Мацей Бутрымовіч: дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Мацей Бутрымовіч (па-польску: Mateusz Butrymowicz; 1745—1814) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Падстароста, мечнік і лоўчы пінскі, удзельнік Чатырохгадовага Сойму.

Мацей Бутрымовіч
Мацей Бутрымовіч
Мацей Бутрымовіч
Мацей Бутрымовіч: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура
Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1745
Памёр 1814
Род Бутрымовічы
Бацькі Якуб Бутрымовіч
Настасься з Горчакаў
Жонка Крыстына зь Лях-Шырмаў
Дзеці Юзэфа, Рычард, Ксавэры
Дзейнасьць картограф

Жыцьцяпіс

Прадстаўнік шляхецкага роду Бутрымовічаў гербу «Тапор», сын Якуба і Настасьсі з Горчакаў. Навучаўся ў Пінскім езуіцкім калегіюме. Падтрымліваў партыю гетмана вялікага літоўскага М. К. Агінскага.

  • 17761782 гады — паручкік пяцігорскі войскаў Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1778 год — намінаваны канюшым Пінскага павету.
  • 1780 год — мечнік пінскі.
  • 1781 і 1786 гады — быў дэпутатум Літоўскага трыбуналу.
  • 1783 год — судзьдзя гродзкі, а ў 1785 — падстароста пінскі.
  • 1784 год — завершыў будову Мухавецкага і Целяханаўскага водных каналаў.
  • 1788 год — абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ў Варшаве.

Уваходзіў у камісію для экзамінаваньня скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінаваньня справы пра абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэньне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы дзеля паляпшэньня стану габрэяў у дзяржаве — зрабіўся сябрам дэпутацыі ў пытаньнях габрэяў. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 траўня; быў сябрам Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

  • 1791 год — лоўчы пінскі.

Разам з гетманам М. К. Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будову гасьцінцаў зь Пінску ў кірунках Слоніма і Валыні. У сваім маёнтку Крыстынаў (Пінскі павет) стварыў узорную гаспадарку, разьмясьціўшы яе на асушаных балотах. Заснаваў школу для дзяцей рамесьнікаў і сялянаў. У 1784—1790 гадох у Пінску збудаваў палац у стылі клясыцызму паводле праекту архітэктара Караля Шыльдхаўза.

У шлюбе з Крыстынай Лях-Шырмай меў дачку Юзэфу, сыноў Рычарда і Ксавэрыя.

Паводле мэтрычных зьвестак Мацей Бутрымовіч памёр 20 снежня 1814 году ў маёнтку Крыстынаў пад Лапаціным (Пінскі павет). Пахаваны на мясцовых могілках.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мацей Бутрымовіч ЖыцьцяпісМацей Бутрымовіч КрыніцыМацей Бутрымовіч ЛітаратураМацей Бутрымовіч Вонкавыя спасылкіМацей БутрымовічВялікае Княства ЛітоўскаеПольская моваПінскі паветЧатырохгадовы Сойм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларусы.eeПінскі паветМаркёр18 верасьняВайдыла (імя).szМокша (народ).jp.hrРАУС18141901ІнтэробагДзьмухавец29 красавіка.gh.tl.noРыгор БарадулінПокуцьВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьБрысбэйнПервамай (грамада).pe.si1930Джозэф Джон Томсан21969.cuПрыназоўнік44.mdВоршаКотПрэсьбітэрыянстваУсяслаў Чарадзей.iqГішпанская мова.svПадзелы Рэчы ПаспалітайКунілінгус.ytАўтамагістраль КолаБраслаўскі раёнYouTubeЗора КіпельПагоня.viЯнка МаразовічУкраінаМіхаіл Орда.phYle5255Здароўе9.bz.zr.it.pwТраецкі манастыр базылянак.tfВіды сувязі словаў.awАдам РусакІгар ТурСід КампэадорУрад Эстоніі ў эміграцыіЛютэранстваПаўстаньне 1863—1864 гадоўТрокіВыказьнік🡆 More