Марыя Паўла (Паўліна) Сурвілла (па-ангельску: Maria Paula Survilla, 1 лютага 1964 г.
— 26 красавіка 2020 г.) — дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе і ЗША, прафэсарка музыказнаўства, сябра Рады БНР. Дачка Івонкі Сурвіллы.
Марыя Паўла Сурвілла | |
Maria Paula Survilla | |
Дата нараджэньня | 1 лютага 1964 г. |
---|---|
Месца нараджэньня | Мадрыд, Гішпанія |
Дата сьмерці | 26 красавіка 2020 г. |
Месца сьмерці | Уэйвэрлі, Аёва, ЗША |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Атавы, Унівэрсытэт Мічыгана |
Занятак | музыказнаўца, музычны этнограф |
Навуковая сфэра | Музыкалёгія |
Месца працы | Вартбурскі коледж Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе |
Вядомая як | Дасьледчыца беларускай музыкі і нацыянальнай ідэнтычнасьці |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўца[d] |
Бацька | Янка Сурвіла[d] |
Маці | Івонка Сурвіла |
Узнагароды |
Нарадзілася ў Мадрыдзе, дзе яе бацькі, беларускія актывісты Івонка Сурвілла (Шыманец) і Янка Сурвілла, рабілі беларускія перадачы на Гішпанскім радыё. Зь дзяцінства валодала беларускай, францускай і гішпанскай мовамі, пазьней таксама засвоіла расейскую і ангельскую.
У 1969 г. сям’я пераехала ў Канаду.
Служыла музыкай у канадзкім войску.
У 1987 г. скончыла ўнівэрсытэт Атавы, атрымаўшы ступень бакаляўра музыкі. Пазьней скончыла Ўнівэрсытэт штата Мічыган, Эн-Арбар, атрымаўшы ступень магістра. Магістаркую працу пісала пра беларускую дыяспару.
Абараніла доктарскую дысэртацыю ў Мічыганскім унівэрсытэце.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта выкладала тэорыю музыкі ва Ўнівэрсытэце штата Паўночная Караліна і пазьней у Вартбурскім коледжы (штат Аёва).
Вывучала праблемы фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці ў постсавецкай Беларусі. Аўтарка навуковых працаў і кніг, прысьвечаных беларускай музыцы, адна зь іх — «Пра русалак і рок-сьпевакоў» — прысьвечаная сучасным выканаўцам.
З 2007 г. была дырэктаркай Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе.
Памерла ў красавіку 2020 года на 57-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвіллы застаўся муж Эрык, прафэсар музыкі, музыкант, і два сыны.
Dr. Maria Paula Survilla (1964—2020). A Scholar and Advocate of Belarusian Culture = Др. Марыя Паўліна Сурвіла (1964—2020). З Беларуссю ў сэрцы / укладанне, прадмова Зіны Гімпялевіч. Мінск: Лімарыус, 2021. 408 c.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Марыя Паўла Сурвілла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.