Віцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, 1884 р.
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, 1884 р.
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′28.01″ пн. ш. 30°12′03.09″ у. д. / 55.1911139° пн. ш. 30.2008583° у. д. / 55.1911139; 30.2008583 30°12′03.09″ у. д. / 55.1911139° пн. ш. 30.2008583° у. д. / 55.1911139; 30.2008583
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Віцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку ў яе ручая, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзейнічаў да 1832 року. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Віцебскага дамініканскага кляштару складаўся з мураванага касьцёла, драўлянага кляштарнага корпусу на мураваным падмурку і гаспадарчых пабудоваў. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).

Гісторыя

Віцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў 
Ю. Пешка, каля 1800 р.

Вялікае Княства Літоўскае

Кляштар дамініканаў у Віцебску заснаваў падкаморы Адам Кісель (з Брусілава) у 1682 року (магчыма, раней — у 1642). У 1771 року (паводле іншых зьвестак — у 1731) пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася толькі ў XIX ст. у значна спрошчаным варыянце (вынікае з абмерных рысункаў, зробленых у час закрыцьця кляштару).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Віцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў 
Фрагмэнт здымка, 1860-я рр.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзейнічаць. У 1811 року каля касьцёла збудавалі новы кляштарны корпус. У гэты ж час Замкавая вуліца, якая пачыналася ад кляштару, атрымала назву Дамініканскай.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Таго ж року будынак касьцёла перадалі Віцебскаму гарнізоннаму батальёну. У 1839 року абодва будынкі перабудавалі пад кватэры батальёну. У 1867 року комлекс згарэў, па чым у 1868 року касьцёл разабралі на цэглу.

Архітэктура

Касьцёл — 3-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка з паўкруглая алтарнай часткай і сымэтрычнымі закрысьціямі з бакоў бімы прэзьбітэрыюму. Хвалістая позьнебарокавая ў ніжняй частцы структура галоўнага фасада-нартэксу была незавершанай. Вышэй за карніз цэнтральнага нэфу вежы накрываліся пакатымі шатрамі з трыкутным клясыцыстычным франтонам паміж імі.

Усярэдзіне меў цыліндрычныя скляпеньні на распалубках, што падтрымліваліся апорнымі слупамі ў форме лятарынскага крыжа і адпаведныя ім тонкімі злучанымі падпружнымі аркамі. Інтэр’ер аздаблі шэсьць прысьценных разьбяных алтароў.

Апроч 1-павярховага драўлянага кляштарнага корпусу, у склад комплексу ўваходзілі будынкі флігелю (7 жылых і 1 нежылое памяшканьне), лядоўні, сьвірану, бровару, стайні, пуні і кузьні (агульная плошча 4950 м²). Пры кляштары быў агарод (1531 м²).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў ГісторыяВіцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў АрхітэктураВіцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў ГалерэяВіцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў КрыніцыВіцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў ЛітаратураВіцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў Вонкавыя спасылкіВіцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла І Кляштар Дамініканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПарыжГісторыя ПолацкуМікіта КрыўцоўГайдМаланкаМэдаль Францішка СкарыныНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііІван ПташнікаўPHP1989ГарнастайВялікі выбухГотаўтПарнафільмЛагойскАртур ВольскіЯнка СіпакоўБеларускі клясычны правапісАдукацыяМаларытаПаўночная МакедоніяЧэрвеньКазімер ЯгайлавічЛітаратурныя жанрыВерасеньЭль НіньнёВіды сувязі словаўАчарэцінаВольная Беларусь (рух)Марат КазейМікі МаўсБеларуская Народная РэспублікаВольга ЧамаданаваЛітва1896Марына ВасілеўскаяБіялёгіяХвойнікіТаўканіцаПаўлінка (п’еса)Андрусь ГорватКалі-югаРыгор БарадулінБарыс РагуляБагуслаў РадзівілМаякМікола МятліцкіПарнакапытныяСярэдняя школа №104 (Менск)Антон ЯльчынНацыяналізмПрыматыШчучынІгар СідарукДомінік СобаслаіТранснацыянальная карпарацыяЯн ЧыквінЛічэбнікКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)ІрляндцыНямецкая моваКультура (радыё)УкраінаМіндоўг (імя)ЛезьбіянстваЛесьбійская эротыкаСтарабеларуская моваБанкаўскі рахунакВікіпэдыяПошукавая аптымізацыя🡆 More