Інтэрнэт-Тэлебачаньне: лічбавы распаўсюд відэа празь Сеціва

Інтэрнэ́т-тэлеба́чаньне — лічбавы распаўсюд відэа празь Сеціва.

Іншыя назвы: анлайн-тэлебачаньне, вэб-тэлебачаньне, сеціўнае тэлебачаньне, інтэрнэт-тэлевізія[Крыніца?]. IPTV — перадача тэлеканалу па інтэрнэт-пратаколе. Дазваляе прымаць лічбавыя тэлеканалы зь ліку спадарожнікавых.

Мінуўшчына

14 лютага 2005 году ў ЗША зьявіўся відэахостынг «Ютуб» (Сан-Бруна, штат Каліфорнія), што дазволіў задарма разьмяшчаць і паказваць відэазапісы. 9 траўня 2005 году «Эпл» (Купэртына, штат Каліфорнія, ЗША) дазволіў платна разьмяшчаць і праглядаць відэа на сваім мэдыяпартале «Айцюнс». У 2006 годзе «Амазон» (Сіетл, ЗША) запусьціў на сваім сайце паслугу «Амазон Анбокс» для платнага відэапаказу на запатрабаваньне. У 2007 годзе «Нэтфлікс» прапанаваў сваім DVD-падпісчыкам бясплатны он-лайн-прагляд 1000 кінафільмаў і тэлеперадачаў.

Беларусь

15 ліпеня 2008 году УП «Белтэлекам» запусьціла паслугу сеціўнага тэлебачаньня з абанэнцкай платай 40 000 рублёў ($18,6) за 20 тэлеканалаў. На 2016 год большасьць тэлеканалаў Беларусі мелі старонкі на Ютубе. У тым ліку 13 агульнабеларускіх каналаў выкладалі ў Сеціва запісы перадачаў і вялі он-лайн-вяшчаньне: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5», «Беларусь 24», «АНТ», «СТБ», «БелмузТБ», «Белсат», «8 канал», «ІТБ», «РТР Беларусь» і «Тэлебачаньне дзеля грамадзтва». 24 жніўня 2016 году сотавы апэратар «А1» запусьціў лічбавае тэлебачаньне «Вока» з доступам да 50 тэлеканалаў за 35 капеек/дзень.

На 2018 год «Белтэлекам» прапаноўваў сеціўная тэлебачаньне «Смарт-заля» з магчымасьцю прыпыненьня, запісу і перамоткі перадачаў з архіву за 48 гадзінаў. Для прагляду патрабавалася хуткасьць доступу ад 800 кілябіт/сэкунда (H.264 640×360p25). Прагляд на хуткасьці звыш 1000 кілябіт/сэкунда (H.264 720×576p25) даваў большае разрозьненьне. Асноўная расцэнка «Канапа» каштавала 6 рублёў ($3). Пагатоў сярод 77 каналаў было 10 беларускіх, зь якіх беларускамоўныя перадачы мелі толькі «Беларусь 1» і «Беларусь 3».

На 2018 год найбольш наведваным сайтам у Беларусі быў амэрыканскі відэахостынг «Ютуб». Іншымі найбольш прагляданымі былі: 2) расейскамоўны відэахостынг Беларусі Kinogo.by (17-е месца); 3) расейскі «Кінапошук» (26-е, Kinopoisk.ru), які належаў «Яндэксу»; 4) амэрыканскі гульнявы «Твіч» (29-е, Twitch.tv), які належаў «Амазону»; 5) «Белтэлекам» (30-е, ТБ «Заля»); 6) расейскі Rutube.ru (31-е), які належаў «Газпраму»; 7) расейскамоўны відэхостынг ЗША «Іві» (40-е, ivi.ru); 8) расейскі тэлеканал «ТНТ» (42-е; Tnt-online.ru), які належаў «Газпраму».

Крыніцы

Tags:

ВідэаСеціва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім БагдановічБалалайкаСтаражытны РымTor BandЧарнігаўскае княстваСусьветная служба Бі-Бі-СіМураўёўкіТрстэнікСтарабеларуская моваЖамойцьВасіль ЦяпінскіМіністэрства фінансаў ЗШААльгерд БахарэвічУладзімер КараткевічThe SuperbullzПорнасайтЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеВершаваны памерКітаРасеяПорнафільмы міжрасавыяМарат Казей1923XIX стагодзьдзеМесны склонВойска Рымскай імпэрыіІдышРадзівілыМікола КупрэеўГайла (імя)ПрамысловасьцьЛічэбнікГрэбляБерасьцеАлесь СавіцкіСельская гаспадаркаАксысЗянон ПазьнякХлопчык як пальчыкЭякуляцыяАкторМэдыяВікіЗамакРэспубліка КарэяУкраінаЁзэф ГёбэльсАфанасі ФіліповічISO 4217Правы чалавека ў БеларусіСамілаІнфармацыйныя тэхналёгііКасмадром імя Сатыша ДгаванаПапугаепадобныяЗнак рашоткі (актаторп)Сяржук Сокалаў-ВоюшІндыяСэксАндрэй ДынькоСкідзельMonodontidaeБарусія ДортмундГрызуныБярэзаньБеларускія немцыДрыгавічыЖыгімонт АўгустАлесь КажадубНізкі РынакАмонімЭквадорБыў. Ёсьць. Буду🡆 More