Логан Лерман

Логан Лерман (па-ангельску: Logan Lerman; нарадзіўся 19 студзеня 1992 году, Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфэкт матыля», «Геймэр», «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак».

Пачаў сваю акторскую кар’еру з рэклямаў у сярэдзіне 1990-х гадоў, напачатку 2000-х пачаў здымацца ў фільмах ды сэрыялах.

Логан Лерман
Логан Лерман
Логан Лерман на прэм’еры фільму «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак» у Нью-Ёрку
Імя пры нараджэньні Логан Ўэйд Лерман
Дата нараджэньня 19 студзеня 1992 (32 гады)
Месца нараджэньня Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра акторства[d] і фільм
Гады дзейнасьці з 2000
Узнагароды
IMDb ID nm0503567
Сайт www.loganlerman.com

Біяграфія

Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 году ў Бэвэрлі-Гілз, штат Каліфорнія, ЗША, у габрэйскай сям’і. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе ягоным мэнэджарам, а бацька, Лары Лерман, зьяўляецца бізнэсоўцам. Скончыў школу Бэвэрлі Гілз.

Паводле словаў Логану ён пачаў адчуваць цікавасьць да акторскага мастацтва зь пяці гадоў, і вырас на фільмах. Большасьць ягоных сваякоў працуюць у галіне мэдыцыны, таму ў інтэрвію жартам заве сябе «паршывай авечкай». Яму цікава ўсё, што зьвязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх вобразах, зьвязаных з кінаіндустрыяй.

З самога дзяцінства здымаўся ў рэкляме, а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зьняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зьняўся ў фільме «Чаго жадаюць жанчыны».

У 2001 годзе згуляў пэрсанажа Эдама Гарсіі ў дзяцінстве ў кінастужцы «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 году «Эфэкт матыля» згуляў пэрсанажа Эштана Катчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зьняўся ў дзьвюх тэлестужках, і адна з роляў прынесла яму перамогу на кінапрэміі «Малады актор» у намінацыі Лепшы малады актор тэлестужкі. Акторская праца ў тэлесэрыяле «Джэк і Бобі» таксама прынесла яму ў 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады актор». У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады актор», але ўжо ў намінацыі Лепшы малады актор кінастужкі.

У 2007 годзе здымаўся разам з Джымам Керы ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акторамі, як то Расэл Кроў, Крыстыян Бэйл і Бэн Фостэр. У 2009 годзе згудяў Джорджа Гамільтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зэлвэгер згуляла ягоную маці. У 2010 годзе згуляў Пэрсі Джэксана, сына Пасэйдону ў фільме Крыса Каламбуса «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэтую ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абэлам, які згуляў сына Гермэса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Лепшая бойка.

Дадатковыя зьвесткі

  • Спрабаваўся на ролю галоўнага героя ў фільме «Чалавек-павук 3D».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Логан Лерман  Логан Лермансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Логан Лерман БіяграфіяЛоган Лерман Дадатковыя зьвесткіЛоган Лерман КрыніцыЛоган Лерман Вонкавыя спасылкіЛоган ЛерманАкторАнгельская моваЗлучаныя Штаты АмэрыкіКаліфорніяЭфэкт матыля (фільм)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мазырскі паветЯргМарцін Пачобут-АдляніцкіМіхась ФіліповічВікіманіяГомасэксуальнасьцьISO 3166-1Парнаграфія для жанчынЭдуар Анры АўрыльПерабудоваВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуІталіяКантыгердАўстраліяКалдуныГавязнаШахматыМікола МятліцкіГарадзенскі Сойм (1793)МножаньнеСакавікВэб-сайтAmazon.comУладзімер ШыманецРэжым чорных палкоўнікаўГентБэйнарМіхал БаброўскіТранятаВасіль ЗахаркаГрамадзкая думкаБісэксуальная парнаграфіяГарацыё НэльсанЛёнік ТарасэвічАлег ЛатышонакІнфармацыяМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуМовы БеларусіBaskin-RobbinsЛязо ОкамаМіхась ЛынькоўКітайЛетувісыВойшынСпортСынтэзатарПрастытуцыя ў БеларусіБлакітная сойкаКлаўдзі Дуж-ДушэўскіУкраінаСула (Літвенскі сельсавет)Кірыл КоктышПхэньянЭўропаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуТатуіроўкаГалакостПарнафільмВызнаДэйвід КэмэранЧыгункаГімн ВайшнорыіПраская вяснаМіра (імя)Дзеяслоў88 да н. э.🡆 More