Дрэнтэ

Дрэ́нтэ (па-нідэрляндзку: Drenthe) — правінцыя на паўночным усходзе Нідэрляндаў.

Адміністрацыйны цэнтар — Асэн, але найбуйнейшым местам зьяўляецца Эмэн. Насельніцтва на жнівень 2015 году 488 871 чалавек.

Дрэнтэ
Drenthe
Дрэнтэ
Герб
Дрэнтэ

Сьцяг
Гімн Mijn Drenthe (Мой Дрэнтэ)
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Асэн[d]
Найбольшы горад Эмэн
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1796
Каралеўскі камісар Ета Клейнсма
Насельніцтва (2015) 488871
Шчыльнасьць 185 чал./км² (12-е месца)
Канфэсійны склад Пратэстанты (23,8 %)
 каталікі (9,3 %)
 мусульмане (0,9 %)
Плошча Усяго 2680,37 км²
Суша 2641,09 км²
Вада 39,28 км² км² (7-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 56 м
Месцазнаходжаньне Дрэнтэ
Дрэнтэ на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-DR
Код аўтам. нумароў D
Афіцыйны сайт
Дрэнтэ   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Агульная плошча тэрыторыі складае 2 680,37 км² (7-е месца), зь іх сушы — 2 641,09 км², вады — 39,28 км².

Большая частка правінцыі ляжыць на Дрэнцкім плято, якое складаецца з пакрытых пяском гравійных ды пяшчаных асадкаў з часоў апошняга ледавіковага пэрыяду. Значная частка плято ляжыць на ўзроўні 10-20 мэтраў над узроўнем мора. Розьніца ва ўзроўні абумоўленая ў асноўным праз рэкі й ручаі, што працякаюць па плято, ды штучна ўзьнятымі й забудаванымі землямі й старымі выдмамі.

На паўночным усходзе Дрэнтэ ляжыць Гондсруг (па-нідэрляндзку: Hondsrug — «сабачая сьпіна») — ланцуг пагоркаў, якія цягнуцца ад Эмэну на паўднёвы ўсход да Гронінгену на поўначы. Найвышэйшы натуральны пункт правінцыі ляжыць на паўночны захад ад Эмэну, на вышыні 32 мэтры над узроўнем мора. У самім жа Эмэне абсалютны найвышэйшы пункт правінцыі (56 мэтраў) — былая звалка адкідаў, якая пераўтвораная ў прыродны ляндшафт.

Гісторыя

Дрэнтэ 
Дальмэны

Першыя згадкі Дрэнтэ адносяцца да 820 году, калі ў дакумэнце йдзе гаворка пра гаў (ў старажытных германцаў вобласьць пражываньня племяні) Дрэнтэ (па-лацінску — "de pago Treanth"). У дакумэнтах, якія датуюцца 1024 й 1025 гадамі, Дрэнтэ завецца графствам. Сам назоў правінцыі — Дрэнтэ — адносяць да ліку тры (па-нідэрляндзку: drie), магчыма першапачаткова вобласьць складалася з трох частак.

На тэрыторыі Дрэнтэ знаходзяцца 52 дальмэны (па-нідэрляндзку: hunebed, літаральна — «ложак волатаў») — артэфактаў каменнага веку. Гэта сьведчыць пра тое, што ў дапісьмовы пэрыяд Дрэнтэ быў адной са старажытных населенных вобласьцяў Нідэрляндаў. У правінцыі засталіся й помнікі больш позьніх пэрыядаў, напрыклад, курганы.

Каналы

Дрэнтэ 
Тыповы ляндшафт Дрэнтэ

Рэкі й ручаі, што працякаюць па правінцыі Дрэнтэ, замалыя для суднаходзтва, таму разьвіцьцё ў першую чаргу гандлю запатрабавала пашырыць, паглыбіць і зьвязаць іх каналамі. Асноўныя працы прыпалі на XIX стагодзьдзе. Аднак паступовае разьвіцьцё аўтамабільнага, чыгуначнага, авіяцыйнага транспарту значна зьменшыла ролю існых каналаў. Цяпер яны выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для экскурсыйных прагулак для турыстаў і для рыбалоўства.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дрэнтэ ГеаграфіяДрэнтэ ГісторыяДрэнтэ КаналыДрэнтэ Вонкавыя спасылкіДрэнтэНідэрляндзкая моваНідэрлянды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАнальны сэксВілаГрыгарыянскі каляндарШпакВінцэсь МудроўКрасавікВольная Беларусь (рух)Русіфікацыя БеларусіКойданаў@ОВольга КараткевічСэкс па тэлефонеЯндэксТвэркАльгарытмПарнаграфія ў ВугоршчынеДоўгія вёрсты вайны (фільм)МінэтБанкаўскі рахунак2008Маскоўская вобласьцьБабёрСямейства (біялёгія)Новы замак (Горадня)ДзейнікВікіЖугарМар’ян ДуксаБеларускі альфабэтУладзімер КараткевічІмбрычакВіетнамВадзім БолбасУладзімер ЗяленскіУладзімер ЛіпскіВасіль СёмухаЗінаіда Бандарэнка2015УНІАНПінгвіныБлог2005МэтэароідБел-чырвона-белы сьцягХуткасьць сьвятла297 да н. э.СаратаўІксвідэаМаркетынгКанюшынаКадышэвічыМенск (кампутарная гульня)АнголаСмаленскПаўднёва-Ўсходняя АзіяСтанаЯнка КупалаАральны сэксАпэрацыйная сыстэмаРуслан ВусаўПаўстаньне 1863—1864 гадоўВасіль ЗуёнакСыбілы🡆 More