Скарына Кніга Ісуса Сірахава

Кні́га Ісу́са Сіра́хава («Книга Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 5 сьнежня 1517 году.

Кніга Ісуса Сірахава
Скарына Кніга Ісуса Сірахава
Гравюра «Дыспут» з «Кніга Ісуса Сірахава». Выданьне Францішка Скарыны. 1517
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 5 сьнежня 1517
Колькасьць старонак: 82 аркушы

Зьмест кнігі

Скарына Кніга Ісуса Сірахава 
Гравюрны партрэт Францішка Скарыны

Выданьне пачынаецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «…Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасьля ідзе тэкст 51 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 82 аркушы, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе зьлева. У некаторых экзэмплярах захавалася рукапісная нумарацыя сшыткаў (сыгнатура) на верхнім баку першых і адваротным баку апошніх аркушаў сшыткаў. Выданьне ўпрыгожанае 2 ілюстрацыямі, застаўкай і 32 ініцыяламі. На тытульным аркушы зьмешчаная ілюстрацыя «Дыспут» з выявай сярэднявечнага вучонага сходу, а на апошнім аркушы даецца партрэт самога Скарыны. Перад першай прамовай надрукаваная малая застаўка, а вялікая застаўка зь дзікімі людзьмі і шчытом з зацьменьнем сонца папярэднічае асноўнаму тэксту. Ініцыялы вылучаюць пачаткі разьдзелаў.

Захавілася 13 асобнікаў кнігі, зь іх 3 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

Скарына Кніга Ісуса Сірахава Зьмест кнігіСкарына Кніга Ісуса Сірахава Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Ісуса Сірахава КрыніцыСкарына Кніга Ісуса Сірахава ЛітаратураСкарына Кніга Ісуса СірахаваПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андраш ШэфэрГама (літара)Максім Багдановіч2010-яШляхтаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЧэрвеньЯганэсбургГрыгарыянскі каляндарЯгайла (імя)Янка БрыльЗдароўеПесьня пра зубраТэхналёгіяПастава на каленяхВікісховішчаКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)БесьпілётнікНацыяналізмАтрад (біялёгія)C++Мужчына зьверхуПалітычная партыяАнальны сэксМарыя АнтуанэтаВаенная апэрацыяКазімер ЯгайлавічДунайОндрэй ДудаРаскіданае гняздо (п’еса)ДожджРыбыАнготУладзімер ПуцінЗборная Ангельшчыны па футболеБліныПэрсыдзкая моваАляксандар ВіхорХацкель ДунецЖурУрадМустафа Кемаль АтатуркМы выйдзем шчыльнымі радаміСям’яСлоўнік НасовічаУладзімер КараткевічTor BandЗнак рашоткі (актаторп)Зянон Пазьняк303Паўлюк ТрусКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Францішак СкарынаЛеанід ДайнекаУладзімер ДубоўкаБеларуская мінуўшчына (часопіс)РасізмПагоняЛявон БаразнаVolvo Cars24 красавікаСяброўстваІзбутСавушкін прадуктЯкасныя прыметнікіБерасьце🡆 More