Ленінапад

Ленінапа́д — дэмантаж, пашкоджаньне або знос помнікаў Уладзімеру Леніну ды іншым камуністычным, савецкім палітычным дзяячам ХХ стагодзьдзя ва Ўкраіне.

Працэс атрымаў такую назву падчас Рэвалюцыі Годнасьці 2013—2014 гг. і набыў маштаб на хвалі пратэставых настрояў, а пасьля й у рамках Дэкамунізацыі ва Ўкраіне.

Гісторыя

Ленінапад 
Пастамэнт помніка Леніну пасьля зносу статуі. Харкаў, 29 верасьня, 2015 год

Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Ўкраіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 году ў Чырванаградзе, Львоўская вобласьць. У 1990-х гадах у Галічыне й Валыні было дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-х гадоў было дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных вобласьцях Украіны.

Падзеі

8 сьнежня 2013 году пад час Эўрамайдану актывісты зьнесьлі помнік Леніну на Бэсарабскай плошчы ў Кіеве. Знос помніку ў сталіцы выклікаў ланцуговую рэакцыю ў іншых гарадах Украіны. У СМІ гэты працэс атрымаў назву «Ленінапад». За 2014 год было зьнесена 552 манумэнты Леніну.

Працэс па стане на 2016 год

17 сакавіка 2016 у Запарожжы быў дэмантаваны найвялікшым на той час помнік Леніну на неакупаванай тэрыторыі Украіны, вышынёй 19,8 мэтраў. У перыяд ад анэксіі Крымскага паўвострава Расейскай Федэрацыяй да 28 верасьня 2014 найвялікшым помнікам на неакупаванай тэрыторыі быў помнік Леніну ў Харкаве, вышынёй 20,2 м. На дадзены момант найвялікшы помнік Леніну ва Украіне знаходзіцца ў анэксаваным Расейскай Федэрацыяй горадзе Севастопалі, вышынёй 20,75 м.

Усяго падчас зносу помнікаў Леніну ва Украіне было дэмантавана каля 900 манумэнтаў. Па стане на сакавік 2016 года ў Украіне засталося прыкладна 1100 помнікаў у розных рэгіёнах краіны

Знос помнікаў іншым камуністычным дзеячам

Пад час Ленінападу зьнесьлі, дэмантавалі або пашкодзілі шэраг помнікаў іншым камуністычным дзеячам, а таксама іншы сымбалі савецкае эпохі, сярод якіх помнікі Кіраву, Марксу, Калініну, Дзяржынскаму ды іншым.

У Беларусі

Па меркаваньні маскоўскага культуроляга Дзьмітрыя Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль ня зносілі цэнтралізавана. 24 лютага 2015 году менскія будаўнікі зьнесьлі помнік Леніну ў былым вайсковым гарадку Ўручча, хоць гэты помнік не перашкаджаў будаўніцтву, але праз два месяцы гэты помнік быў ізноў усталяваны каля найбліжэйшай школы.

Глядзіце таксама

  • Закон Украіны «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай»(uk)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ленінапад ГісторыяЛенінапад ПадзеіЛенінапад Працэс па стане на 2016 годЛенінапад Знос помнікаў іншым камуністычным дзеячамЛенінапад У БеларусіЛенінапад Глядзіце таксамаЛенінапад КрыніцыЛенінапад Вонкавыя спасылкіЛенінападУладзімер ЛенінЭўрамайдан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АгінскіяРэформа беларускага правапісу 1933 годуГерэльРугаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАдвечным шляхамКрывіч (часопіс)Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)ВайшнорыяАўстра-ВугоршчынаВолат1945ВікіслоўнікКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Ліга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоў1831Беларусь.vcШмоняСьвятлана Алексіевіч@Францішак АляхновічСтаражытнаруская моваWordleКангрэс ЗШАПарнаграфія ў ЧэхііВалянцін АкудовічПадвойнае пранікненьнеВоршаВацлаў ЛастоўскіПарнаграфія ў БеларусіРэч ПаспалітаяСэксуальныя цацкіПарнаграфія ў ЗШАЛясунВільняAizoaceaeМаксім ТанкАсіпавіцкі раёнХалодная вайнаІльля ДубінецБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіЭдуар Анры АўрыльСпакусьнікіБібліятэкаJi (дыграф)2024Жыве Беларусь!ІнтэрнэтСяброўстваБеларускі рубельМасачусэтсКузьма ЧорныАдукацыя ў БеларусіПагоня (песьня)ЛесьвіцаАлімпійкаSПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)АмонімБеларуская моваТадзіяна КляшторнаяБерасьцеЛюдміла РублеўскаяУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь🡆 More