Крыстыян Бэйл: брытанскі актор

Кры́стыян Чарлз Фі́ліп Бэйл (па-ангельску: Christian Charles Philip Bale; нарадзіўся 30 студзеня 1974 году) — брытанскі актор.

Вядомы сваёй унівэрсальнасьцю і інтэнсіўным мэтадам акторскага майстэрства, ён зьяўляецца ляўрэатам шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэміяй «Оскар» і двума ўзнагародамі «Залаты Глёбус». Бэйл зьяўляецца прыхільнікам Таварыства аховы марской фаўны, Грынпіс і Сусьветнага фонду дзікай прыроды. У 2014 годзе актор атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Крыстыян Бэйл
Крыстыян Бэйл: брытанскі актор
Дата нараджэньня 30 студзеня 1974(1974-01-30)[…] (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор, актор агучваньня, характарны актор, кінапрадусар, тэлеактор
Бацька Дэйвід Бэйл[d]
Маці Jenny James[d]
Дзеці Luka Bale[d] і Rex Bale[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000288

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гавэрфордўэст ва Ўэйлзе ў сям’і ангельскіх бацькоў. Першую сваю галозную ролю атрымаў у 13 гадоў у ваенным фільме Стывэна Сьпілбэрга «Імпэрыя сонца» (1987). Пасьля дзесяцігодзьдзя розных роляў, у тым ліку ў фільмах «Маленькія жанчыны» (1994) і «Пакагонтас» (1995), ён атрымаў шырокае прызнаньне за ролю сэрыйнага забойцы Патрыка Бэйтмана ў фільме «Амэрыканскі псыхапат» (2000). Цікава, што Бэйл быў ненадоўга адхілены ад праекту на карысьць Леанарда Дыкапрыё, але Дзі Капрыё ў рэшце рэшт пакінуў праект, каб узяць удзел у фільме «Пляж». Бэйл быў зноўку вернуты на ролю ў кінастужцы. Ён дасьледаваў свайго пэрсанажа, вывучаючы раман, і фізычна падрыхтоўваўся да гэтае ролі, праводзячы месяцы пад сонцам, каб атрымаць загарэласьць, і за фізычнымі практыкаваньнямі, каб дасягнуць спартовага целаскладу. У 2004 годзе ён згубіў 29 кг каб выканаць ролю ў псыхалягічным трылеры «Машыніст» (2004). На працягу шасьці месяцаў ён набраў 45 кг, каб зьняцца ў ролі Бэтмана ў фільме Крыстафэра Нолана «Бэтман: Пачатак» (2005), ролю, якую ён паўтарыў у сыквэлах, як то «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар паўстае» (2012).

Бэйл працягваў выконваць галоўныя ролі, у тым ліку ў драме Нолана «Прэстыж» (2006), у ўэстэрне «Цягнік у Юму» (2007), у навукова-фантастычным фільме «Тэрмінатар: Прыйдзе выратавальнік» (2009) і ў крымінальнай драме «Джоні Д.» (2009). У 2010 годзе Бэйл стаў ляўрэатам прэміі «Оскар» і «Залаты Глёбус» за ролю Дыкі Эклунда ў біяграфічным фільме «Баец» Дэйвіда Расэла. Наступныя ролі актора, таксама былі заўважаныя кінакрытыкамі і заўзятарамі кіно. Гэтак Бэйл сыграў у чорнай камэдыі Расэла «Амэрыканская афэра» (2013) і ў сатырычных фільмам Адама Макея «Вялікі продаж без пакрыцьця» (2015) і «Віцэ» (2018). За ролю Рычарда Чэйні ў апошняй кінастужцы ён атрымаў прэмію «Залаты Глёбус». У 2019 годзе ён зьняўся ў ролі кіроўцы гоначнага самаходу Кена Майлза ў фільме «Форд супраць Фэрары» рэжысэра Джэймза Мэнгалда.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваЗалаты ГлёбусОскарСусьветны фонд дзікай прыроды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДэбіянСССРПМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіГодХвойнікіПрафэсарЛіцьвіныМіхась СтральцоўКома (імя)КітайАўстраліяСпортынг ЛісабонСымболіка БеларусіIP-адрасЮзаф ГалерВялікае Княства ЛітоўскаеКуршы12 красавікаБайтЗлаві мяне, калі зможашСавушкін прадуктРэч ПаспалітаяВікікнігіЯчмень звычайныРасейцыЧас UnixМіжнародная касьмічная станцыяВінцэнта ЗавадзкаяБаня (купал)ПортуЮпітэрФранак ВячоркаАльгерд БахарэвічСандэІван Шамякін1285УкраінаБеларуская дзіцячая літаратураДоктар ГаўсІсьляндзкі коньКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Яўхім КарскіПіццаЭканоміка ТурэччыныУнівэрсальны каардынаваны часМастацтва1992РадзівілыАгдамскі раёнЛітваПаўночная МакедоніяАглядНавінкі (газэта)Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамРаўнаньнеСьпіс гарадоў БеларусіБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяВольныя матэрыялыНікарагуаWilliam HillГарэлкаГедаПарнафільмБагоўкаАляксандар Лукашэнка25 студзеняДавід Пісара🡆 More