Крыштап Станіслаў Завіша

Кры́штап Станісла́ў Заві́ша (20 красавіка 1660, в.

Горка Слонімскага павету — 15 жніўня 1721, Бярдычаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мэмуарыст. Ваявода менскі (з 1720).

Крыштап Станіслаў Завіша
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Крыштап Станіслаў Завіша
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 красавіка 1660
Памёр 15 жніўня 1721
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Андрэй Казімер Завіша
Аляксандра з Агінскіх
Жонка Тэрэза з Тышкевічаў
Дзеці Ігнаці, Барбара
Дзейнасьць палітык
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Трымаў Менскае (з 1685) і Чачэрскае1684) староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Андрэя Казімера, пісара вялікага літоўскага, і Аляксандры з Агінскіх. Па сьмерці бацькі выхоўваўся дзядзькам канцлерам вялікім літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцьці: некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Сьпярша падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, аднак у Вялікую Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.

Ажаніўся з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. У шлюбе меў сына Ігнація і дачку Барбару.

Адзін з асноўных фундатараў капліцы Сьвятога Фэліцыяна ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Менску. Па сьмерці ў ёй жа быў пахаваны.

Творчасьць

Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасьць бязь зьменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Б. Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мэлёдыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае зь літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — ягоныя мэмуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Крыштап Станіслаў Завіша БіяграфіяКрыштап Станіслаў Завіша ТворчасьцьКрыштап Станіслаў Завіша КрыніцыКрыштап Станіслаў Завіша ЛітаратураКрыштап Станіслаў Завіша15 жніўня1660172120 красавікаБярдычаўВаявода менскіГоркаРэч ПаспалітаяСлонімскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская народная партызанкаАршанскі чыгуначны вузелЗянон ПазьнякNokia 6233Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЗіновій ПрыгодзічЯн ГляўбіцБеларускі клясычны правапісКамаіЯгінтБортніцтваВершаваны памерНацыяналізацыяЗдароўе26 красавікаПадаграБобраАборФранц КафкаЛетувіская моваПесьня пра зубраКанюшына1919Славамір МрожакГарадзенская вобласьцьУладзімер Арлоў (гісторык)Сьпіс гарадоў БеларусіДарожная сеткаФіліпіныНямеччынаКові (рэжысэр)Усебеларускі народны сходДаніла ЖульпаТравеньОпсаПолк імя Кастуся КаліноўскагаЛіпеньЛюбарт (імя)Ангельская моваЯн ЧэрскіВусякіГарнастайБудзьма беларусамі!Русіны (этнічная група)КарбоўцыОда салаўюВікіпэдыяДзень ПерамогіТодар КляшторныКойданаўПлоцевы актБеларуская моваВасіль БыкаўЖазэф Люі Гей-ЛюсакЗаходнеславянскія мовыНаша ўскраінаРоварЯкуб Наркевіч-ЁдкаГеакэшынгСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіАлесь АркушТэхналёгіяСяргей ДавідовічПорнасайтАфарызмІсьляндзкі коньОкель🡆 More