Лена Куўрмаа: эстонская музыка, сьпявачка, акторка

Лена Куўрмаа (па-эстонску: Lenna Kuurmaa; нарадзілася 26 верасьня 1985 году, Талін, Эстонія) — эстонская музыкантка, сьпявачка, удзельніца гурта Vanilla Ninja.

Лена Куўрмаа
па-эстонску: Lenna Kuurmaa
Лена Куўрмаа: Біяграфія, Дыскаграфія, Дадатковыя зьвесткі
Лена Куўрмаа
Дата нараджэньня 26 верасьня 1985 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Талін, Эстонія
Прафэсія музыкантка, сьпявачка, акторка
Жанры рок, поп, поп-панк
Інструмэнты гітара, скрыпка
Гурты Vanilla Ninja

Біяграфія

Яшчэ ў дзяцінстве Лена марыла аб тым, каб стаць сьпявачкай. Першапачаткова ейныя бацькі ставіліся да гэтага крытычна. Але пакрысе Лена пачала зьяўляцца на сцэне. Яна брала ўдзел у мюзіклах «Кароль і я», «Гукі музыкі». Адным з найвялікшых посьпехаў стаўся ўдзел у паўфінале «Fizz Superstar 2002». Лена не выйграла, але менавіта там яе прыкмеціў рэжысэр Свэн Лыхмус (па-эстонску: Sven Lõhmus), уладальнік лэйбла TopTen.

Пасьля заканчэньня школы Лена зь ейнай аднаклясьніцай Маар’яй Ківі і яшчэ дзьвюма дзяўчынкамі — Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскай стварылі гурт Vanilla Ninja. Першы дыск Vanilla Ninja быў выдадзены ў 2003 годзе. Гурт быў удзельнікам «Эўравізіі-2005», ён карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў Эўропе (асабліва ў Эстоніі, Нямеччыне, Швайцарыі).

Пасьля канфлікту з чарговым прадусарам Дэвідам Брэндасам, Лена разам зь іншымі ўдзельніцамі пачала сама складаць лірыку і музыку для сваіх песьняў. У дадзены момант гурт Vanilla Ninja складаецца зь Лены Куурмаа, Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскі. Лена зьяўляецца вядучай сьпявачкай, піша песьні. Яна грае на гітары і скрыпцы.

У кастрычніку 2007 году Лена зьнялася ў эстонскім фільме «Kuhu põgenevad hinged» («Куды бягуць душы») пра жыцьцё падлеткаў. Таксама яна зьяўляецца акторкай эстонскага сэрыялу «Kodu keset Linna».

Лена валодае эстонскай, нямецкай і ангельскай мовамі. Апроч удзелу ў Vanilla Ninja Лена пяе сола, а таксама выступае зь іншымі гуртамі ды артыстамі.

На Eesti laul 2010 году Лена ўдзельнічала зь песьняй «Rapunzel». У фінале конкурсу яна заняла другое месца.

Дыскаграфія

У 2009 г. быў выдадзены сынгл «Musta Pori Näkku». У 2010 г. Лена са сваім аднайменным гуртом запісала эстонскамоўны альбом Lenna, што адразу заняў першае месца ў музычных чартах Эстоніі.

Дадатковыя зьвесткі

  • Лена мае лябрадора па мянушцы Ninja
  • Ейны дэвіз: «Тыя, хто ведаюць, чаго хочуць — выйграюць». Яна мае татуіроўку з такім тэкстам на назе.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лена Куўрмаа БіяграфіяЛена Куўрмаа ДыскаграфіяЛена Куўрмаа Дадатковыя зьвесткіЛена Куўрмаа Вонкавыя спасылкіЛена КуўрмааVanilla NinjaТалінЭстонская моваЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юры ГумянюкДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВікінавіныГісторыя ЎшачаўБелазарМікі МаўсБерасьцеРыхлікВостраў сьлёзЛічэбнікПрымакі (п’еса)МастурбацыяСакуныМастацкі творВялікабрытаніяУсебеларускі народны сходВіктар МарціновічХацкель ДунецУладзімер КараткевічНазоўны склонЯўгенія ЯнішчыцТрыбуна працыБазыліка Сьвятога ЭгідыяІнтэрстэларСуботнікіБіялёгіяБумонтHromadske.TVАляксей Бацюкоў2005УрліхБлогАвечкаПюі-дэ-ДомЛацінская моваСалатная цыкорыяУладзімер СьцяпанGoogleЖанна Некрашэвіч-КароткаяТаварыства беларускай школыБеларуская граматыка для школ (1918)Менская вобласьцьЛюдвік Канстантын ПацейМурманскАляксандар ЛукашэнкаMemento moriВарэнікіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБеласток — ГорадняЛітваДжозэф Рабінэт БайдэнМарына ВасілеўскаяСанскрытПарнаграфія ў сецівеРасейская моваБагоўкаВалошкаАпавядальны сказВіктар ЖыбульКарупцыяУрадЯн ЧыквінЯгмінМікола ГусоўскіТадэвуш Касьцюшка1991Баранавіцкі раёнБайструк🡆 More