Скарына Ераміін Плач

«Плач Ерамі́і» («Книжка рекомая Плачъ Еремиінъ починаеться») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было надрукаванае прыкладна ў 1519 годзе.

Ераміін плач
Скарына Ераміін Плач
Тытульны аркуш з выявай «Ераміін плач»
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: каля 1519
Колькасьць старонак: 12 аркушоў

Зьмест кнігі

Выданьне пачынаецца тытульным лістом з гравюрай і пашыранай назвай кнігі («Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною с Полоцька напредъ Богу в Троіци единому ко чти и людем посполитым к доброму научению»). У гэтай назьве зроблена памылка друку: слова «книжка» пачата ініцыялам «К», а пасьля яшчэ раз паўторана літара «К». На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книжки Плачу Еремиина». На 3—11 аркушах выдадзены тэкст 5 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 12 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана гравюрай «Плач Ераміі» (тытульны ліст), 2 застаўкамі і 8 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам зьмешчаная застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца, вакол якога аголеныя сырэны з рыбінымі хвастамі. Малая застаўка перад пасьляслоўем мае выгляд калёны з акантавым лісьцем.

Захавалася ўсяго 4 асобнікі кнігі Плач Ераміі, зь іх 2 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

Скарына Ераміін Плач Зьмест кнігіСкарына Ераміін Плач Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Ераміін Плач КрыніцыСкарына Ераміін Плач ЛітаратураСкарына Ераміін ПлачПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жорсткая парнаграфіяКарлес ПудждэмонАляксандар ШыдлоўскіЭтнічная тэрыторыя беларусаўАмонімЭякуляцыяВадзім БолбасБеларусыАдам МіцкевічПалямонавічыМаксім ТанкІван ЧыгрынаўУрадКніга прарока ДаніілаTor BandЭўразьвязУНІАНJavaБудынакІгар СідарукБэерМы выйдзем шчыльнымі радаміСмаргонскі раёнАлесь ПетрашкевічЭратычнае мастацтваQR-кодАлесь КажадубПаўлінка (п’еса)ПружаныЯнка СіпакоўРодЖаночая рыфмаАтрад (біялёгія)Генадзь ШутаўВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Тадзіяна КляшторнаяБіскупГрамадзкі набытакКавалёўУсходнеславянскія мовыАляксандар МарозФранцыск СкарынаАляксандар ЛукашэнкаПастава на каленяхДзеяслоўВялікае Княства ЛітоўскаеВікісховішчаЯн ЧыквінАндрэй КурэйчыкLinuxСярэдняя школа №104 (Менск)А2024ЛацінкаВыказьнікІнтэрстэларПрастытуцыяСлавамір АдамовічСпадчына (верш)Леанард ПацейVPNБумонтGoogleМаскваВікіманіяРэстаран.neBayraktar TB2🡆 More