)БагоўкаДзень ЗямліДаўгодЭякуляцыяБеларуская Народная РэспублікаГалёнЛюдвік Канстантын ПацейНазоўны склонАляксандар МарозДарога Р6 (Беларусь)Андрэй КурэйчыкЭўропаУ краіне райскай птушкіКастрычнікАндрэй МукавозчыкПоўдзеньБумонтТып (біялёгія)Нацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііДзікРусіфікацыя БеларусіБычкі (Віцебская вобласьць)Сельская гаспадаркаСэксуальныя пазыцыіАкварэльІнтэрстэларIBMСярэдняя школа №104 (Менск).ecЭль НіньнёПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Раскіданае гняздо (п’еса)Максім ЛужанінТрыялетЦэнтонСяброўстваІван ШамякінЛеанід Галубовіч🡆 More