Мартын Гор (па-ангельску: Martin Gore; поўнае імя Мартын Лі Гор па-ангельску: Martin Lee Gore; нарадзіўся 23 ліпеня 1961 году, Дэгенгэм, Эсэкс, Ангельшчына) — ангельскі кампазытар, аўтар песень, сьпявак, гітарыст і клявішнік.
Адзін з заснавальнікаў папулярнага гурту Depeche Mode, які з 1980-х выконвае музыку ў стылі сынці-поп. Ён працаваў напрацягу трох дзесяцігодзьдзяў, але найбольш вядомы як аўтар гітоў, сярод якіх «Personal Jesus», «Everything Counts», «Enjoy the Silence».
Мартын Лі Гор | |
Мартын Лі Гор | |
Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1961 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Дагенгэм, Эсэкс, Ангельшчына |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Прафэсія | кампазытар, сьпявак, дзіджэй |
Гады дзейнасьці | 1978 — дагэтуль |
Псэўданімы | Mart |
Жанры | поп і новая хваля[d] |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | гітара, клявішныя, бас-гітара, фартэпіяна, мэлёдыка |
Псэўданімы | Mart |
Гурты | Depeche Mode |
Лэйблы | Mute |
Сайт | martingore.com |
Гор пачаў пісаць музыку ў дванаццаць гадоў. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Сьвятога Нікаласа (анг. St. Nicholas's Comprehensive School), якую скончыў у 1977 годзе, пасьля чаго працаваў у банку. Вечарамі й у астатні вольны час ён граў у местачковым гурце «Норман і вусені» (анг. Norman and the Worms).
У 1980 годзе Гор пазнаёміўся з Эндру Флэтчарам у клюбе «Ван Гог». Флэтчар запрасіў Гора ў свой гурт «Composition of Sound», у якім граў Вінс Кларк. Неўзабаве да гурту далучыўся Дэйвід Гаан (на хлопцаў зрабіла ўражаньне выкананьне Дэйвам гіту «Heroes» Дэйвіда Боўі.
Лічыцца, што «Depeche Mode» — гэта назва францускага часопісу, якую ўбачыў Гаан і ўзяў гэтую назву для гурту.
Калі Кларк сышоў з гурту ў 1981 годзе (пасьля першага альбому Speak & Spell), Гор стаў галоўным аўтарам песень для Depeche Mode. Ён таксама сьпявае першую партыю ў шэрагу песень гурту, галоўным чынам мяккіх балядах (пра каханьне), дзе ягоны мяккі тэнар уносіць кантраст да драматычнага барытону Дэйва Гаана.
Для першага альбому Depeche Mode «Speak & Spell» (1981) большасьць песень напісаў Кларк. Гору належаць дзьве кампазыцыі — «Tora! Tora! Tora!» ды інструмэнтал «Big Muff». У песьні «Any Second Now (voices)» Гор упершыню сьпяваў галоўную партыю.
Песьні Гора для другога альбому Depeche Mode «A Broken Frame» (1982) адрозьніваліся ад песень Кларка як паводле мэлёдыкі, так і паводле тэкстаў. Паступова Гор стаў пісаць больш сумныя й палітызаваныя песьні, што адбілася на характары наступных альбомаў гурту. Па сёньняшні дзень Гор застаецца галоўным аўтарам песень Depeche Mode.
Родны бацька Мартына — афраамэрыканец Гі (па-ангельску: GI), які жыў у Вялікабрытаніі. Выхоўвалі Мартына ягоная маці й прыёмны бацька. Такім чынам, Мартын Гор мае мяшанае паходжаньне. Ён сустракаўся са сваім бацькам на поўдні ЗША, калі стаў дарослым. Сам Гор ня любіць абмяркоўваць гэтае пытаньне й сьцьвярджае, што гэта сямейная траўма.
Гор ажаніўся з дызайнэркай Сюзанай Боізвэрт (па-ангельску: Suzanne Boisvert) 27 жніўня 1994 году. У іх нарадзілася дзьве дачкі: Віва Лі Гор (нарадзілася 6 чэрвеня 1991 году) і Ава Лі Гор (нарадзілася ў чэрвені 1995 году) і сын Кало Леон Гор (нарадзіўся 27 ліпеня 2002 году). Пазьней Гор разьвёўся з Боізвэрт. Пасьля гэтага ён напісаў песьню «Precious» («Каштоўнасьць») ў адказ на траўму, якую гэты развод зрабіў дзецям.
У 2003 годзе музычны лэйбл Mute выпусьціў альбом Гора «Counterfeit», які быў сольным кавэр-альбомам пасьля альбому 1989 году «Counterfeit EP». У абодвух альбомах запісаныя толькі вэрсіі чужых песень. На першым альбоме былі кавэр-вэрсіі на песьні такіх гуртоў, як The Drutti Column, Comsat Angels і Sparks. На другім — электронныя перапрацоўкі песень аўтарства David Essex, Лу Рыда (па-ангельску: Lou Reed), Джона Ленана, Ніка Кейва.
Гор сыграў гітарную партыю ў песьні «Wonderful Life» («Дзіўнае жыцьцё») на альбоме 2006 году «The Sweet Escape» («Жаданае збаўленьне») Гвэн Стэфані (па-ангельску: Gwen Stefani).
Год | Назва | Пызыцыя ў гіт-парадзе | Альбом | |||
Billboard Hot 100 (ЗША) | Modern Rock Tracks chart | Mainstream Rock Tracks chart | UK Singles Chart | |||
1989 | «Compulsion» | — | #18 | — | — | Counterfeit |
2003 | «Stardust» | — | — | — | #44 | Counterfeit² |
2003 | «Loverman EP²» | — | — | — | — | Counterfeit² |
Звычайна першую партыю ў Depeche Mode сьпявае Дэйвід Гаан, але часам і Мартын Гор. Ніжэй у храналягічным парадку прыведзеныя песьні, ў якіх сьпявае Гор.
«The Bottom Line»
Гэта песьні, у якіх Гаан і Гор сьпяваюць прыкладна пароўні. У некаторых выпадках яны сьпяваюць адначасова, у іншых Гаан сьпявае куплет, а Гор — прыпеў (напрыклад, у «Everything Counts»). Усе песьні названыя дуэтамі выключна ўмоўным чынам. Як і ў папярэднім пункце, яны прыведзеныя ў храналягічным парадку.
Ніжэй пералічаныя песьні, якія на канцэрце выканаў Гор, у той час як у студыйных вэрсіях сьпяваў Гаан. У дужках пазначаныя канцэртныя туры, падчас якіх песьня выконвалася Горам. Некаторыя песьні выконваліся падчас сольных канцэртаў Гора ў 2003 годзе. Разам з тым існуе адзіная песьня, якую ў студыі сьпяваў Гор, а падчас сусьветнага турнэ ў падтрымку альбому Violator — Гаан. Гэта «Route 66».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мартын Гор, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.