Геаграфія Вугоршчыны

Вугорская Рэспубліка — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе.

Геаграфія Вугоршчыны
Тапагарфія Вугоршчыны
Геаграфія Вугоршчыны
Спадарожнікавая мапа Вугоршчыны

19°2′24″ у. д. / 47.49806° пн. ш. 19.04° у. д. / 47.49806; 19.04

Агульныя зьвесткі

Плошча — 93.030 км².

Агульная працягласьць дзяржаўнай граніцы — 2.009 км. Працягласьць граніцы з:

Рэльеф

Геаграфія Вугоршчыны 
Найвышэйшы пункт Вугоршчыны — Кекес

Самая высокая кропка — гара Кекеш вышынёй 1.014 м.

Тэрыторыя Вугоршчыны мае пераважна раўнінны рэльеф. Вялікая яе частка знаходзіцца на Сярэднедунайскай раўніне. Заходняя частка раўніны (Дунантуль) разьдзеленая шматлікімі пагоркамі, вышынёй да 300 м, усходняя (Альфёльд) — мае плоскі нізінны рэльеф. Паўночны захад краіны займае нізіна Кішальфёльд, абмежаваная на захадзе перадгор’ямі Альпаў, вышынёй 500—800 м. На поўнач ад Балатону цягнуцца Сярэдневугорскія горы з плятопадобнымі масівамі вышынёю 400—700 м (Баконь). У паўднёвай частцы Дунантуля ўзвышаюцца глыбавые горы Мечак вышынёю да 681 м (гара Зэнгё). На поўначы Вугоршчыны ляжаць адгор’і Заходніх Карпат вышынёй да 1000 м. Яны разьдзеленыя шырокімі далінамі рэк і ўяўляюць сабой адасобленыя вульканічныя масівы і вапняковыя плято (Матра, Бюк, Земплену-Хедзьшэг). У гарах на граніцы са Славаччынай знаходзіцца адна з найбуйнейшых карставых пячораў Эўропы Агтэлек з падземнымі рэкамі і азёрамі.

Карысныя выкапні

З карысных выкапняў у Вугоршчыне здабываюць баксыты, буры вугаль, нафту, газ, жалезныя, марганцавыя, медныя, сьвінцова-цынкавыя руды, мінэральныя і тэрмальныя воды.

Клімат

Становішча Вугоршчыны ў асяродзьдзі гор абумовіла кантынэнтальны тып клімату зь мяккай зімой і гарачым летам. Ападкаў у год ад 450 мм на ўсходзе да 900 мм у гарах.

Унутраныя воды

Усе рэкі Вугоршчыны прыналежаць басэйну Дуная. Сам Дунай перасякае краіну з поўначы на ​​поўдзень на працягу 410 км. Найбуйнейшае возера — Балатон зьяўляецца важным міжнародным турыстычным цэнтрам. Блізу яго заходняга ўскрайку знаходзіцца найбуйнейшае ў Эўропе возера тэрмальнага паходжаньня — Хэвіз, каля якога разьмешчаны аднайменны бальнеагразевы курорт.

Глебы

Глебавы покрыва раўнін прадстаўлены чарназёмам, на Альфёльдзе сустракаюцца саланчакі, у гарах — буразёмы і рэндзіны.

Расьліннасьць і жывёльны сьвет

Расьліннае покрыва Вугоршчыны значна зьмененае чалавекам. На большай частцы тэрыторыі пераважае культурная расьліннасьць — ральлі, сады, вінаграднікі. Лясы захаваліся ў гарах і займаюць каля 20% тэрыторыі (да вышыні 800—1000 м растуць шыракалістыя лясы, вышэй сустракаюцца хвоева-піхтавыя).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфія Вугоршчыны Агульныя зьвесткіГеаграфія Вугоршчыны РэльефГеаграфія Вугоршчыны Карысныя выкапніГеаграфія Вугоршчыны КліматГеаграфія Вугоршчыны Унутраныя водыГеаграфія Вугоршчыны ГлебыГеаграфія Вугоршчыны Расьліннасьць і жывёльны сьветГеаграфія Вугоршчыны Вонкавыя спасылкіГеаграфія ВугоршчыныДзяржаваЦэнтральная Эўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ПташнікаўНаваградзкі паветАўтарскае праваГенэалёгіяГарнастай1655Феафан Пракаповіч27 сьнежняksb6fЛітваХатыньУзровень жыцьцяСэксуальныя пазыцыіКінарэжысэрВялікабрытаніяЗыгмунт НагродзкіМілян (футбольны клюб)ЖыгімонтГлеб ЛабадзенкаНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Саюзная рашучасьць-2022Квадратнае раўнаньнеҐВікіслоўнікМіл (імя)Харукі МуракаміКапіталізмКукурузаВілаГарвардзкі ўнівэрсытэтЖамойцьФэрнанда АлёнсаАляксандар ЛукашэнкаБераБусел белыРыгор КобецГайла (імя)Віленскі Духаўскі манастырГенрык ВалезыБеларусьЗьміцер ХведарукАнры СальвадорТанецСэвільля (футбольны клюб)ГніваньВэб-сайтВікікнігіМадонна (сьпявачка)Вадзім СаранчукоўЦмокРасейская чыгункаНаваміргарадзкі раёнЮпітэрПастава на каленяхВольныя матэрыялыХронасІнфармацыйныя тэхналёгііБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўБраніслаў Тарашкевіч1525Анальны ланцужокВалеры МаракоўЗянон ПазьнякНапалеон IIДубЮры БеленькіСамасей🡆 More