Лагойскі Раён Карпілаўка

Карпі́лаўка — вёска ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці.

Даўняя ўласнасьць роду Лявіцкіх.

Карпілаўка
трансьліт. Karpilaŭka
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх у Карпілаўцы. Малюнак зроблены Ўладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх у Карпілаўцы. Малюнак зроблены Ўладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Янушкавіцкі
Насельніцтва: 1 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223124
СААТА: 6232880071
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′23.78″ пн. ш. 27°30′9.58″ у. д. / 54.2066056° пн. ш. 27.5026611° у. д. / 54.2066056; 27.5026611 27°30′9.58″ у. д. / 54.2066056° пн. ш. 27.5026611° у. д. / 54.2066056; 27.5026611
Карпілаўка на мапе Беларусі ±
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Лагойскі Раён Карпілаўка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На ўскрайку вёскі знаходзяцца рэшткі сядзібы беларускага празаіка Ядвігіна Ш. (уваходзяць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь).

Гісторыя

Да 1832 году вёска належала Тэкле Лявіцкай. Гэта быў невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 году Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, і ў 1880-х гадох яе ўладальнікам стаў бацька пісьменьніка Іван Лявіцкі, Францаў сын.

Сядзіба Лявіцкіх

Пасьля сьмерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазьней вядомы пад творчым псэўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мэзанінам і вэрандай, узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадзкія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу. Тут зьбіраецца неблагаё бібліятэка, у якой, апрача польскіх, францускіх кніг, зьяўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь. Маёнтак Ядвігіна Ш. часта наведваў Янка Купала. Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засьценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 году з фальварку Акопы, што за 1,5 км празь лясок ад Карпілаўкі. Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданьняў, што перавярнула яго сьветапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове. Ядвігіна Ш. безь перабольшваньня называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры. Пра сустрэчы зь Ядвігіным Ш. Купала пазьней успамінаў:

Лагойскі Раён Карпілаўка  У пэрыяд 1904—1906 гг. …я пазнаёміўся зь Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседзтву). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў ня толькі пісьменьнікам, але і пісаў па–беларуску. 3ь ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменьніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, унівэрсытэту з-за рэвалюцыйных справаў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасьціпным субяседнікам Лагойскі Раён Карпілаўка 

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі зь Янкам Купалам успамінала:

Лагойскі Раён Карпілаўка  Купала прыходзіў да нас браць кнігі. Чытаў тату свае вершы і ў хуткасьці стаў друкаваць іх у «Нашай ніве». 3 татам яны вялі доўгія гутаркі… Лагойскі Раён Карпілаўка 

Увесну 1912 году Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п’есу «Паўлінка». І пасьля сьмерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсьніцам гасьцінцы.

Лагойскі Раён Карпілаўка 
Дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы. Малюнак-рэканструкцыя В. Маркаўца.

У Карпілаўцы гасьцявалі Ўладзіслаў Галубок, Зьмітрок Бядуля і Максім Багдановіч.

Першы наскок сядзіба зьведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменьніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 году пакуль яе не раскулачылі і фальварак ня быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсьць сем’яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабаваная і раскіданая дашчэнту. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:

Лагойскі Раён Карпілаўка  А дому даўно няма. Як удаву ягоную з сынамі НКВД забрала, так і стаяў. Пакуль калхоз некуды яго не прадаў. А дом прыгожы быў, з балконам і рознакаляровымі вакенцамі. А пасьля яшчэ доўга нашы мужыкі падмуркі рылі. Усё нейкае золата шукалі Лагойскі Раён Карпілаўка 

У 1992 годзе амаль праз шэсьцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя ды Алеся прыязджалі наведаць радавое гнязду сваіх продкаў.

У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагмэнты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сыстэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак. На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сьметнік.

Насельніцтва

  • 2010 год — 1 чалавек
  • 1999 год — 2 чалавекі

Вядомыя выхадцы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Лагойскі Раён Карпілаўка  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000250

Лагойскі Раён Карпілаўка  Карпілаўка (Лагойскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Лагойскі Раён Карпілаўка ГісторыяЛагойскі Раён Карпілаўка НасельніцтваЛагойскі Раён Карпілаўка Вядомыя выхадцыЛагойскі Раён Карпілаўка КрыніцыЛагойскі Раён Карпілаўка Вонкавыя спасылкіЛагойскі Раён КарпілаўкаВёскаЛагойскі раёнМенская вобласьцьУласнасьцьЯнушкавіцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтоўпцыIKEAУ гушчарахУсяслаў ЧарадзейMemento moriСэксПінгвіныГодАлтайАбрэвіяцыяМажэйка (імя)Бітва пад ВоршайСьпіс стагодзьдзяў23 красавікаБелазарСпадарожнікі СатурнаКобрынскае княстваgfq2uФінансыДзярэйкаЗямля пад белымі крыламіГарнастайСэкс-турызмКубаЕўняМэдыяВікіМарына ВасілеўскаяПтушкіАбісальЧарнобыльская катастрофаСэксізмКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ТаксіУфаБеларуская моваУладзімер СьцяпанТутэйшыя (п’еса)Ігар БабкоўМіхаіл МураўёўЭлектронікаСарГрамадзкі набытакКрасавікЯн ЧэрскіЯнка МаўрМікола ГусоўскіБардэльОйча нашАркаРусіфікацыя Беларусі2022Асобны аддзел войскаў БНР у БалтыіВаронча2015Джоні ДэпПолацкае княстваЭмбэр ГердУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГорадняСавушкін прадуктКсэнафобіяЖамойтыУкраіна🡆 More