Лі́мбург (па-нідэрляндзку: Limburg) — самая паўднёвая з 12 правінцыяў Нідэрляндаў.
Знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны і мяжуе з Гельдэрляндам на поўначы, Нямеччынай на ўсходзе, Бэльгіяй на поўдні і захадзе, ды з Паўночным Брабантам на захадзе. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі зьяўляецца места Маастрыхт.
Лімбург | |
Limburg | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | In 't Bronsgroen Eikenhout |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Нідэрлянды |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Маастрыхт |
Дата ўтварэньня | 1867 |
Губэрнатар | Тэа Бовэнс |
Насельніцтва (2017) | 1 116 256 (7-е месца) |
Шчыльнасьць | 519 чал./км² |
Канфэсійны склад | каталікі (78 %) пратэстанты (2%) |
Плошча | агулам 2209,22 км² суша 2150,87 км² вада 58,35 км² км² (11-е месца) |
Месцазнаходжаньне Лімбургу | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-LI |
Код аўтам. нумароў | P |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Плошча тэрыторыі — 2 209,22 км² (11-е месца). У правінцыі месьціцца найвышэйшы пункт краіны — гара Вальсэрбэрг (322 м), якая знаходзіцца на нідэрляндзка-бэльгійска-нямецкім памежжы. Увогуле ляндшафт поўдня правінцыі значна адрозьніваецца ад астатняй тэрыторыі краіны, бо тут шмат пагоркаў і ўзвышшаў. Найвялікшая рака — Маас, якая працякае па тэрыторыі ўсёй правінцыі з поўдня на поўнач. Мясцовы нізінны ляндшафт у значнае ступені сфармаваны наносамі гэтае ракі.
На 2017 год найбуйнейшымі камунамі правінцыі зьяўляюцца: Маастрыхт (121 773 жыхары), Вэнлё (101 155 жыхароў), Сытард-Гелеэн (92 758 жыхароў), і Гээрлен (86 766 жыхароў).
Клімат Лімбургу, як і астатніх правінцыяў Нідэрляндаў, належыць да лагоднага марскога тыпу з рэгулярнымі залівамі на працягу ўсяго году. Аднак праз тое, што правінцыя ня мае вялікіх вадаёмаў і адносна значна аддалёная ад мора, надвор’е часам мае кантынэнтальныя рысы: ледзь цяплейшае за іншыя рэгіёны краіны лета і ледзь халаднейшая зіма. Прыкметна тое, што вясна прыходзіць у Лімбург раней за паўночныя правінцыі Нідэрляндаў.
Правінцыя мае сваю мову — лімбурскую (па-нідэрляндзку: Limburgs), якая з 1997 году зьяўляецца афіцыйнай рэгіянальнай мовай Эўразьвязу, і таму атрымала права на ахову паводле Главы 2 Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў. Аднак лімбурская мова не прызнаная нідэрляндзкім, бэльгійскім і нямецкім урадамі на афіцыйным узроўні.
На гэтай мове размаўляе прыкладна 1,6 млн чалавек у бэльгійскім і нідэрляндзкім Лімбургу, а таксама ў Нямеччыне. Існуе шмат дыялектаў у лімбурскай мове, амаль кожная вёска ці мястэчка мае свае асаблівыя рысы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лімбург (Нідэрлянды), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.