Віктар Карнельевіч Яцунскі (па-расейску: Виктор Корнельевич Яцунский) (1 лютага 1893, Масква — 13 кастрычніка 1966) — расейскі гісторык, спэцыяліст у вобласьці гістарычнай геаграфіі і гісторыі расейскай прамысловасьці.
Доктар гістарычных навук (1950 г.), прафэсар. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта (1915 г.) і эканамічнае аддзяленьне Маскоўскага камэрцыйнага інстытута (1916 г.). З 1921 г. выкладаў у Камуністычным унівэрсытэце імя Сьвярдлова, Маскоўскім унівэрсытэце, Маскоўскім вобл. І горным інстытутах, Гісторыка-архіўным інстытуце і інш. З 1946 г. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. Асноўныя працы Яцунскага прысьвечаныя праблемам генэзісу капіталізму ў Расеі, аграрнай гісторыі, гістарычнай геаграфіі і гістарычнай дэмаграфіі. Зьяўляўся адным з заснавальнікаў межрэспубліканскіх сымпозіюмаў па аграрнай гісторыі Ўсходняй Эўропе (з 1958 г.), кіраваў выданьнем матэрыялаў па гісторыі сялянства.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віктар Яцунскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.