Лепель Касьцёл Сьвятога Казімера

Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XIX ст.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Краіна Беларусь
Места Лепель
Каардынаты 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. / 54.88944° пн. ш. 28.69306° у. д. / 54.88944; 28.69306 28°41′35″ у. д. / 54.88944° пн. ш. 28.69306° у. д. / 54.88944; 28.69306
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будаваньне 18571876 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Лепель Касьцёл Сьвятога Казімера Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

у Лепелі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Капаніцкай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Лепель Касьцёл Сьвятога Казімера 
Выгляд ад Рынку, 1866 г.

Першую каталіцкую парафію ў Лепелі заснаваў у 1602 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1604 годзе адбылася ўрачыстая кансэкрацыя фундаванага ім драўлянага касьцёла, які стаў адным зь першых трох каталіцкіх сьвятыняў на Полаччыне.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Будынак касьцёла двойчы гарэў: у 1799 і 1833 гадох, па другім пажары набажэнствы праводзіліся ў невялікай драўлянай капліцы.

У 1857—1876 гадох паводле праекту архітэктара Мачулевіча вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. Яго фундатарам выступіў пан Мальчэўскі. У гэты час парафія налічвала 2976 каталікоў, 400 зь якіх жылі ў месьце.

Найноўшы час

За савецкім часам улады зачынілі касьцёл. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1993 году адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 годзе касьцёл нанава асьвяцілі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Аб’ёмы нэфаў, закрысьціяў, крылаў трансэпта ўтвараюць прыступкавую кампазыцыю. Цэнтар галоўнага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам, дэкараваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі.

Нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У галоўным барокавым алтары, зьмешчаным у прастакутнай апсыдзе, былі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла, пуцьці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Ўзьвіжаньне Сьвятога Крыжа» і «Сьвяты Казімер». У крылах трансэпта знаходзіліся барокавыя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

Лепель Касьцёл Сьвятога Казімера  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000485

Tags:

Лепель Касьцёл Сьвятога Казімера ГісторыяЛепель Касьцёл Сьвятога Казімера АрхітэктураЛепель Касьцёл Сьвятога Казімера ГалерэяЛепель Касьцёл Сьвятога Казімера ЗаўвагіЛепель Касьцёл Сьвятога Казімера КрыніцыЛепель Касьцёл Сьвятога Казімера ЛітаратураЛепель Касьцёл Сьвятога Казімера Вонкавыя спасылкіЛепель Касьцёл Сьвятога КазімераДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьКлясыцызмЛепельРымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтЗянон ПазьнякЗдароўеЖорсткая парнаграфіяДагестанАўстраліяГарвардзкі ўнівэрсытэтРаўнаньнеСяргей СахарукЖулію БаптыстаТрояGmailПрыдатак (мовазнаўства)ПрыслоўеМэрая КэрыВікіпэдыяУладзіслаў ГалубокУзровень жыцьцяМы выйдзем шчыльнымі радаміМішэль АбамаІван ПташнікаўКарляс Андрэс СанчэсБусел белыШырата20 верасьняКупал-цыбулінаШчасьцеПорнасайтАнры СальвадорУпіцкі паветПолацакЯнка Купала1957Рэгіёны ФранцыіВасіль ЦяпінскіХімэраТэхасУкраінаЛідаШпакІнфармацыйныя тэхналёгііГотыВерашчакаПолк імя Кастуся КаліноўскагаЛюцыян ЖалігоўскіРасейская чыгункаЛяндаПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)292Сьпіс стагодзьдзяўЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Карта растэрміноўкіПальмаЮзэф Ігнацы КрашэўскіАгінскіяІголкаваскурыяМаркёрУсходняя ЭўропаРамэнАральны сэксНаваградзкі павет2010Мінейка (імя)Трапічны годГарнастайApple Inc.ТанецСлоікАўтарскае права🡆 More