Віктар Ярац: беларускі паэт, літаратуразнаўца, крытык

Віктар Ярац (23 кастрычніка 1948, мястэчка Красны Мост, Рэчыцкі раён) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, крытык; адзін зь ініцыятараў кампаніі 1968 падпісаньня студэнтамі БДУ ліста з патрабаваньнем выкладаньня па-беларуску.

Віктар Ярац
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948(1948-10-23) (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, гісторык літаратуры, літаратурны крытык
Мова беларуская мова

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1966 паступіў на філялягічны факультэт БДУ. У кастрычніку 1968 разам з Алесем Разанавым і Львом Барташам стаў ініцыятарам падпісаньня студэнтамі ліста з патрабаваньнем выкладаньня па-беларуску. Падпісалася некалькі сотняў чалавек. Ліст быў перададзены ў ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава.

Напачатку адміністрацыя ўнівэрсытэту зьбіралася абмежавацца кампаніяй ганьбаваньня «буржуазных нацыяналістаў» — арганізатараў падпісаньня ліста. Але пасьля таго, як Ярац, Разанаў і Валянціна Коўтун зьезьдзілі да Геніюшаў у Зэльву, махавік рэпрэсіяў быў раскручаны напоўніцу.

Ярац узгадваў, як яму казалі тады: «Як можа быць, вы ж — не заходнік, і пайшлі на такое» . Узімку 1969 Ярац і Разанаў былі выключаны з унівэрсытэту (праз арганізацыю няздачы заліку па вайсковай падрыхтоўцы; да гэтага моманту яны былі выдатнікамі вучобы).

Толькі дзякуючы заступніцтву Максіма Танка, Ярацу ўдалося працягнуць вучобу ўжо ў Гомельскім пэдінстытуце (унівэрсытэце). У 1975 скончыў асьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры Гомельскага ўнівэрсытэту і пачаў там жа працаваць. У 1976 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Рытмічны лад сучаснай беларускай лірыкі». з 1978 году — дацэнт.

Літаратурная дзейнасьць

Першыя вершы апублікаваў у газэце «Піянер Беларусі» ў школьныя гады. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 году. Аўтар зборнікаў вершаў «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Дняпроўскі бакен» (1992). У 1980 годзе ўступіў у Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Выступае ў пэрыядычным друку па праблемах разьвіцьця сучаснай беларускай паэзіі. Напісаў вучэбна-мэтадычны дапаможнік для студэнтаў-філёлягаў «Беларускія паэты — лаўрэаты Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР» (Гомель, 1983).

Перакладае творы баўгарскіх, летувіскіх, расейскіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.

Крыніцы

Літаратура

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік, slounik.org
  • Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Менск, 1995. С. 513—516.
  • Дзярновіч, Алег. Ярац Віктар // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999.
  • Дзярновіч, Алег. Ярац Віктар Уладзіміравіч // Нонканфармізм у Беларусі: 1953—1985. Даведнік. Том 1 / Аўтар-уклад. Алег Дзярновіч. Мінск, 2004.
  • Івашчанка, А. Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме // Наша гісторыя, №5, 2018, с. 36-39. ISBN 2617-2305

Tags:

Віктар Ярац ЖыцьцяпісВіктар Ярац КрыніцыВіктар Ярац ЛітаратураВіктар Ярац194823 кастрычнікаРэчыцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІсьляндыяРаман СкірмунтЭкватарыяльная ГвінэяГорад анёлаўКунцаўшчына495ПружаныТуркмэністанІнтэрнэт-тэлебачаньнеБеларуская моваАўстрыяНіколь КідманҐЛюдовік ХІ.gnЭдуард ПякарскіШарліз ТэранБабёр.doМасква2003Дотык пісі рукою.szКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Будслаў)Старабеларуская моваBoeing 737РысВайсковецЛацінкаАтэныФанэтычны альфабэтZeit (альбом Rammstein)ЛаскаценьАкіра КурасаваГенадзь Шупенька2008.ciСід КампэадорRammstein.tfРасейцыГерб ВільніБарбара Радзівіл.soЗэўсВалянцін АкудовічЖамойтыПершая сусьветная вайна.uy.syБодаКляштарКоўнаФранцішак БагушэвічСабакаДзьмухавецУкраіна22Міхаіл МураўёўКампазытарGTA IVСтыў КарэлДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Грунвальдзкая бітваНігерыйская найраФранцуская Вікіпэдыя7.grТрамТрасьцянка (рака ў Менску)Герб ВіцебскуЯн Прадвесьнік (царква)Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх🡆 More