Катарскі Рыял

Ката́рскі рыя́л (па-арабску: ريال‎, код: QAR) — афіцыйная валюта Катару.

Ён падзяляецца на 100 дыхрамаў (درهم) і мае таксама скарачэньне QR (ر.ق).

Катарскі рыял
араб. ريال قطري
Катарскі Рыял
Краіна Катар
Падзел дырхам
Код ISO-4217 QAR
Скарачэньне Кр
Сымбаль ر.ق
Манэты 1, 5, 10, 25 і 50 дырхамаў
Банкноты 1, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 рыялаў
Цэнтральны банк Цэнтральны банк Катару
Увядзеньне ва ўжытак 19 траўня 1973 (50 гадоў таму)
Папярэдняя валюта Рыял Катару і Дубаю
Абменны курс:
(30 верасьня 2022)
$0,27
Катарскі Рыял Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя

Да 1966 году Катар ужываў у якасьці нацыянальнай валюты індыйскую рупію. У 1966 годзе пасьля дэвальвацыі рупіі краіна разам зь іншымі краінамі Пэрсыдзкай затокі выбрала шлях на ўвядзеньне ўласнай валюты. Але перад гэтым Катар выкарыстоўваў паралельна і Саудаўскі рыял, потым быў уведзены Катарскі і Дубайскі рыял. Да 1973 году Катар і Дубаі карысталіся рыялам адначасова, але пасьля далучэньня Дубаі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Катар пачаў выкарыстоўваць катарскі рыял самастойна.

Манэты

У 1966 годзе былі ўведзеныя манэты (з назвай Катару і Дубаі) 1, 5, 10, 25 і 50 дыхрамаў. У 1973 годзе былі ўведзены новыя манэты аднолькавай вартасьці, але толькі з назвай Катару.

Банкноты

У 1966 годзе Катар і Дубаі увялі ўласныя банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 рыяалаў. Яны былі заменены ў 1973 годзе Катарскім валютным агенцтвам банкнотамі вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыялаў.

Беларусь

На 2007 год катарскі рыял прыкладна каштаваў 7800 беларускіх рублёў.

19 верасьня 2022 году Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў Пастанову № 352, якой вызначыў катарскі рыял у якасьці 79-й валюты, да якой пачаў вызначаць афіцыйны абменны курс беларускага рубля. Пастанова набыла моц пасьля абнародаваньня 29 верасьня 2022 году.

Крыніцы

Tags:

Катарскі Рыял ГісторыяКатарскі Рыял МанэтыКатарскі Рыял БанкнотыКатарскі Рыял БеларусьКатарскі Рыял КрыніцыКатарскі РыялISO 4217Арабская моваВалюта (фінансы)Катар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Красны Бераг (Гомельская вобласьць)Песьня пра зубраІван ЧыгрынаўПратэстанцкая РэфармацыяГісторыя МенскуВоршаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеАляксей МарачкінГеральдыкаПарнаграфія ў ЯпонііПавецьСьцяг КанадыЗнак рашоткі (актаторп)ХатыньАўстрыяТрыбуна працыКастрычнікМікола ГамолкаБіялёгіяТураўДзеяслоўІксвідэаМустафа Кемаль АтатуркКазаньПаўночная МакедоніяРодУлёф МэльбэргАдольф ГітлерАрмэніяАкварэльВарэнікіДзень ЗямліАнатоль Бутэвіч26 красавікаГабрэіСаюз пісьменьнікаў БеларусіІндустрыялізацыяБеларускі клясычны правапісВалянцін АкудовічРыхлік15 красавікаБэерВасіль ІгнаценкаBayraktar TB2Мужчына зьверхуДаўгатаПётар МашэраўПростыя сказыБітва пад ВоршайМарыянскі жолабДзень ПерамогіСяргей ДавідовічПорнгабІрляндцыЯн ЧыквінДнестарПрыметнікРэстаранЗямля пад белымі крыламіДжозэф Рабінэт БайдэнСельская гаспадаркаE (літара)ІзбутЯнка БрыльАпавядальны сказ.kyАлаіза ПашкевічНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііРэжым Лукашэнкі🡆 More