Грыб-Парасон Пярэсты

Грыб-парасон пярэсты (па-лацінску: Macrolepiota procera; мясц.

варона, капялюх, парасонік) — базыдыёмікотавы грыб роду печурыцавых зь вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон.

Грыб-парасон пярэсты
Грыб-Парасон Пярэсты
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелБазыдыёмікота
КлясаАгарыкамікота
АтрадАгарыкавыя
СямействаПечурыцавыя
РодГрыб-парасон
ВідГрыб-парасон пярэсты
Бінамінальная намэнклятура
Macrolepiota procera

Шырока распаўсюджаны від у рэгіёнах з умераным кліматам. Часта растуць паасобку на добра ўвільгатнёных глебах, пашах, агародах, часам ва ўзьлесьсі. Сьпелыя грыбы могуць дасягаць 40 см у вышыню і ў дыямэтры шапачкі.

Апісаньне

Ножка 10—30 см, параўнальна тонкая, полая. Мае вельмі жылістую тэкстуру, што робіць яе неядомай. Дасягае поўнай вышыні перад разгортваньнем шапачкі. Паверхня пакрытая канцэнтрычнымі, падобнымі да зьмяінай скуры лускатымі наростамі, сьветла-бураватая.

Шапачка маладога грыба згорнутая, яйкавіднай формы, аддзеленая ад ножкі кальцом. Па меры вырастаньня мяжа зьнікае, пакідаючы мясістае, рухомае кальцо вакол ножкі. Шапачка дарослага грыба амаль пляскатая, 8—30 см у дыямэтры, з карычневым навершам у цэнтры, па адчуваньнях падобны да скуры.

Пласьцінкі вольныя, вельмі шырокія, белыя, часам зь ледзь заўважным адценьнем ружовага колеру. Аддзеленыя ад ножкі кальцом (калярыюмам). Споры гладкія, бяз колеру. Мякаць белая, мае прыемны пах. На разломах можа паружавець.

Выкарыстаньне

Грыб-Парасон Пярэсты 
Парасон пярэсты у кляре

Грыб вельмі папулярны праз свой вялізны памер, працяглы сэзон вырастаньня і шматпрыдатнасьць у кулінарыі. У ежу спажываецца толькі шапачка сьвежых грыбоў, якія маюць белыя пласьцінкі і мякаць.

Грыб-парасон цяжка зблытаць зь якім іншым грыбом, асабліва ва Ўсходняй Эўропе, дзе падобны да яго атрутны ілжэпарасон (лац. Chlorophyllum molybdites) не сустракаецца.

Можа ўжывацца ў ежу сырым. Часта замочваецца ў масьле. У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы гэтыя грыбы звычайна гатуюць як катлеты: абмакаюць у яйкі і сухары і смажаць на алеі ці масьле. Падаюць з хлебам.

Падобныя віды

Грыб-Парасон Пярэсты 
Малады парасон

Варта адрозьніваць пярэсты парасон і падобны па выглядзе, але меншага памеру грыб-парасон чырванеючы (лац. Chlorophyllum rhacodes), які выклікае лёгкую слабасьць у некаторых людзей, асабліва пры ўжываньні сырым. Чырванеючы парасон расьце ў тых самых мясьцінах. Адрозьніваецца меншымі памерамі, вострым смакам, пачырваненьнем мякаці на пераломах, адсутнасьцю лускі на ножцы і вельмі шурпатай шапачкай.

Грыб-парасон белы — таксама ядомы грыб, па памерах звычайна саступае пярэстаму. Сустракаецца значна радзей і мае менш заўважныя выступы на ножцы.

Печурыцы маюць карычневыя споры, і пласьцінкі дарослых грыбоў не бываюць белымі.

Галерея

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Зуев Д. П. Дары русского леса. — 5-е изд.. — М.: Лесная промышленность, 1988. — 189 с. — 315 000 ас. — ISBN 5-7120-0088-1

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грыб-Парасон Пярэсты АпісаньнеГрыб-Парасон Пярэсты ВыкарыстаньнеГрыб-Парасон Пярэсты Падобныя відыГрыб-Парасон Пярэсты ГалереяГрыб-Парасон Пярэсты Крыніцы і заўвагіГрыб-Парасон Пярэсты ЛітаратураГрыб-Парасон Пярэсты Вонкавыя спасылкіГрыб-Парасон ПярэстыГрыбЛацінская моваПарасон

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольныя матэрыялыЎ3 траўняІнфлянцкая вайнаГісторыя СлуцкуПалестынцыЕва ВежнавецГарэлкаБеларуская Народная РэспублікаСанкт-ПецярбургЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУПастава 69Уладзімер КараткевічБеларуская моваТэхналёгіяБудапэшцкі мэмарандумЭтнічная тэрыторыя беларусࢥСэкс па тэлефонеКаханьне без пранікненьняТаргавіцкая канфэдэрацыяЯўген ІваненкаУкраінаХарэйПрыназоўнікРыекаБеларусыМаксім ТанкЛіцьвіныВікіцытатнікПаўночны Райн — ВэстфаліяСказ114298-я брыгада РХБАПацукДабрыняПростыя сказыЖнівеньАньМікалай ГастэлаПрапагандаКарта растэрміноўкіЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПрыдатак (мовазнаўства)АлегорыяКліматЯн ВісьліцкіРэфактарынгВіленскі ўнівэрсытэтНапалеон I БанапартФранцыяТадзіяна КляшторнаяМазырскі павет30 красавіка2008ВедыМікалай ГусараўHTMLГісторыя БеларусіПрыметнікАльжырNokia 2700 classicДэйвід ЎудардЭнэргіяФундацыя «Вікімэдыя»🡆 More